Пятніца, 27 Снежань 2024 09:41

30 снежня 2024 г. – 50 гадоў з дня нараджэння Ігара Мікалаевіча Скавародкі (1974), мастака

Ігар Мікалаевіч Скавародка нарадзіўся 30 снежня 1974 г. у в. Асьё Лепельскага раёна Віцебскай вобласці. Закончыў Пышнянскую сярэднюю школу (1992), мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта (1997). У 1997–1998 гг. служыў ва Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь. З 1999 г. выкладае выяўленчае мастацтва ў СШ № 10 г. Брэста.

Працуе ў станковым жывапісе у тэхніцы алейнага жывапісу. Удзельнік мастацкіх выставак з 1996 г., з 1999 г. – абласных, рэспубліканскіх і замежных выставак. На рэспубліканскай выстаўцы «Новыя імёны» (2000) яго работа была адзначана прадстаўніцтвам ААН у Рэспубліцы Беларусь. Член Беларускага саюза мастакоў з 2008 г.

 

Мастак нязмушана і лёгка перадае непаўторныя асаблівасці і каларыт роднай мясцовасці на палотнах, поўных святла. Асноўныя творы: «Свет наш Мікола», «Бабіна лета», «На Браслаўскіх азёрах», «Званы Камянца». Творы знаходзяцца ў Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі, прыватных зборах Беларусі, Расіі, Германіі, Польшчы і інш.

 

Жонка Уладзіслава Уладзіміраўна Скавародка (у дзявоцтве Панамарэнка) таксама педагог СШ № 10 з 1995 г., мастак. У школьныя гады вучылася ў брэсцкіх мастакоў-педагогаў А. А. Алонцава, У. Д. Тулупава, сустрэча з якімі вызначыла жыццёвы шлях. Закончыла СПТВ-105 г. Кобрына (1990), мастацка-графічны факультэт Віцебскага педагагічнага інстытута (1995). Працуе ў вобласці дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (батык, роспіс па дрэве), у станковым жывапісе і акварэлі. З 1992 г. удзельнічае ў мастацкіх выстаўках. Член Беларускага саюза мастакоў (2008).

 

Работы мастакоў Ігара і Уладзіславы Скавародка вылучаюцца глыбінёй і арыгінальнасцю выбраных тэм. Крыніца натхнення для сямейнай пары – простыя рэчы, маляўнічыя куткі малой радзімы, немудрагелістыя прадметы побыту, прырода. Носьбіты мастацкай гармоніі, педагогі ўмеюць захаваць на сваіх палотнах унікальнасць моманту з адметным почыркам. Работы пакідаюць месца для шматкроп’я, за якім – працяг бясконцай карціны свету.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2024 г.

Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага.

Сухапар Уладзiмiр Васiльевiч,

загадчык сектара рэгіянальнай бібліяграфіі

 

  1. Скавародка Ігар Мікалаевіч : [рэпрадукцыя «Раніца»] // Мастакі Брэстчыны : каталог. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2019. С. 76–77.
  2. Ігар Скавародка : [рэпрадукцыя «Званы Каменца»] // Мастакі Брэстчыны : альбом-каталог. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2010. С. 116–117.
  3. Скавародка Уладзіслава Уладзіміраўна : [рэпрадукцыя «Браслаўскія азёры»] // Мастакі Брэстчыны : каталог. Брэст : Брэсцкая друкарня, 2019. С. 78–79.
  4. Абласны пленэр мастакоў : да 600-годдзя ДзПУ «Нацыянальны парк «Белавежская пушча» / склад. М. Гаўрылава ; рэд. А Клуніна. – Брэст, 2008. – 17 с. : іл.
  5. Шыцька, Я. Бесперапынны рух у пошуках : [у Рэспубліканскай галерэі «Палац мастацтва» распачала работу выстава маладых мастакоў Пятра Кузьміча, Ігара Скавародкі і Таццяны Пятворавай «Мастакі паўднёвага горада»] / Яўгенія Шыцька // Літаратура і мастацтва. 2022. 22 ліпеня (№ 29). С. 13.
  6. Дрык, Н. Добрае бачыцца здалёк : [аб сям’і мастакоў Уладзіславы і Ігара Скавародка] / Ніна Дрык // Заря. 2019. 26 кастрычніка. С. 13.
  7. Дрык, Н. Два ў адным : [пра мастакоў, настаўнікаў СШ № 10 г. Брэста Уладзіславу Уладзіміраўну і Ігара Мікалаевіча Скавародка] / Ніна Дрык // Настаўніцкая газета. 2019. 22 жніўня. С. 10. 
  8. Дрык, Н. Два ў адным, або шчаслівая сям'я : [аб мастаках Уладзіславе і Ігары Скавародка] / Ніна Дрык // Брестский вестник. 2019. 27 июня (№ 26). С. 14.
  9. Бодак, Е. Жизнь в картине : [о выставке живописи и батика Игоря и Владиславы Сковородко в Художественном музее] / Евгенйи Бодак // Брестский вестник. 2011. 3 ноября. С. 13.
  10. Сацута, А. «Шкляное» вяселле... у музеi : [пра выставу жывапiсву i батыка Iгара i Уладзіславы Скавародка ў Мастацкім музеi] / Алёна Сацута // Народная трыбуна. 2011. 22 кастрычніка. С. 12.
  11. Бунеева, Л. Союз сердец, кисти и батика : [о выставке живописи и батика Владиславы и Игоря Сковородко в Художественном музее] / Людмила Бунеева // Вечерний Брест. 2011. 21 октября. С. 7.
  12. Павлова, Л. Творческая упряжка семейной пары Сковородко : [о выставке живописи и батика Игоря и Владиславы Сковородко в Художественном музее] / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2011. 20 октября (№ 42). С. 9.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 44 разоў Апошняя змена Пятніца, 27 Снежань 2024 10:14