Раман Анатоля Брытуна «Стражнік пушчы» ў дэтэктыўна-прыгодніцкім стылі распавядае пра гістарычныя падзеі, якія адбываліся на прасторах Белавежскай пушчы ў канцы XVIII – першай палове XIX стагоддзяў. Сюжэтныя лініі твора ўяўляюць сабой пакручастае перапляценне жыццёвых лёсаў герояў, якія трапляюць у складаныя сітуацыі і стараюцца знайсці выйсце з іх у адпаведнасці са сваімі поглядамі, маральнымі прынцыпамі, грамадзянскімі пазіцыямі. Вернасць абавязку, вялікае каханне, загадкавыя таямніцы, стасункі чалавека з прыродай, мінулае і сучаснае — вось той невялікі пералік матываў, якія заінтрыгуюць чытача, прынясуць яму найвышэйшую асалоду ад знаёмства з раманам, перанясуць яго ў чароўны свет загадкавага тысячагадовага лесу.
Аўторак, 26 Май 2026 15:50
Брытун, А. Стражнік пушчы
Брытун, А. Стражнік пушчы : раман / Анатоль Брытун. – Тэкст : непасрэдны. – Брэст : Альтернатива, 2026. – 230 с.
Дадатковая інфармацыя
- Рэгіён: Абласная бібліятэка
Апублікавана ў
Навінкі фонду