Фільтраваць
Імёны
Алфавіт
Каляндар: nike air jordan retro 1 mr black — цена 3050 грн в каталоге Кроссовки ✓ Купить женские вещи по доступной цене на Шафе , AIR rtr JORDAN
Аўторак, 16 Красавік 2019 13:45

ЖНІВЕНЬ 2019

110 гадоў з пачатку службы ў Брэсцкай крэпасці ваеннага інжынера Д. М. КАРБЫШАВА, які кіраваў работамі па рэканструкцыі 7 форта (1909)

95 гадоў з часу адкрыцця грамадствам прафесійнай адукацыі ў г. Брэсце ТАРГОВАЙ ШКОЛЫ (1924)

85 гадоў з часу стварэння ў м. Бяроза-Картузская Пружанскага пав. КАНЦЛАГЕРА для ізаляцыі ліц, абвінавачаных у антыдзяржаўнай дзейнасці (1934)

75 гадоў з часу стварэння ААТ «БЯРОЗАЎСКІ СЫРАРОБНЫ КАМБІНАТ» (1944), аднаго з буйнейшых сыраробчых прадпрыемстваў Беларусі, лаўрэата Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці (2014)

75 гадоў з часу стварэння ААТ «МІНСКІ АЎТАМАБІЛЬНЫ ЗАВОД», прадпрыемства па выпуску велікагрузнай аўтамабільнай, аўтобуснай, тралейбуснай і прычапной тэхнікі (1944)

Аўторак, 16 Красавік 2019 10:53

ЛІПЕНЬ 2019

60 гадоў з часу адкрыцця БАРАНАВІЦКАГА ТЭХНАЛАГІЧНАГА КАЛЕДЖА, з пачатку заснавання – Баранавіцкага кааператыўнага тэхнікума, пазней – Баранавіцкага тэхналагічнага тэхнікума (1959)

Аўторак, 16 Красавік 2019 10:02

ЧЭРВЕНЬ 2019

95 гадоў з пачатку выдання штомесячнага навукова-педагагічнага часопіса «НАРОДНАЯ АСВЕТА» (г. Мінск; 1924)

Пятніца, 12 Красавік 2019 12:01

МАЙ 2019

Чацвер, 04 Красавік 2019 11:06

КРАСАВІК 2019

155 гадоў з часу заснавання ВІЛЕНСКАЙ АРХЕАГРАФІЧНАЙ КАМІСІІ (Віленскай камісіі для разбору і выдання старажытных актаў), афіцыйнай навуковай установы, чые выданні з’яўляюцца важнай крыніцай вывучэння гісторыі, эканомікі, культуры Беларусі, гісторыі беларускай мовы (г. Вільня; 1864 – 1915)

55 гадоў з часу стварэння БЕЛАРУСКАГА ТАВАРЫСТВА ПА СУВЯЗЯХ З СУАЙЧЫННІКАМІ ЗА РУБЯЖОМ «РАДЗІМА» (г. Мінск; 1964), грамадскага аб’яднання

35 гадоў з пачатку правядзення Міжнароднага фестывалю музыкі «МІНСКАЯ ВЯСНА» (1984)

Серада, 03 Красавік 2019 13:39

САКАВІК 2019

100 гадоў з часу заснавання ААТ «КАМІНТЭРН» у складзе канцэрна «Беллегпрам», аднаго са старэйшых прадпрыемстваў лёгкай прамысловасці Беларусі, лаўрэата Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці (2012) (г. Гомель; 1919)

60 гадоў з часу стварэння САЎГАСА «БЕЛАВЕЖСКІ»  Камянецкага р-на (сёння ААТ  «Белавежскі»; 1959)

50 гадоў з пачатку выдання навукова-тэарэтычнага часопіса «ВЕСНІК БЕЛАРУСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА ЎНІВЕРСІТЭТА» (г. Мінск; 1969)

10 гадоў з часу атрымання  БРЭСЦКІМ ТЭАТРАМ ДРАМЫ ЗВАННЯ «АКАДЭМІЧНЫ» (2009)

Аўторак, 02 Красавік 2019 09:21

ЛЮТЫ 2019

25 гадоў з часу прысуджэння БРЭСЦКАМУ ЗАВОДУ БЫТАВОЙ ХІМІІ МІЖНАРОДНАЙ ЗАЛАТОЙ ЗОРКІ ЯКАСЦІ (1994)

Панядзелак, 01 Красавік 2019 13:48

СТУДЗЕНЬ 2019

455 гадоў з часу АРШАНСКАЙ БІТВЫ, бітвы паміж войскам Маскоўскай дзяржавы і войскам ВКЛ, якая адбылася ў ходзе Лівонскай вайны 1558 – 1583 гг. (г. Орша; 1564)

20 гадоў з пачатку выдання навукова-практычнага часопіса «АРХІВЫ І СПРАВАВОДСТВА» (г. Мінск; 1999)

Пятніца, 23 Лістапад 2018 15:35

СНЕЖАНЬ 2018

50 гадоў з часу стварэння Нацыянальнага выставачнага цэнтра «БЕЛЭКСПА», РУП Упраўлення справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (г. Мінск; 1968)

45 гадоў з часу выпуску першай прадукцыі на БРЭСЦКІМ ЗАВОДЗЕ БЫТАВОЙ ХІМІІ (1973)

Серада, 31 Кастрычнік 2018 09:33

ЛІСТАПАД 2018

80 гадоў з часу заснавання БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ, грамадскага аб’яднання (1938)

40 гадоў з часу ўтварэння БЯРОЗАЎСКАГА МЯСАКАНСЕРВАВАГА КАМБІНАТА, ААТ, лаўрэата Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці (2014) (г. Бяроза; 1978)

Старонка 4 з 12