Фільтраваць
Імёны
Алфавіт
Каляндар: nike air jordan retro 1 mr black — цена 3050 грн в каталоге Кроссовки ✓ Купить женские вещи по доступной цене на Шафе , AIR rtr JORDAN
Серада, 19 Лістапад 2014 17:32

ВЕРАСЕНЬ 2014

190 гадоў з дня нараджэння ВОСІПА (ІОСІФА ЦЭЗАРА) ВІКЕНЦЬЕВІЧА ТУРЧЫНОВІЧА (1824–?), вучонага-гісторыка, правазнаўца, аўтара працы “Агляд гісторыі Беларусі са старажытнейшых часоў” (1857) – першай сістэматызаванай гісторыі Беларусі з даўнейшых часоў да канца ХVІІІ ст.

90 гадоў з пачатку выдання навукова-практычнага медыцынскага часопіса “ЗДРАВООХРАНЕНИЕ” (Мінск; 1924)

75 гадоў з часу заснавання ААТ “ПІНСКІ МЯСАКАМБІНАТ” (Пінск; 1939), прадпрыемства па перапрацоўцы мяса, лаўрэата конкурсаў “Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь” (2003, 2009, 2010, 2012) і “Лепшыя тавары Рэспублікі Беларусь на рынку Расійскай Федэрацыі” (2007)

70 гадоў з часу стварэння ДЗЯРЖАЎНАГА АРХІВА ГРОДЗЕНСКАЙ ВОБЛАСЦІ (1944)

70 гадоў з часу адкрыцця ў г. Жабінка РАЁННАЙ БАЛЬНІЦЫ (1944)

65 гадоў з часу заснавання калгаса “МОЛОДАЯ ГВАРДИЯ” Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці (1949)

Серада, 19 Лістапад 2014 16:30

ЖНІВЕНЬ 2014

90 гадоў з часу адкрыцця ў г. Брэсце грамадствам прафесійнай адукацыі ГАНДЛЁВАЙ ШКОЛЫ (1924)

80 гадоў з часу стварэння ў м. Бяроза-Картузская Пружанскага павета КАНЦЛАГЕРА для ізаляцыі ліц, абвінавачаных у антыдзяржаўнай дзейнасці (1934)

70 гадоў з часу стварэння ААТ “БЯРОЗАЎСКІ СЫРАРОБНЫ КАМБІНАТ”, аднаго з буйнейшых сыраробчых прадпрыемстваў Беларусі (1944)

Серада, 19 Лістапад 2014 16:22

ЛІПЕНЬ 2014

55 гадоў з часу адкрыцця БАРАНАВІЦКАГА ТЭХНАЛАГІЧНАГА КАЛЕДЖА (1959), з пачатку заснавання – Баранавіцкі кааператыўны тэхнікум, з 1964 г. – Баранавіцкі тэхналагічны тэхнікум

Серада, 19 Лістапад 2014 16:10

ЧЭРВЕНЬ 2014

90 гадоў з пачатку выдання штомесячнага навукова-педагагічнага часопіса “НАРОДНАЯ АСВЕТА” (Мінск; 1924)

Серада, 19 Лістапад 2014 16:07

МАЙ 2014

Серада, 19 Лістапад 2014 16:03

КРАСАВІК 2014

150 гадоў з часу заснавання ВІЛЕНСКАЙ АРХЕАГРАФІЧНАЙ КАМІСІІ (Віленскай камісіі для разбору і выдання старажытных актаў), афіцыйнай навуковай установы, чые выданні з’яўляюцца важнай крыніцай вывучэння гісторыі, эканомікі, культуры Беларусі, гісторыі беларускай мовы (Вільня; 1864–1915)

50 гадоў з часу стварэння БЕЛАРУСКАГА ТАВАРЫСТВА ПА СУВЯЗЯХ З СУАЙЧЫННІКАМІ ЗА РУБЯЖОМ “РАДЗІМА” (Мінск; 1964), грамадскага аб’яднання

30 гадоў з пачатку правядзення міжнароднага фестывалю музыкі “МІНСКАЯ ВЯСНА” (1984)

Серада, 19 Лістапад 2014 15:52

САКАВІК 2014

55 гадоў з часу стварэння САЎГАСА “БЕЛАВЕЖСКІ” (Камянецкі р-н; 1959)

45 гадоў з пачатку выдання навукова-тэарэтычнага часопіса “ВЕСНІК БЕЛАРУСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА ЎНІВЕРСІТЭТА” (Мінск; 1969)

Серада, 19 Лістапад 2014 15:18

ЛЮТЫ 2014

Аўторак, 18 Лістапад 2014 16:20

СТУДЗЕНЬ 2014

450 гадоў з часу АРШАНСКАЙ БІТВЫ (Орша; 1564), бітвы паміж  войскам Маскоўскай дзяржавы і войскам ВКЛ, якая адбылася ў ходзе Лівонскай вайны 1558–1583 гг.

Старонка 10 з 12