Раённая газета «Сельскае жыццё» 14 жніўня 1965 г. змясціла наступную інфармацыю У. Серады: «У нашым раёне створана спартыўная школа. Звыш 250 школьнікаў змогуць рэгулярна трэніравацца, павышаць сваё спартыўнае майстэрства па лёгкай атлетыцы. Будзе працаваць 14 груп у гарадскім пасёлку. Па дзве групы будзе створана ў Макранах і Ляхаўцах. Для правядзення заняткаў з юнымі фізкультурнікамі падабраны кадры з ліку лепшых выкладчыкаў фізічнай культуры раёна».
Залічэнне на аддзяленне лёгкай атлетыкі праводзілася трэнерскім саветам з улікам узросту, стану здароўя і падрыхтаванасці вучняў. Прымаліся вучні з 11-гадовага ўзросту і старэйшыя, у якіх выяўлена схільнасць да лёгкай атлетыкі і якія дапушчаны да заняткаў урачом. Прыёмныя іспыты праводзіліся з 1 верасня ў Маларыцкай сярэдняй школе. Вучэбныя групы укамплектоўваліся з улікам узросту і ступені спартыўна-тэхнічнай і агульнафізічнай падрыхтаванасці навучэнцаў. У падрыхтоўчай групе заняткі былі арганізаваны два разы на тыдзень па дзве гадзіны, у трэцяразраднікаў — чатыры разы па дзве гадзіны, у другога — і першаразраднікаў (дарослыя) — чатыры разы па тры гадзіны. Заняткі праводзіліся на працягу вучэбнага года. Вучэбная работа ў ДЮСШ будавалася з улікам рэжыму дня ў агульнаадукацыйнай школе.
У 1965 г. быў пабудаваны новы тыпавы будынак Маларыцкай сярэдняй школы, на базе якой з верасня па снежань 1965 г.працавала ДЮСШ. У пачатку 1966 г. установа адукацыі змяніла сваю прапіску і пераехала з вул. Леніна на вул. Савецкую. Пасля пераезду вызвалены будынак цалкам быў перададзены ДЮСШ.
Спартсмены Маларыцкага раёна выйшлі на рэспубліканскую, усесаюзную і міжнародную арэну. Майстар спорту міжнароднага класа па лёгкай атлетыцы Пётр Пачанчук стаў пераможцам лёгкаатлетычнага прабегу СССР–ЗША. У 1978 г. на чэмпіянаце Еўропы ён атрымаў сярэбраны медаль. Чэмпіёнам свету сярод юніёраў стаў майстар спорту міжнароднага класа па цяжкай атлетыцы Леанід Тараненка. Студэнт Мінскага інстытута механізацыі сельскай гаспадаркі ўвайшоў у зборную каманду СССР і ўдзельнічаў у Алімпіядзе–80 у Маскве, дзе стаў чэмпіёнам.
Валерый Пачуеў, Мікалай Жук, Аляксандр Масюк — пераможцы і прызёры першынства Беларусі па гандболе. Прызёры Беларусіі па лёгкай атлетыцы — выхаванцы Маларыцкай ДЮСШ: Іван Краўчук — кіданне дзіды; Мікалай Бурштын — дзесяцібор'е; Любоў Сахарчук — скачкі ў вышыню; Таццяна Юхімук — скачкі ў даўжыню; Аляксандр Мурашка — скачкі з шастом; Валянціна Клетановіч — бег 1500 м; Уладзімір Валынчук — бег 1500 м; Анатоль Харс — скачкі з шастом.
Чэмпіёнам рэспублікі па кіданні дзіды стаў майстар спорту па лёгкай атлетыцы Васіль Хапаль, які працаваў ў калгасе «Новы шлях». Алімпійскім рэзервам з'яўляюцца таксама чэмпіёны Беларусі: Жанна Шчарбач — ядро, Валерый Пухоўскі — дыск, Валянцін Курдзюк — скачкі ў вышыню, якія займаліся потым ў Мінскай школе-інтэрнаце спартыўнага профілю. На спаборніцтвах рознага ўзроўню раён ганарыўся поспехамі сваіх землякоў-гандбалістаў — Таццяны Зуевай, Таццяны і Наталлі Алесік, Наталлі Мірчук, Аксаны Бзоўскай, Ліліі Логінавай, Віталя Струнца, Андрэя Гарбацэвіча. Вольга Манжук у 2001 г. стала сярэбранай чэмпіёнкай Еўропы па міні-футболе.
Лепшыя работнікі і актывісты фізічнай культуры і спорту — заслужаны трэнер, майстар спорту Рэспублікі Беларусь, старшы трэнер зборнай школьнікаў па гандболе вобласці, трэнер вышэйшай катэгорыі, заслужаны трэнер Беларусі, суддзя вышэйшай нацыянальнай катэгорыі па гандболе (г. Мінск)) — Раіса Фёдараўна Грэбень; трэнер Віталь Дзмітрыевіч Чорны. Лепшыя вынікі выхаванцаў Р. Ф. Грэбень — першае і другое месцы ў чэмпіянаце СССР (Т.Зуева, Е. Каховіч), удзел у фінальных спаборніцтвах Саюза на прызы клуба «Імклівы мяч» (А. Олтушэц, Е. Каховіч, О. Грэбень). У школе працуюць і трэніруюць дзяцей былыя выхаванцы: Людміла Уладзіміраўна Сезік, Генадзь Анатольевіч Рабчынскі.
4 мая 1983 г. адбыўся першы агітацыйны прабег па маршруце Курган Славы – Плошча, у якім прынялі ўдзел 15 чалавек. У хуткім часе маларыцкія бегуны сталі выязджаць на самыя прэстыжныя прабегі ў розныя гарады велізарнай краіны. Назапасіўшы вопыт у арганізацыі спаборніцтваў, прыйшла мара аб арганізацыі лёгкаатлетычнага прабегу ў Маларыце. 7 красавіка 1984 г. на базе ПТВ–155 адбыўся першы лёгкаатлетычны прабег, прысвечаны Дню настаўніка, на прызы першага дырэктара вучылішча, ветэрана вайны Сяргея Міхайлавіча Грэнкава. У ім прыняліўдзел 41 лёгкаатлет з Брэста, Пінска, Пружан і Маларыты. У гісторыю маларыцкіх прабегаў увайшоў яго першы пераможца Аляксандр Галушка з Пінска, на дыстанцыі 15 км яго вынік — 54 хвіліны 59 секунд.
Маларыцкі міжнародны марафон праводзіцца штогод, у ім прымаюць удзел спартсмены з усіх рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь, а таксама Расіі, Украіны, краін Прыбалтыкі. У 2024 г. марафон праводзіўся ў 41-ы раз і сабраў больш за 1000 удзельнікаў. Маларыцкі марафон прызнаны лепшым у рэспубліцы.
20 лютага 1990 г.ДЮСШ перамясцілася ў пабудаваную спартыўную залу СШ № 2, аднак заняткі ў ёй пачаліся толькі з 1 верасня 1991 г. У новы будынак па вул. Паўднёвай дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Маларыцкага раёна пераехала ў снежні 2010 г.
Пры падрыхтоўцы да абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі–2010» быў уведзены ў эксплуатацыю ўніверсальны спартыўны комплекс «Жамчужына». Спартыўная база для трэніровак гандбалістаў і лёгкаатлетаў палепшылася адразу ў некалькі разоў. Тут сталі праводзіцца рэспубліканскія спаборніцтвы па гандболе. Сучасны шматпрофільны комплекс паспяхова ажыццяўляе сваю дзейнасць, прапаноўваючы насельніцтву шырокі спектр паслуг высокай якасці.
13 ліпеня 2019 г. прайшоў I Ультрамарафон «Малоритская Наковальня». Ініцыятарам правядзення ўльтрамарафона стаў бягун на ўльтрадоўгія дыстанцыі Павел Лысенказ Маларыты. Дыстанцыя спаборніцтваў100 км з кантрольным часам 13 гадзін. Траса праходзіла ў гарадскім парку, адзін круг якой складаў 1 км. Пакрыццё трасы — тратуарная плітка, асфальт. Пераможцы вызначаліся ва ўзроставых групах: «Мужчыны 18–40 гадоў»,«Мужчыны 41 год і старэй» «Жанчыны 18–40 гадоў», «Жанчыны 41 год і старэй». 10 жніўня 2024 г. прайшоў VI Ультрамарафон «Малоритская Наковальня».
За час існавання Маларыцкай ДЮСШ яе ўзначальвалі дырэктары: Уладзімір Якаўлевіч Серада (1965–1966), Мікалай Фёдаравіч Германюк (1966–1985), Васіль Мікалаевіч Грэбень (1985–1999), Генадзь Альфрэдавіч Зубоўскі (1999–2010), Аляксандр Мікалаевіч Якімук (2010), Міхаіл Міхайлавіч Улезла (9 снежня 2010 г. – 25 лютага 2015 г.), Мікалай Уладзіміравіч Бойка (2015–2017), Аляксандр Мікалаевіч Хамічук (22 жніўня 2017 г. – 1 ліпеня 2018 г.), Ганна Іванаўна Карацінская (1 студзеня 2019 г. – 18 лістапада 2019 г.),Генадзь Мікалаевіч Германюк (19 лістапада 2019г. – 2024). З 27 лістапада 2024 г. – дырэктар Святлана Васільеўна Клімчук.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2025 г.
Маларыцкай цэнтральнай раённай бібліятэкай.
Кучына Галіна Уладзіміраўна, загадчык аддзела маркетынгу, сацыякультурнай дзейнасці і метадычнай работы
- Народный фотоальбом. Малорита : книга с фотографиями о Малорите и ее жителях : 1566–2019 / [автор текста, составитель В. А. Савастиёнок]. Минск, 2019. С. 234–245.
- Миронюк, С. Смело идите к своей цели! / Софья Миронюк // Голас часу. Маларыта, 2024. 20 сакавіка. С. 4.
- Зарэчкаўскі, І. Пяты ўльтрамарафон «Маларыцкая накавальня» / Іван Зарэчкаўскі // Голас часу. Маларыта, 2023. 23 жніўня. С. 4.
- Навумчык, М. Тэнісны аматарскі турнір / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2023. 26 ліпеня. С. 6.
- Навумчык, М. На алімпійскай вышыні / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2023. 25 студзеня. С. 1, 4.
- Навумчык, М. Рэспубліканская спартакіяда па гандболе / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2022. 28 снежня. С. 8.
- Навумчык, М. Турнір па міні-футболе / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2022. 7 снежня. С. 6.
- Навумчык, М. Чацвёртая «Маларыцкая накавальня» / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2022. 17 жніўня. С. 4.
- Навумчык, М. Спартыўная школа / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2022. 10 жніўня. С. 3.
- Навумчык, М. Гандбольныя мары Людмілы Сезік / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2022. 21 мая. С. 1, 9.
- Навумчык, М. Першынство па міні-футболе / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2022. 13 красавіка. С. 4.
- Волков, С. Спортивный интерес / Сергей Волков // Заря. 2022. 10 марта. С. 7.
- Навумчык, М. Рэспубліканская спартакіяда па гандболе / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2021. 8 снежня. С. 3.
- Максімук, С. За развіццё спартыўных талентаў / Святлана Максімук // Голас часу. Маларыта, 2021. 26 мая. С. 2.
- Навумчык, М. Трэцяе месца на «Zubr Cup» / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2021. 13 мая. С. 7.
- Максимук, С. Основа работы – растить спортивные таланты / Светлана Максимук // Голас часу. Маларыта, 2021. 17 красавіка. С. 4.
- Навумчык, М. Чарговы матч «Zubr Cup» / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2021. 14 красавіка. С. 6.
- Навумчык, М. Выніковы «Zubr Cup» маларытчан / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2021. 31 сакавіка. С. 6.
- Навумчык, М. Турнір па гандболе – 2021 / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2021. 3 сакавіка. С. 8.
- Навумчык, М. Выніковы матч / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2020. 30 красавіка. С. 10.
- Навумчык, М. Гандбольны турнір / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2020. 5 лютага. С. 4.
- Навумчык, М. 55-гадовы юбілей / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2020. 15 мая. С. 9.
- Максимук, С. Приоритетная цель – воспитание здорового поколения / Светлана Максимук // Голас часу. Маларыта, 2020. 29 лютага. С. 1, 4.
- Навумчык, М. Міжнародны турнір прайшоў на Маларытчыне / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2020. 26 лютага. С. 1, 3.
- Козак, В. Стрелки показали высокий результат / Валентина Козак // Голас часу. Маларыта, 2020. 15 лютага. С. 7.
- Навумчык, М. У фінале «ZUBR CUP»/ Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2018. 28 лістапада. С. 6.
- Навумчык, М. Мара рэалізуецца ў вучнях / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2018. 19 мая. С. 1,3.
- Навумчык, М. Зноў гандбол, зноў Маларыта / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2018. 21 красавіка. С. 9.
- Навумчык, М. Гандбольны «ZUBR CUB» / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2018. 28 сакавіка. С. 2.
- Навумчык, М. Гандбольнае месца / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2017. 16 жніўня. С. 6.
- Паўлянкова, Д. У школу вярнуўся настаўнікам / Дар'я Паўлянкова // Голас часу. Маларыта, 2017. 20 мая. С. 3.
- Навумчык, М.Паўфінал гандбольнай лігі / Мікалай Навумчык // Голас часу. Маларыта, 2017. 19 красавіка. С. 8.
- Падалінская, Д. Лепшы трэнер для дзяцей / Дар'я Падалінская // Голас часу. Маларыта, 2016. 21 мая. C. 1.
- Максімук, С. Лёгкаатлетычны прызёр / Святлана Максімук // Голас часу. Маларыта, 2016. 20 лютага. С. 3.
- Гапанюк, К. Алімпійскае дараванне – 2015 / [Крысціна Гапанюк ; гутарыў Мікалай Навумчык] // Голас часу. Маларыта, 2015. 10 лютага. С. 8.