Чацвёрты выпуск навуковага перыядычнага выдання прысвечаны актуальным пытанням беларускага і сусветнага народазнаўства. У зборніку разглядаюцца пытанні гісторыі этнаграфічных і этналагічных даследаванняў у Беларусі ў ХХ і ХХІ стагоддзях; праблемы матэрыяльнай, духоўнай і сацыяльнай культуры насельніцтва Беларусі і беларускай дыяспары; асаблівасці абрадавай культуры насельніцтва Беларусі і іншых краін, этнаканфесійныя працэсы і культура этнічных супольнасцяў на тэрыторыі Беларусі; асаблівасці этнакультурных працэсаў гісторыка-этнаграфічных рэгіёнаў краіны. Таксама размешчаны артыкулы ў рубрыцы, прысвечанай юбілеям навукоўцаў і юбілейным падзеям. Разлічаны на этнографаў, этнолагаў, антраполагаў, гісторыкаў, краязнаўцаў, выкладчыкаў, аспірантаў, магістрантаў, студэнтаў.
Серада, 17 Снежань 2025 18:33
Беларуская этнаграфія, этналогія і антрапалогія
Беларуская этнаграфія, этналогія і антрапалогія : зборнік навуковых артыкулаў / Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры ; укладальнік і навуковы рэдактар А. У. Гурко ; рэдкалегія: А. У. Гурко (галоўны рэдактар) [і інш]. - Мінск : Беларуская навука, 2022— Вып. 4. - 2025. - 299, [1] с.
ISBN3105-2657
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён: Абласная бібліятэка
Апублікавана ў
Навінкі фонду