Серада, 21 Студзень 2026 15:46

Мізерыя, К. С. Сэрца на паперы пакідаю...

Мізерыя, К. С. Сэрца на паперы пакідаю... : вершы / Кацярына Мізерыя. – Кобрын : Ніжнік Н. П., 2025. – 75 с.

ISBN 978-985-7339-43-3

Першая кніга брэсцкай паэтэсы Кацярыны Мізерыі складаецца з пяці раздзелаў і змяшчае вершы, прасякнутыя любоўю — любоўю да Радзімы і роднай беларускай мовы, да прыроды і людзей, да Бога. Ёсць і вершы-прысвячэнні канкрэтным асобам, і вершы-разважанні аб жыцці. Творы зацікавяць чытачоў рознага ўзросту.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 163 разоў Апошняя змена Серада, 21 Студзень 2026 15:54