Навіны
Выстава «Творы і творцы»
У аддзеле краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага распачала сваю працу кніжная выстава «Творы і творцы», прысвечаная
40-гадоваму юбілею Брэсцкага абласнога аддзялення грамадскага аб’яднання «Саюз беларускіх пісьменнікаў».
Яно ўтварылася 13 студзеня 1981 г. Першым кіраўніком стаў таленавіты вучоны, літаратуразнаўца, прафесар Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна Уладзімір Андрэевіч Калеснік. Першапачаткова ў склад аддзялення ўваходзілі 11 пісьменнікаў: Уладзімір Калеснік, Іван Арабейка, Мікола Бусько, Зінаіда Дудзюк, Мікола Пракаповіч, Міхась Рудкоўскі, Святлана Курылёва, Алесь Каско, Ніна Мацяш, Алег Мінкін, Васіль Сахарчук. У розныя гады творчую суполку ўзначальвалі: Мікола Пракаповіч, Алесь Каско, Ніна Мацяш, Іван Мельнічук, Мікола Аляхновіч. На сённяшні дзень абласное аддзяленне налічвае 39 літаратараў.
На выставе прадстаўлены асобныя кнігі ўсіх членаў пісьменніцкай суполкі, сярод якіх шэраг выданняў з аўтографамі. У асобны раздзел выдзелены літаратурны альманах абласнога аддзялення «Жырандоля», заснаваны ў 2008 г. славутай пісьменніцай і перакладчыцай Н. І. Мацяш. На сённяшні дзень выйшаў ужо яго дванаццаты нумар.
Берасцейшчына багата на літаратурныя таленты. Сёння пісьменніцкую суполку прадстаўляюць творцы, якія працуюць у розных жанрах: паэзія, проза, драматургія. Нашы пісьменнікі-землякі пішуць як для дарослых, так і для дзяцей. Даволі плённа працуюць у жанры перакладу.
Экспазіцыя праілюстравана рэдкімі фотаздымкамі з жыцця і творчай дзейнасці аддзялення: разнастайныя літаратурныя сустрэчы і вечарыны ў розных гарадах Беларусі, стасункі з іншымі беларускімі пісьменнікамі і выступленні перад аўдыторыямі і г. д.
Кніжная выстава «Творы і творцы» будзе дзейнічаць на працягу студзеня і лютага 2021 г. Запрашаем усіх жадаючых азнаёміцца з матэрыяламі экспазіцыі і далучыцца да жывой крыніцы мастацкага слова.
Жэлянгоўская Ірына Іванаўна,
заг. аддзела краязнаўчай літаратуры і бібліяграфіі
Кантактны тэлефон: +375 162 57 48 79
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён Абласная бібліятэка
80 лет Здитовской сельской библиотеке
Здитово — это самый древний населённый пункт в Берёзовском районе, впервые упоминается в 1252 г. в Ипатьевской летописи. В январе 1940 г. был создан Берёзовский район, в состав которого вошла д. Здитово.
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён Бярозаўскі раён
Віншаванне з юбілеем!
Чытачы і супрацоўнікі Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага віншуюць з 70-гадовым юбілеем таленавітага беларускага мастака-ювеліра, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Мікалая Кузьміча. Мікалай Пятровіч працуе ў галіне ювелірнага мастацтва, у тэхніцы гарачых эмаляў. Уваходзіць у пяцёрку лепшых майстроў у свеце, якія працуюць у гэтай унікальнай тэхніцы. Займаецца вырабам мастацкіх твораў, аб’ектаў і ювелірных упрыгожанняў.
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён Абласная бібліятэка
Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага: 80 гадоў шляху
Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага — 80 гадоў! Па-сапраўднаму доўгая гісторыя. За гэты час Бібліятэка стала творчым калектывам аднадумцаў, установай са сваімі традыцыямі і непаўторным стылем. На працягу 80 гадоў яна паспяхова выконвала сваю асноўную місію: забяспечвала інфармацыяй, развівала культурна-асветную дзейнасць, шукала новыя падыходы, новыя формы работы, імкнулася захаваць і прымножыць інтэлектуальнае багацце пакаленняў.
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён Абласная бібліятэка
9 лістапада 2020 г. не стала вядомага краязнаўца, гісторыка, ганаровага чытача Брэсцкай абласной бібліятэкі імя М. Горкага Аляксандра Львовіча Ільіна.
Аляксандр Львовіч нарадзіўся 26 красавіка 1956 г. у г. Верхнедняпроўску Днепрапятроўскай вобласці (Украіна). У 1972 г. паступіў на механіка-матэматычны факультэт Днепрапятроўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1977 г. працаваў асістэнтам кафедры матэматычнага аналіза Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. З 1981 па 1985 г. вучыўся ў аспірантуры Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага па спецыяльнасці «Матэматычны аналіз». У1985 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме«О разрешимости соответствий». У перыяд з1986 па2003 г.выкладаў у вузах: Мазырскім дзяржаўным педагагічным інстытуце (1986–1989), Глухаўскім дзяржаўным педагагічным інстытуце (Украіна, 1989–1997), Брэсцкім дзяржаўным універсітэце імя А. С. Пушкіна (1997–2000), Беларускім дзяржаўным універсітэце транспарту (Гомель, 2000–2003). У1992 г. прысвоена навуковае званне дацэнта. З 2003 па 2006 г. — загадчык кафедры вышэйшай матэматыкі і інфарматыкі ў Пінскім вышэйшым банкаўскім каледжы. З чэрвеня 2006 па сакавік 2020 г. — дацэнт кафедры вышэйшай матэматыкі і інфармацыйных тэхналогій УА «ПалесДУ». З сакавіка 2020 г. — дацэнт кафедры інфармацыйных тэхналогій і інтэлектуальных сістэм ПалесДУ.
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён Брэст