15 студзеня 2002 г. І. У. Гетман абараніў кандыдацкую дысертацыю «Уладзімір Калеснік — гісторык літаратуры», прысвечаную творчасці беларускага літаратуразнаўца, заслужанага работніка вышэйшай школы БССР, прафесара Уладзіміра Андрэевіча Калесніка (1922–1994). Кандыдат філалагічных навук (2002). Навуковыя інтарэсы: заходнебеларуская літаратура 1920–1930-х гг.; беларускі нацыянальны рух 1941–1944 гг.; навуковая спадчына У. А. Калесніка.
З 2007 г. — ва ўпраўленні ідэалагічнай работы Брэсцкага аблвыканкама. У 2010–2011 гг. — галоўны рэдактар брэсцкай раённай газеты «Заря над Бугом». У 2016–2017 гг. — кіраўнік рэдакцыі іванаўскай раённай газеты «Чырвоная звязда» і праграмы радыёвяшчання «Гаворыць Іванава», у 2017–2021 гг. узначальваў рэдакцыю іванаўскай раённай газеты «Янаўскі край». З 2021 г. працаваў у Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
З 22 лютага 2022 г. — галоўны рэдактар брэсцкай абласной газеты «Заря». Сёння «Заря» выходзіць два разы на тыдзень аб’ёмам 48 старонак і тыражом 25 тыс. экзэмпляраў, прадстаўлена ў інтэрнэце асобным сайтам і старонкамі ў папулярных сацыяльных сетках. У штаце рэдакцыі — прафесійныя журналісты, фотакарэспандэнты, дызайнеры, а таксама ўласныя карэспандэнты ў рэгіёнах. Калектыў рэдакцыі вылучаецца высокім узроўнем прафесіяналізму і актыўнай грамадзянскай пазіцыяй. Выданне застаецца флагманам інфармацыйнай прасторы рэгіёна.
У снежні 2022 г. І. У. Гетман абраны старшынёй абласной арганізацыі Беларускага саюза журналістаў. У арганізацыю ўваходзяць каля 180 журналістаў Брэстчыны.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2024 г.
Брэсцкай абласной бібліятэкайiмя М. Горкага.
Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч,
загадчык сектара рэгіянальнай бібліяграфіі
Працы І. У. Гетмана
- Людзі Янаўскага краю / [аўтар тэксту і ўкладальнік: І. Гетман ; прадмова Ю. Бісуна ; фота В. Міхальчука, В. Жушмы]. – Мінск : Звязда, 2018. – 163, [3] с. : фот.
- Уладзімір Калеснік — гісторык літаратуры : аўтарэферат дысертацыі … кандыдата філалагічных навук : 10.01.01 / Гетман Ігар Уладзіміравіч ; Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна. – Брэст, 2001. – 20 с.
- Творца «тыртэевага тыпу» / Ігар Гетман // Пасланец Праметэя : кніга пра Уладзіміра Калесніка. Брэст, 2007. С. 349.
- Вобраз К. Каліноўскага ў заходнебеларускай літаратуры / І. У. Гетман // Паўстанне 1863 года і яго гістарычнае значэнне : матэрыялы міжнар. навук. канф., 10–11 кастр. 2003 г. Брэст, 2004. С. 129–133.
- Кніга «Усё чалавечае» ў кантэксце гісторыка-літаратурных даследаванняў Ул. Калесніка / І. У. Гетман // ІІІ Межвузовская научно-методическая конференция молодых ученых : сб. материалов (13–15 июня 2001 г.). Брест : БрГУ, 2001. С. 94.
- Руплівец Заходняй Беларусі : [да 100-годдзя з дня нараджэння У. А. Калесніка — даследчыка беларускай літаратуры, прафесара, выкладчыка] / Ігар Гетман // Заря. 2022. 17 сентября. С. 5.
- Крашэўскiя i Беларусь : [да 190-годдзя з дня нараджэння польскага пісьменніка Юзафа Iгнацыя Крашэўскага] / Ігар Гетман // Роднае слова. 2002. № 7. C. 27.
- Заходнебеларуская літаратура ў даследаваннях першай паловы 1990-х гадоў : [працы Уладзіміра Калесніка ў кантэксце гісторыка-літаратурнай думкі пачатку 1990-х гг.] / Ігар Гетман // Роднае слова. 2001. № 10. C. 13–15.
- «Брацця, зраблю вас багатымі...» : жыццёвы і творчы шлях У. Жылкі ў даследаваннях У. Калесніка / Ігар Гетман // Роднае слова. 2000. № 5. С. 5–7.
Аб жыцці і творчасці І. У. Гетмана
- Гетман Ігар Уладзіміравіч // Прафесарска-выкладчыцкі калектыў Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна : бібліяграфічны даведнік, 145–2005 : 60 год. Брэст, 2005. С. 44.
- Литвинович, Е. Сила слова : [о встрече с главным редактором И. В. Гетманом и сотрудниками редакции областной газеты «Заря», посвященной 85-летию выхода первого номера, в Брестской областной библиотеке им. М. Горького] / Евгений Литвинович // Заря. 2024. 22 мая. С. 13.
- Гетман, І. У. У кантэксце запыту на новую палітычную культуру : [галоўны рэдактар брэсцкай абласной газеты «Заря» аб стварэнні палітычнай партыі «Белая Русь»] / Ігар Гетман ; запісала Святлана Яскевіч // Звязда. 2023. 7 сакавіка. С. 4.
- Грибанов, В. БСЖ возглавил Гетман : [главный редактор газеты «Заря» Игорь Гетман стал новым лидером областной структуры Белорусского союза журналистов] / Владислав Грибанов // Брестский вестник. 2022. 1 декабря (№ 48). С. 11.
- Свиридович, О. У «Зари» новый редактор : [заместитель председателя облисполкома Геннадий Борисюк представил коллективу «Зари» нового главного редактора Игоря Гетмана] / Ольга Свиридович // Брестский вестник. 2022. 24 февраля (№ 8). С. 11.
- Гетман, И. В. «Мы столкнулись с попытками разрушения целых отраслей белорусской экономики» / [Игорь Гетман ; записала] Валентина Козлович // Рэспубліка. 2021. 28 студзеня. С. 5.