Пятніца, 05 Ліпень 2024 12:14

2024 г. — 85 гадоў з часу заснавання Дзяржаўнай доследнай лесагаспадарчай установы «Кобрынскі доследны лясгас» Брэсцкага ДВЛГА (1939)

Фарміраванне кобрынскай лясной гаспадаркі адбывалася на фоне значных гістарычных падзей – далучэння Заходняй Беларусі да БССР.Створаны ў 1939 г., Кобрынскі лясгас зведаў значныя пераўтварэнні і ў 2020 г. атрымаў статус доследнага.

Размешчаны ў паўднёва-заходняй частцы Брэсцкай вобласці на тэрыторыі чатырох раёнаў: Кобрынскага (84,4%) Жабінкаўскага (14,7%), Маларыцкага (0,8%), Брэсцкага (0,1%). Працягласць тэрыторыі лясгаса з поўначы на поўдзень 62 км, з усходу на захад – 67 км. Лясгас мяжуе з Брэсцкім лясгасам (на захадзе), з Івацэвіцкім лясгасам (на паўночным усходзе), з Драгічынскім лясгасам(на ўсходзе). Паўднёвая мяжа лясгаса праходзіць па мяжы з Украінай.

Агульная плошча лясгаса на 01.01.2020 г. складае 73.843,9 га, у т. л. пакрытай лесам зямлі 64.204,9 га.Лясы Кобрынскага лясгаса знаходзяцца ў падзоне грабавых дуброў (шырокалісцева-хваёвых лясоў). Рэльеф размяшчэння лясгаса раўнінны. Тэрыторыя мае дастаткова развітую сістэму рэк і ручаёў, якія адносяцца да Балтыйскага басейна. Самай буйной воднай артэрыяй на тэрыторыі размяшчэння лясгаса з’яўляецца рака Мухавец, правы прыток ракі Заходні Буг.

На тэрыторыі Кобрынскага лясгаса знаходзяцца: біялагічны заказнік мясцовага значэння «Дзівін – Вялікі Лес» (там, дарэчы, можна сустрэць адну з самых рэдкіх разнавіднасцей архідэй – венерын чаравічак), гідралагічны заказнік мясцовага значэння «Елка», біялагічны заказнік мясцовага значэння ў Жабінкаўскім раёне «Непакойчыцы», а таксама помнікі прыроды: батанічны помнік прыроды мясцовага значэння «Клішча», батанічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння «Сувораўскі дуб», «Хвоя Веймутава “Жабінская”».

У склад лясгаса ўваходзяць 10 структурных падраздзяленняў: Балоцкае лясніцтва, Верхалескае лясніцтва, Дзівінскае доследна-вытворчае лясніцтва, Запрудскае лясніцтва, Засімаўскае лясніцтва, Пятровіцкае лясніцтва, Павіццёўскае лясніцтва, Дзівінскі цэх перапрацоўкі драўніны, Засімаўскі базісны лесагадавальнік, лесапункт.

Асноўная мэта і задача, якая стаіць перад лясгасам і перад усёй лясной гаспадаркай, – ахова лясоў ад шкоднікаў, хвароб і пажараў, другая задача – лесааднаўлення: пасадка лясоў, стварэнне лясных культур. Акрамя асноўнага віду дзейнасці існуюць і іншыя, але не менш важныя віды. Кобрынскі доследны лясгас працуе ў розных напрамках. Напрыклад, штогод вясной брыгады займаюцца зборам бярозавіку, частка якога рэалізуецца на перапрацоўчыя прадпрыемствы, частка – насельніцтву. Яшчэ адзін напрамак дзейнасці – нарыхтоўка мёду, у асноўным для патрэб насельніцтва. Лясгас займаецца і аднаўленнем папуляцыі высакароднага аленя – прадпрыемства закупляе жывёл, якія пасля некаторага знаходжання ў вальеры выпускаюцца ў лясныя ўгоддзі. Гаспадарка актыўна развівае экалагічны і паляўнічы турызм.Гонар лясгаса – Засімаўскі лесагадавальнік, якому шмат гадоў запар прысвойваецца званне ўзорнага.У структуры Брэсцкага вытворчага лесагаспадарчага аб'яднання Кобрынскі доследны лясгас адзіны валодае высокім статусам доследнага, мае пляцоўку для апрабацыі навуковых распрацовак.

У розны час Кобрынскі лясгас узначальвалі: П. С. Косараў (з 1 жніўня 1944 г.), І. М. Балонін (з 16 мая 1946 г.), В. А. Бондараў (з 11 сакавіка 1948 г.), М. А. Сякерыч (1962–1965), М. Ц. Дарошэнка (1965–1975), В. А. Пархомік (1975–1987), В. І. Чыж (1987–1998), М. П. Білевіч (1998–2001), А. У. Леванюк (2014–2018, цяпер – генеральны дырэктар Брэсцкага ДВЛГА). Дырэктар лясгаса Аляксандр Антонавіч Кулік (2001–2014, 2018–2022), «Чалавек года Брэстчыны – 2020», у жніўні 2022 г. быў назначаны міністрам лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

Сёння ў лясгасе пад кіраўніцтвам дырэктара Мікалая Адамавіча Палуянава (назначаны ў кастрычніку 2022 г.) працуюць 385 чалавек. Кобрынскі доследны лясгас заўсёды ўкараняў усё самае лепшае і сучаснае, быў сярод перадавых лесагаспадарчых устаноў. І зараз у лясгасе працуюць з новай адзінай дзяржаўнай аўтаматызаванай сістэмай уліку драўніны, укараненне якой было ініцыіравана Міністэрствам лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. Для правядзення лесагаспадарчых мерапрыемстваў лясгас пастаянна абнаўляе парк спецыяльнай тэхнікі.

Майстэрства супрацоўнікаў лясгаса атрымлівае прызнанне на абласным і рэспубліканскім узроўнях. У 1996 г. Кобрынскі лясгас заняў III месца ў рэспубліканскім спаборніцтве сярод лясгасаў Рэспублікі Беларусь. У 2021 г. калектыў заняў I месца ў абласным спаборніцтве лясгасаў, выканаўшы лепш за ўсіх паказчыкі сацыяльна-эканамічнага развіцця за 2020 г.

ДДЛГУ «Кобрынскі доследны лясгас»установа са шматгадовай гісторыяй, багатымі традыцыямі і шматгадовым вопытам; вялікае прадпрыемства, дзе кожны дзень ставіцца шмат задач і вырашаецца вялікая колькасць пытанняў.

 

Матэрыял падрыхтаваныў 2024 г. Кобрынскай цэнтральнай раённай бібліятэкай. Курачук Святлана Дзмітрыеўна, бібліёграф I кат.

аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Кулик, А. А. Кобринский опытный лесхоз / А. А. Кулик // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 474–475.
  2. Кобрынскі лясгас // Энцыклапедыя прыроды Беларусі : у 5 т. Мінск, 1984. Т. 3. С. 50.
  3. Кобринский опытный лесхоз : 70 лет/ авт. текста, подбор материалов В. Корбут. – Минск : Логвинов, 2011. – 196 с. : цв. ил.
  4. Секерич Михаил Адамович : [директор Кобринского лесхоза в 1962–1965 гг.] // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Деловой мир. Минск, 2006. С. 329.
  5. Дзяржаўнай доследнай лесагаспадарчай установе «Кобрынскі доследны лясгас» (1939) – 85 гадоў // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021–2025 гг. / Кобрынская РЦБС, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 141.
  6. Бакун, Е. И в огонь, и в воду : [на базе Кобринского опытного лесхоза прошли областные соревнования по лесопожарному мастерству среди государственных лесохозяйственных учреждений] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2023. 3 мая. С. 5.
  7. Бакун, Е. Наш лесхоз – лучший! : [Кобринский опытный лесхозпризнан победителем областного этапа республиканского конкурса на лучшее благоустройство и наведение порядка в номинации «Лучший лесхоз»] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2022. 30лістапада. С. 1, 3.
  8. Валах, М. Труд особой важности : [о Кобринском опытном лесхозе] / Марина Валах // 7 дней. 2022. 22–28 сентября (№ 38). С. 16.
  9. Оскирко, И. На защите лесных насаждений : [лесоводы Кобринского опытного лесхоза создают новые леса во всех лесничествах] / Иван Оскирко // Кобрынскі веснік. 2022. 15 чэрвеня. С. 3.
  10. Кулик, А. А. С каждого кубометра – по максимуму : [беседа с директором Кобринского опытного лесхоза] / [Александр Кулик] ; беседовала Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2022. 30 сакавіка. С. 3.
  11. Ярмошук, Н. Сохранить и приумножить : [в структуре Брестского производственного лесохозяйственного объединения Кобринский опытный лесхоз единственный обладает высоким статусом опытного] / Николай Ярмошук // СБ. Беларусь сегодня. 2021. 27 ноября. С. 16.
  12. Холодинская, Ю. К ценному ресурсу особые пути : [о строительстве лесохозяйственных дорог в Кобринском опытном лесхозе] / Юлия Холодинская // Белорусская лесная газета. 2021. 8 июля (№ 27). С. 4.
  13. Пашкович, Л. Семинар для вальщиков : [Кобринский опытный лесхоз провел тематический учебный семинар с индивидуальными предпринимателями, которые занимаются лесозаготовкой] / Людмила Пашкович // Кобрынскі веснік. 2021. 9 чэрвеня. С. 4.
  14. Мануйлик, М. Откуда лес растет? : [о Кобринском опытном лесхозе] / Марина Мануйлик // 7 дней. 2021. 20–26 мая (№ 20). С. 16.
  15. Курец, А. Напиток от природы по прежней цене : [Кобринский опытный лесхоз наладил заготовку и продажу березового сока] / Александр Курец // Сельская газета. 2021. 27 марта. С. 22–23.
  16. Пашкович, Л. Заслуженные награды Кобринского лесхоза : [коллектив Кобринского опытного лесхоза занял 1-е место в областном соревновании лесхозов] / Людмила Пашкович // Кобрынскі веснік. 2021. 17 сакавіка. С. 5.
  17. Кобринский лесхоз запустил пеллетный завод // Экономика Беларуси. 2021. № 3. С. 25.
  18. Кулик, А. А. Укрепление экономического потенциала. Лесное хозяйство / [Александр Кулик] ; записала Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2021. 10 лютага (№ 12). С. 3.
  19. Остапчук, Н. Ставки на оленя : [о разведении благородных оленей в Кобринском опытном лесхозе] / Наталья Остапчук // Сельская газета. 2020. 15 декабря. С. 8.
  20. Лешкевич, М. Самый спортивный лесхоз : [команда Кобринского лесхоза заняла III место на областной летней спартакиаде среди команд лесного хозяйства] / Марина Лешкевич // Заря. 2019. 17 июля. С. 5.
  21. Муха, Ф. «Здесь будет прекрасный сосновый бор» : [главная забота работников Кобринского опытного лесхоза – это расширение лесных просторов] / Федор Муха // Заря. 2019. 18 мая. С. 10.
  22. Пашкович, Л. «Домик» отдыха и тишины : [«Охотничный домик» ГОЛХУ «Кобринский опытный лесхоз» пользуется большой популярностью у отдыхающих] / Людмила Пашкович // Кобрынскі веснік. 2019. 26 чэрвеня. С. 4.
  23. Пашкович, Л. За опытом – в Кобрин : [о внедрении новых технологий заготовки леса в Кобринском опытном лесхозе] / Людмила Пашкович // Кобрынскі веснік. 2019. 9 лютага. С. 1–2.
  24. Пашкович, Л. Жизнь леса начинается здесь... : [Кобринский лесхоз является одним из передовых и имеет хорошие технологические наработки] / Людмила Пашкович // Кобрынскі веснік. 2019. 5 чэрвеня. С. 3.
  25. Назначение : [на должность директора ГОЛХУ «Кобринский опытный лесхоз» назначен Александр Антонович Кулик] // Кобрынскі веснік. 2018. 22 снежня. С. 3.
  26. Пашкович, Л. Ориентир – на экспорт : [работа цеха по переработке древесины ГОЛХУ «Кобринский опытный лесхоз» является экспортоориентированной] / Людмила Пашкович // Кобрынскі веснік. 2018. 4 жніўня. С. 3.
  27. Пашкович, Л. Работа – мед! : [Кобринский опытный лесхоз активно занимается пчеловодством] / Людмила Пашкович // Кобрынскі веснік. 2018. 16 чэрвеня. С. 3.
  28. Петроченко, А. Корень успеха : [Кобринский опытный лесхоз – единственное в Брестской области лесохозяйственное учреждение, располагающее площадкой для апробации научных разработок] / Анна Петроченко // Народная газета. 2017. 21 ліпеня. С. 15.
  29. Вовк, Ю. Праздник хозяев леса : [состоялась церемония награждения лучших работников Кобринского опытного лесхоза] / Юлия Вовк // Кобрин-информ. 2016. 22 сентября. С. 2.
  30. Пашкович, Л. На экскурсию в лес : [Кобринский опытный лесхоз организовал эколого-туристический маршрут в районе озера Любань протяженностью более 6 км] / Людмила Пашкович // Кобрынскі веснік. 2016. 16 студзеня. С. 4.
  31. Рэкуц, С. Дары лёсу: [у працаўнікоў Кобрынскага лясгаса шчаслівая прафесія – берагчы лес] / Сяргей Рэкуц // Народная трыбуна. 2015. 25 верасня. С. 11.
  32. Левонюк, А. В. Приумножая национальное достояние : [интервью с директором ГОЛХУ «Кобринский опытный лесхоз»] / [А. В. Левонюк ; беседовала] Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2015. 17 сентября. С. 3.
  33. Лесик, И. Чтобы леса, как в Финляндии : [Кобринщина встречала гостей республиканского семинара по лесному хозяйству] / Ирина Лесик // Кобрынскі веснік. 2014. 4 кастрычніка. С. 3.
  34. Орлова, И. Привлекая партнеров : [в Кобринском опытном лесхозе осваивают передовые европейские схемы лесозаготовок] / Ирина Орлова // Народная газета. 2013. 30 кастрычнiка. С. 5.
  35. Савчук, М. С визитом польские лесоводы : [в течение двух дней делегация Генеральной дирекции государственных лесов Республики Польши знакомилась с работой Кобринского опытного лесхоза] / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2013. 25 июля. С. 2.
  36. Кобринский лесхоз – самый спортивный : [третий год подряд Кобринский лесхоз занимает первые места в отраслевой спартакиаде] // Кобрин-информ. 2013. 11 июля. С. 7.
  37. Пилипчук, П. Кобринский опытный лесхоз: энергия модернизации / Пётр Пилипчук // Заря. 2012. 18 октября. C. 4.
  38. Занько, Н. Кобрынскі лясгас – абсалютны чэмпіён вобласці / Настасся Занько // Кобрынскi веснiк. 2012. 25 ліпеня. C. 2.
  39. Тарасюк, А. Цікавы адпачынак для мужчын / Анатоль Тарасюк // Кобрынскi веснiк. 2011. 29 кастрычніка. C. 9.
  40. Гром, А. Первые среди равных : [Кобринский лесхоз стал лучшим среди 14 лесхозов области] / Анна Гром // Кобрынскi веснiк. 2011. 20 ліпеня. C. 4.
  41. Гром, А. Объём экспорта увеличился : [экспорт лесоматериалов в Кобринском лесхозе] / Анна Гром // Кобрынскi веснiк. 2011. 27 красавіка. C. 6.
  42. Пянко, А. Лесхоз лидирует по всем позициям / Алексей Пянко // Кобрынскi веснiк. 2007. 29 снежня. C. 2.
  43. Новосад, С. Охота пуще неволи : [об охотничьем хозяйстве Кобринского опытного лесхоза] / Сергей Новосад // Кобрынскi веснiк. 2007. 23 мая. C. 6.
  44. Вырастут новые леса : [Кобринский опытный лесхоз экспортирует лесоматериалы за рубеж] // Заря. 2006. 19 января. С. 3.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 183 разоў Апошняя змена Пятніца, 05 Ліпень 2024 12:23