Аўторак, 12 Лістапад 2024 16:03

5 лістапада 2024 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Нінэля Паўлавіча Гасюка (1924), ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, Ганаровага грамадзяніна Кобрынскага раёна

Нінэль Паўлавіч Гасюк нарадзіўся 5 лістапада 1924 г. у в. Лучкава Красінскага раёна Смаленскай вобласці. Бацька Нінэля, Павел Пятровіч Гасюк, скончыў Віленскае педагагічнае вучылішча, вучыў дзяцей на Случчыне. Моцны ўплыў ідэй савецкай улады і яе лідара У. I. Леніна заахвоціла Паўла Пятровіча даць сыну імя Нінэль.

Сын настаўніка Нінэль змалку цягнуўся да адукацыі. У 1939 г. паступіў вучыцца ў Аршанскі тэхнікум чыгуначнага транспарта. А ў 1941-м летнюю экзаменацыйную сесію перапыніла вайна. Студэнты, замест здачы апошняга выпускнога экзамену, рыхтавалі будынак тэхнікума пад шпіталь. Юнак вярнуўся ў Падзяменск, дзе ў той час жыла маці. Вельмі хацелася на фронт, але з-за маладога ўзросту яму адмаўлялі. Хлопец працаваў па 18 гадзін у суткі на патрэбы арміі. Пазней сям'я Гасюкоў была эвакуіравана ў Арэнбургскую вобласць. Нінэль Гасюк працаваў у паравозным дэпо вучнем слесара.

Асвойваць ваенную справу давялося ў 1942 г. у Краснахолмскім пяхотным вучылішчы, аднак скончыць яго курсант не паспеў. 20 жніўня 1942 г. Нінэля Гасюка прызвалі ў армію, а ў снежні ён быў адпраўлены на фронт. Па прыбыцці быў размеркаваны ў 674-ы полк 150-й добраахвотніцкай дывізіі імя І. В. Сталіна. Удзельнічаў у абаронча-наступальных баях пад Оршай у 1943 г., зведаў сапраўднае пекла. У 1944 г. быў мінамётчыкам. Удзельнічаў у знішчэнні Курляндскай нямецкай групоўкі (1945). 30 лістапада 1945 г. як дарожны рабочы быў дэмабілізаваны. За баявыя заслугі ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны І ступені, медалямі «За отвагу» і «За победу над Германией».

Так склаліся абставіны, што ўраджэнца Смаленшчыны лёс цесна звязаў з Кобрыншчынай. Беларуская зямля, якую Нінэль Гасюк вызваляў са зброяй у руках, зноў паклікала да сябе. У студзені 1949 г. сям'я пераехала ў Кобрын — горад, які Нінэль Паўлавіч называе сваёй другой радзімай. Самааддана, не шкадуючы сіл, ён працаваў на розных пасадах, ніколі не цураўся ніякай работы, унёс свой уклад у развіццё горада. Працаваў нарыхтоўшчыкам садавіны і агародніны, механікам, выкладаў у школе дзецям працоўнае навучанне.

Добры след Н. П. Гасюк пакінуў на пасадзе настаўніка працоўнага і вытворчага навучання ў СШ № 2 г. Кобрына. Яго рукамі былі абсталяваны па ўсіх патрабаваннях школьныя майстэрні, зманціравана паравое ацяпленне, у школе з'явіліся трактар, камбайн, два аўтамабілі. За добрасумленную, творчую працу ў школе Нінэль Паўлавіч шмат разоў узнагароджваўся, у тым ліку Граматай Міністэрства асветы БССР.

Яго вялізны тэхнічны і жыццёвы вопыт спатрэбіўся і падчас працы на рамонтным заводзе (цяпер — ААТ «Салеа-Кобрын»), дзе да асноўных завадскіх абавязкаў Н. П. Гасюку даручылі стварыць цэх вытворчага навучання школьнікаў у навучальна-вытворчым камбінаце. Ветэран вайны і працы, нягледзячы на вытворчую занятасць, знаходзіў час і для спраў грамадскіх. На рамонтным заводзе ўзначальваў таварыскі суд, быў намеснікам сакратара цэхавай партыйнай арганізацыі, старшынёй групы народнага кантролю аўтацэха, народным засядацелем гарадскога суда.

З 2002 г. — на заслужаным адпачынку. За свае працоўныя заслугі ўзнагароджаны медалямі «За доблесную працу» і «Ветэран працы», а таксама рознымі граматамі.

Паслядоўным, адказным быў Н. П. Гасюк і ва ўласнай сям'і. З жонкай Марыяй у разуменні і падтрымцы пражылі 60 гадоў. Выгадавалі дваіх дзяцей, ёсць тры ўнукі і праўнук.

У цяперашні час Нінэль Паўлавіч жыве адзін. Каб не сумаваць, асвоіў камп'ютар, з дапамогай глабальнай сеткі мае зносіны са шматлікімі людзьмі. Вастрыні розуму былога франтавіка могуць пазайздросціць і маладыя. У свае 100 гадоў ён ведае на памяць шмат вершаў, з задавальненнем чытае на памяць цэлыя паэмы. Праяўляе жывую цікавасць да ўсяго, што адбываецца ў горадзе, краіне і свеце, на ўсё мае ўласную думку.

І сёння Нінэль Паўлавіч, нягледзячы на шаноўны ўзрост, займае актыўную жыццёвую пазіцыю, сустракаецца з моладдзю Кобрыншчыны, наведвае навучальныя ўстановы. Ён актыўны ўдзельнік мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў горадзе і раёне, круглых сталоў і дыялогавых пляцовак. Яго лёс, як і лёс іншых салдат, партызанаў, працаўнікоў тылу назаўсёды стаў часткай вялікага летапісу нашай агульнай Перамогі, а жывыя ўспаміны — унікальнай крыніцай.

Шматлікія падзякі, ганаровыя граматы Н. П. Гасюка — пераканаўчыя сведчанні высокага аўтарытэту, майстэрства і адказнасці за грамадскія справы, за выхаванне моладзі. Да Дня горада па выніках 2022 г. узнагароджаны Дыпломам Кобрынскага раённага выканаўчага камітэта ў намінацыі «Мудрость благодарным потомкам».

Рашэннем Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў ад 10 ліпеня 2024 г. № 21 за выдатны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна, актыўную грамадскую дзейнасць, грамадзянскую пазіцыю, патрыятычнае выхаванне маладога пакалення, у сувязі з 80-й гадавінай вызвалення г. Кобрына ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогай савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне Нінэлю Паўлавічу Гасюку прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Кобрынскага раёна».

5 лістапада Нінэль Паўлавіч адзначыў свой 100-гадовы юбілей. З нагоды знакавай падзеі Ганаровага грамадзяніна Кобрынскага раёна каля яго дома высадзілі дрэвы.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2024 г.

Кобрынскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмай.

Курачук Святлана Дзмітрыеўна,

бібліёграф I кат. аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Гасюк Нінэль Паўлавіч // Памяць. Кобрынскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2002. С. 257.
  2. Гасюк, Н. П. Солдат Победы : [интервью с ветераном Великой Отечественной войны, почетным гражданином Кобринского района Н. П. Гасюком, который отметил 100-летний юбилей] / [Нинель Гасюк ; беседовал Дмитрий Белов] // Кобрынскі веснік. 2024. 9 лістапада (№ 45). С. 1, 5.
  3. О присвоении звания «Почетный гражданин Кобринского района» : решение Кобринского районного Совета депутатов, 10 июля 2024 г., № 21 // Кобрынскі веснік. 2024. 20 ліпеня (№ 29). С. 13.
  4. Бакун, Е. Мир беречь завещает : [Гасюку Нинелю Павловичу присвоено звание Почетного гражданина Кобринского района] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2024. 20 ліпеня (№ 29). С. 13.
  5. Бакун, Е. Нам этот мир завещано беречь : [ветеран Великой Отечественной войны Нинель Гасюк присутствовал на литературно-музыкальной композиции «Завтра была война» и призвал всех ценить и беречь мир] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2024. 29 чэрвеня. С. 8.
  6. Бакун, Е. Через прошлое в будущее : [учащиеся ГУО «Верхолесская средняя школа» посетили ветерана Великой Отечественной войны Н. П. Гасюка] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2024. 22 чэрвеня (№ 25). С. 13.
  7. Бакун, Е. Герой Победы : [учащиеся СШ № 9 г. Кобрина посетили ветерана Великой Отечественной войны Н. П. Гасюка] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2024. 4 мая (№ 18). С. 1, 8.
  8. Белов, Д. Ветерану и патриоту : [ветерана Великой Отечественной войны Н. П. Гасюка чествовали в рамках благотворительной акции для пожилых людей на Кобринщине] / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2024. 6 студзеня (№ 1). С. 7.
  9. Бакун, Е. Спасибо за настоящее : [ветеран Великой Отечественной войны Н. П. Гасюк проводит регулярные встречи с молодёжью] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2023. 15 ліпеня. С. 16.
  10. Белов, Д. Спасибо за Победу! : [на Кобринщине накануне Дня Победы состоялось чествование ветеранов Великой Отечественной войны] / Дмитрий Белов, Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2023. 13 мая (№ 34). С. 4.
  11. Две тысячи километров войны : [о кобринчанине, ветеране Великой Отечественной войны Н. П. Гасюке] / соб. инф. // Кобрынскі веснік. 2023. 6 мая (№ 33). С. 1, 3.
  12. Пачко, А. Александр Пачко, председатель Кобринского райисполкома: «Это наша Победа! Одна на всех» : [об участниках Великой Отечественной войны Кобринщины] / Александр Пачко ; записал Роман Мельник // Кобрынскі веснік. 2023. 6 мая (№ 33). С. 3.
  13. Бакун, Е. Никто не забыт, ничто не забыто : [в канун Дня Независимости Республики Беларусь на Кобринщине чествовали ветеранов Великой Отечественной войны Николая Гилетича и Нинеля Гасюка] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2022. 6 ліпеня. С. 5.
  14. Бакун, Е. Нам дороги эти позабыть нельзя : [ветеран Великой Отечественной войны Н. П. Гасюк проводит встречи с молодым поколением] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2022. 2 ліпеня. С. 4.
  15. Белов, Д. Спасибо за Победу! / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2022. 7 мая. С. 4.
  16. Бакун, Е. Имя ему — Победитель : [о ветеране Великой Отечественной войны Н. П. Гасюке] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2022. 16 красавіка (№ 28). С. 9.
  17. Бялоў, Д. Кобрыншчына помніць кожнага : [ветэраны Вялікай Айчыннай вайны Кобрыншчыны, у тым ліку Н. П. Гасюк, атрымалі віншаванні і падарункі падчас святочнай акцыі напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь] / Дзмітрый Бялоў // Кобрынскі веснік. 2021. 21 ліпеня (№ 57). С. 4.
  18. Вовк, Ю. Памяти павших будем достойными : [ветеран Великой Отечественной войны Нинель Гасюк принимал участие в праздничных мероприятиях, посвящённых Дню Независимости Республики Беларусь] / Юлия Вовк // Кобрин-информ. 2021. 8 июля (№ 27). С. 6.
  19. Бялоў, Д. Ветэранам — пашана і гонар! : [традыцыйная акцыя віншаванняў ветэранаў Вялікай Айчыннай з Днём Перамогі прайшла на Кобрыншчыне] / Дзмітрый Бялоў // Кобрынскі веснік. 2021. 8 мая. С. 3.
  20. Бялоў, Д. Воінам. Героям. Пераможцам : [пра ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Н. П. Гасюка] / Дзмітрый Бялоў // Кобрынскі веснік. 2021. 8 мая. С. 1, 3.
  21. Нарваткина, И. Цвети под небом синим, Беларусь! : [состоялась встреча с ветераном Великой Отечественной войны Н. П. Гасюком] / Инга Нарваткина // Кобрин-информ. 2020. 9 июля (№ 28). С. 4.
  22. Бакун, Е. Герои Победы. Нинель Павлович Гасюк / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2020. 25 красавіка. С. 3.
  23. Гасюк, Н. П. Кобрыншчына ў маім жыцці : [да 80-годдзя Кобрынскага раёна] / Нінэль Гасюк // Кобрынскі веснік. 2020. 15 студзеня. С. 4.
  24. Бялоў, Д. «Многія лета», Нінэль Паўлавіч! : [95 гадоў споўнілася ветэрану Вялікай Айчынай вайны Н. П. Гасюку] / Дзмітрый Бялоў // Кобрынскі веснік. 2019. 13 лістапада. С. 3.
  25. Савчук, М. Слава погибшим и слава живым : [в честь 74-годовщины Победы в Великой Отечественной войне состоялся автопробег по местам боевой славы Кобринщины, в котором принял участие Н. П. Гасюк] / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2019. 10 мая (№ 19). С. 2.
  26. Пянко, А. Ветеран гвардии : [ветеран войны и труда Н. П. Гасюк принимает активное участие в делах ветеранской организации района] / Алексей Пянко // Кобрынскі веснік. 2017. 6 мая. С. 6–7.
  27. Дубіна, Л. «Стаць шчаслівым можна тады, калі ўмееш радавацца» : [ветэран Вялікай Айчыннай Н. П. Гасюк прайшоў дарогамі вайны ў маладым, амаль юнацкім узросце] / Людміла Дубіна // Кобрынскі веснік. 2014. 2 ліпеня. С. 3.
  28. Сідарук, І. Смарагды і дыяменты ветэранскіх сем'яў : [ветэранская сям'я Кавальчук адзначыла — 55, а сям'я Гасюк – 60 гадоў сумеснага жыцця] / Ігар Сідарук // Кобрынскі веснік. 2013. 18 мая. С. 4.
  29. Федарович, И. С нерушимой верой в Победу : [ветеран Великой Отечественной войны Н. П. Гасюк воевал в 674-м полку 150-й Сибирской добровольческой Сталинской дивизии] / Игорь Федарович // Кобрынскі веснік. 2011. 7 мая. С. 2.
  30. [Мінута маўчання] : [сярод ветэранаў вайны-работнікаў рамонтнага завода — старшыня савета ветэранаў, член КПСС, старшы майстар АТК Н. П. Гасюк] // Камуністычная праца. 1981. 9 мая.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 76 разоў Апошняя змена Аўторак, 12 Лістапад 2024 16:12