Галоўнымі будаўнікамі і ктытарамі (заснавальнікамі) манастыра былі князі Гедымінавічы. Першае пісьмовае згадванне аб манастыры датуецца кастрычнікам 1465 г., калі княгіняй кобрынскай Ульянай і яе сынам Іванам манастыру былі адпісаны ахвяраванні. Упамінаецца як мужчынскі манастыр пры драўлянай царкве Святога Спаса. Князі-заснавальнікі шчодра надзялілі манастыр землямі і данінай.
На падставе інвентарнага апісання, зробленага ў 1549 г. баярынам Сямёнам Ясковічам Прышыхвосцкім па загаду каралевы Боны, можна меркаваць, што ў манастырскай царкве Св. Спаса захоўваліся вялікія каштоўнасці. Акрамя розных культавых прадметаў, былі абразы, пісаныя па залатым фоне з падвескамі з сярэбраных вітых грыўняў і каштоўных камянёў; размяшчалася бібліятэка рэдкіх кніг: Евангелле старажытнага пісання, першыя друкаваныя кірыліцай кнігі — «старадрукі». Інвентар манастыра 1549 г. надрукаваны ў 6-м томе «Актаў Віленскай археалагічнай камісіі», адзначаны ў «люстрацыі» 1563 г. каралеўскага рэвізора Дзмітрыя Сапегі. На пачатку XVI ст. манастыр ужо меў цагляныя жылыя і службовыя карпусы, капліцу.
За шматвяковую гісторыю ў манастыра былі і перыяды росквіту, і часы заняпаду і разбурэння. Пасля Брэсцкага сабора 1596 г., на якім была заключана царкоўная ўнія, манастыр стаў Базыльянскім (уніяцкім). Базыльянскай назвалі і манастырскую вуліцу. З тых часоў Кобрын і манастыр часта становяцца месцам сходаў і нарад уніятаў. У 1626 г. у манастыры праходзіў Кобрынскі царкоўны сабор вышэйшага ўніяцкага духавенства. Сённяшнюю будову манастыр меў не заўсёды. Ён шмат разоў гарэў, перабудоўваўся, а сучасны выгляд набыў прыкладна ў канцы XVIII ст.
Падчас вайны 1812 г., калі войскі Напалеона знаходзіліся ў Кобрыне, манастыр быў пераўтвораны ў магутны рэдут. Знамянальны бой на ганку манастыра завяршыўся капітуляцыяй ворага і палонам напалеонаўскіх салдат. Галоўны корпус ацалеў тады цудам.
У верасні 1830 г. у манастыры адкрылася павятовае духоўнае вучылішча, асноўнай мэтай якога была падрыхтоўка хлопчыкаў да паступлення ў духоўную семінарыю. Са сцен установы выйшлі будучыя навукоўцы і краязнаўцы. У 1839 г., пасля адмены уніі, манастыр закрылі. Пабудовы засталіся ў распараджэнні духоўнага вучылішча, а Спаса-Праабражэнская царква, якая займала два паверхі ў галоўным корпусе, стала дамавой, прызначанай для выхаванцаў і выкладчыкаў вучылішча. У 1872 г. сінадальным указам вучылішча пераведзена ў Жыровічы, а манастырскія памяшканні перададзены ў распараджэнне мясцовага духавенства.
Далейшая гісторыя манастыра сумная. Паводле даследаванняў былога дырэктара кобрынскага музея, краязнаўца А. М. Мартынава, пажар 1895 г., а таксама войны пачатку ХХ ст. знішчылі манастырскія будынкі, пакінуўшы толькі цагляную каробку з вялікім склепам.
Пасля пажару будынак доўгі час стаяў напаўразбураным. У сярэдзіне 1920-х гг. польскай адміністрацыяй было прынята рашэнне адрэстаўрыраваць векавыя сцены для наступнага размяшчэння ў іх павятовага суда. Аднаўленчыя работы суправаджаліся чарговай вельмі істотнай перапланіроўкай інтэр’ера. На гэты раз цалкам зніклі сляды былога храма, які займаў калісьці цэнтральную частку будынка. З 1923 г. па 1939 г. у манастырскім корпусе размяшчаўся павятовы суд, з 1939 г. па 1962 г. будынак займалі камунальнікі, пасля — раённы аддзел унутраных спраў, які знаходзіўся тут больш 50 гадоў. Былы манастыр быў капітальна адрамантаваны і прыстасаваны для патрэб РАУС. Характар работ дыктаваўся ўтылітарнымі меркаваннямі, значна памянялася ўнутраная планіроўка, новае аблічча набыў фасад, у выніку мастацкай каштоўнасці будынка быў нанесены ўрон.
У чэрвені 2010 г. памяшканне было перададзена Брэсцкай епархіі, па благаславенні Сінода Беларускай Праваслаўнай Царквы манастыр адраджаецца, але ўжо як жаночы манастыр Усяміласцівага Спаса. 6 чэрвеня 2011 г. прыбылі першыя насельніцы — тры сястры на чале з ігуменняй Еўфрасінняй (Куракевіч). 10 чэрвеня адбылася першая пасля шматгадовага перапынку Боская Літургія.
Сёння ў манастыры жывуць13 чалавек. У абіцелі пабудавана дамавая царква ў гонар абраза Божай Маці «Скорапаслушніца», дзе рэгулярна здзяйсняюцца набажэнствы. Галоўная святыня — цудатворная ікона Божай Маці «Скорапаслушніца» — створана спецыяльна для манастыра на святой гары Афон. Пры манастыры дзейнічаюць нядзельныя школы для дзяцей і дарослых, дзіцячая студыя дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Арганізавана і здзяйсняе сваю справу сястрыцтва. Наладжана ў манастыры і падсобная гаспадарка: закладзены манастырскі сад, агарод, уладкаваны птушнік, пасека, зарыблена сажалка. Выпякаецца хлеб, працуе рукадзельная.
Да 550-годдзя манастыра пабачыла свет кніга «Обитель Спаса Всемилостивого» (2015), якая ўключае шматлікія дакументальныя матэрыялы. У 2020 г. завершаны работы па капітальным рамонце галоўнага гістарычнага корпуса манастыра і добраўпарадкаванні тэрыторыі. У 2022 г. пачата будаўніцтва храма Усеміласцівага Спаса.
Келейны корпус манастыра — помнік архітэктуры барока, уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь (112Г000386). Вярнуўшыся пад юрысдыкцыю царквы, гэты старадаўні куток Кобрына не страціў свой найбагацейшы турыстычны патэнцыял, прывабнасць для вандроўнікаў розных канфесій, бо з ім злучана шмат гістарычных падзей.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2025 г.
Кобрынскай раённай бібліятэчнай сістэмай.
Курачук Святлана Дзмітрыеўна,
бібліёграф I кат. аддзела абслугоўвання і інфармацыі
- Ярашэвіч, А. Кобрынскі Спаскі манастыр / А. Ярашэвіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1999. Т. 8. С. 371.
- Габрусь, Т. Кобрынскі Спаскі манастыр / Тамара Габрусь // Вялікае княства Літоўскае : энцыклапедыя : у 2 т. Мінск, 2007. Т. 2. С. 118.
- Ярашэвіч, А. Кобрынскі Спаскі манастыр / Аляксандр Ярашэвіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі : у 6 т. Мінск, 1997. Т. 4. С. 222.
- Габрусь, Т. В. Кобрынскі Спаскі манастыр / Т. В. Габрусь, Т. І. Чарняўская // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. Мінск, 1986. Т. 3. С. 89.
- Кулагін, А. М. Свята-Спаскі манастыр : [Кобрын] / А. М. Кулагін // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. Мінск, 2007. С. 202–203.
- Кулагін, А. М. Свята-Спаскі манастыр : [Кобрын] / А. М. Кулагін // Праваслаўныя храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін. Мінск, 2001. С. 102–103.
- Обитель Спаса Всемилостивого : к 550-летию Спасского монастыря в г. Кобрине (1465–2015) / сост. игумения Евфросиния (Куракевич). – Минск, 2015. – 64 с.
- Комплекс Спасского женского монастыря : [Кобрин] // Храмы Брестчины. Брест, 2024. C. 113.
- Кобрын: гістарычная і архітэктурная спадчына : [Спаскі манастыр] // Кобрын: мінулае і сучаснае. Брэст, 2020. С. 54.
- Кобринский район. Кобрин. Спасский монастырь // 100 достопримечательностей Брестчины. Брест, 2019. С. 44.
- Мароз, В. В. Кобрын / В. В. Мароз // Драўляныя сакральныя помнікі Берасцейшчыны : нарысы гісторыі, археалогіі і культуры / В. В. Мароз. Мінск, 2018. С. 44–48.
- Мешечко, Е. Н. Монастыри Брестской области : [женский монастырь во имя Всемилостивого Спаса] / Е. Н. Мешечко // Путешествие по Беларуси. В краю Немана, Западного Буга и Припяти : путеводитель / Е. Н. Мешечко. Брест, 2012. С. 140.
- Монастырь // По земле кобринской. Туристические маршруты : справочное издание. Барановичи, 2004. С. 8.
- Барысюк, Ю. А. Свята-Спаскі манастыр / Ю. А. Барысюк // Памяць. Кобрынскі раён : гіст.-дакум. хроніка. Мінск, 2002. С. 460–461.
- Чернявская, Т. И. Спасский монастырь : [Кобрин] / Т. И. Чернявская // Свод памятников истории и культуры Белорусии. Брестская область. Минск, 1990. С. 251–252.
- Чарняўская, Т. І. Спаскі манастыр : [Кобрын] / Т. I. Чарняўская // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласць. Мінск, 1984. С. 226.
- Манастыр у імя Усяміласцівага Спаса : краязнаўчы буклет / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; складальнік С. Д. Курачук ; дызайн П. С. Грыневіч. – Кобрын, 2020.
- Свята-Спаскаму манастыру ў г. Кобрыне (1465) – 560 гадоў // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021–2025 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 185.
- Время добрых дел : [в Спасском женском монастыре г. Кобрина проходит благотворительная акция «Яичко ко Христову дню»] / по информации Спасского женского монастыря г. Кобрина // Кобрынскі веснік. 2025. 29 сакавіка (№ 13). С. 12.
- Святки – время добрых дел : [Спасский женский монастырь г. Кобрина принял участие в благотворительной акции «Дары волхвов»] / по информации spaskobrin.by. // Кобрынскі веснік. 2024. 27 студзеня (№ 4). С. 12.
- Елизарова, Ж. Тропа к духовным родникам : [в Спасском женском монастыре православные молитвенно отметили престольный праздник – день Всемилостивого Спаса] / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2023. 19 жніўня. С. 12.
- Свірыдовіч, В. У кожнага свая святыня. Кобрын. Адраджэнне царквы – сапраўдны цуд : [Спаскі праваслаўны манастыр у Кобрыне] / Вольга Свірыдовіч // Заря. 2022. 27 жніўня. С. 12.
- Сергеев, И. Будет новый храм : [в Кобрине продолжается строительство храма Всемилостивого Спаса на территории Спасского монастыря] / Иван Сергеев // Кобрынскі веснік. 2022. 10 жніўня. С. 6.
- Елизарова, Ж. Небесные корабли спасения. Таямніцы зямлі кобрынскай : [первая статья из цикла материалов «Таямніцы зямлі кобрынскай» рассказывает о Спасском монастыре, Александро-Невском соборе и Свято-Никольском храме] / подготовила Жанна Елизарова ; по материалам интернет-порталов «Познай Кобрин», «RETRO-КОБРИН-CITY», библиотеки ГУ «Кобринский военно-исторический музей им. А. В. Суворова» // Кобрынскі веснік. 2022. 23 лютага. С. 4–5.
- Архиепископ Иоанн совершил молебное пение на начало строительства главного храма монастыря Всемилостивого Спаса в г. Кобрине / пресс-служба Брестской епархии // Кобрин-информ. 2021. 11 ноября (№ 45). С. 11.
- Елизарова, Ж. Молитва, песнопение, любовь : [в Спасском женском монастыре состоялся концерт духовной музыки и слова, приуроченный к престольному празднику] / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2021. 25 жніўня. С. 8.
- Спасский монастырь отметил престольный праздник // Кобрин-информ. 2021. 19 августа (№ 33). С. 13.
- Елизарова, Ж. Церковный собор проходил в Кобрине : [церковный собор высшего униатского духовенства Речи Посполитой проходил в Кобринском Спасском монастыре в сентябре 1626 г.] / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2020. 7 кастрычніка. С. 4.
- Издана книга о Спасском монастыре г. Кобрина «Обитель Спаса Всемилостивого. Исторический очерк. Возрождение» // Кобрин-информ. 2020. 13 августа (№ 33). С. 11.
- Спасская обитель : [женский монастырь во имя Всемилостивого Спаса в г. Кобрине отметит 555 лет со времени первого письменного упоминания об обители и 10-летие возобновления здесь монашеской жизни] // Заря. 2020. 12 августа. С. 20.
- Вовк, Ю. По зову сердца: сестры милосердия : [о православном сестричестве в честь иконы Божией Матери «Скоропослушница» при Спасском женском монастыре] / Юлия Вовк // Кобрин-информ. 2020. 30 апреля (№ 18). С. 11.
- Щедрая «Ладошка» : [работы воспитанников воскресной школы Спасского женского монастыря признаны лучшими на Международном фестивале социальной рекламы в защиту жизни и семьи «Ладошка»] // Заря. 2018. 12 декабря. С. 17.
- Цвирко, В. 150 золотых маршрутов моей Беларуси: Кобрин : [архитектурные достопримечательности г. Кобрина, в т. ч. Спасский монастырь] / авторский проект Владимира Цвирко ; материал подготовила Юлия Лабецкая // 7 дней. 2017. 14 декабря. С. 24–25.
- Васюк, Н. Здесь вечный след : [история возрождения женского Спасского монастыря г. Кобрина] / Наталья Васюк // Вечерний Брест. 2016. 7 января. С. 3.
- Дубина, Л. Обитель с большой историей : [Кобринскому Спасскому монастырю исполнилось 550 лет] / Людмила Дубина // Кобрынскі веснік. 2015. 21 лістапада. С. 1–2.
- Монастырь перешагнул столетие : [Спасский монастырь в Кобрине отмечает 550-летие] // Вечерний Брест. 2015. 20 ноября. С. 5.
- Марчук, Н. Из истории Спасского монастыря / Нина Марчук // Кобрин-информ. 2015. 14 мая. С. 11.
- Литвинович, Е. Пять веков истории : [исполняется 550 лет с момента первого письменного упоминания о Спасском монастыре] / Евгений Литвинович // Заря. 2015. 28 февраля. С. 8.
- Выпускной в воскресной школе : [25 мая в Спасском монастыре состоялся первый выпуск слушателей детской воскресной школы по трёхгодичному курсу обучения] // Кобрин-информ. 2014. 29 мая. С. 10.
- Марчук, Н. Храмы Спасского монастыря : [на территории Спасского монастыря когда-то действовали Преображенская и Кирилло-Мефодиевская церкви] / Нина Марчук // Кобрин-информ. 2014. 18 сентября. С. 11.
- Казакова, А. Школа любви и просвещения : [к 550-летию Спасского монастыря] / Анна Казакова // Кобрин-информ. 2014. 13 февраля. С. 9.
- Леанавец, Н. Каменныя сведкі духоўнасці : [Спаскаму манастыру ў Кобрыне – 550 гадоў] / Ніна Леанавец // Народная трыбуна. 2014. 4 ліпеня. С. 9.
- Арлова, І. Вяртанне святыні : [манастыр у імя Усяміласцівага Спаса адраджаецца ў Кобрыне] / Ірына Арлова // Народная газета. 2012. 10 студзеня. С. 7.
- Занько, Н. У Спаскі манастыр прыбыла ікона з грэчаскага Афона / Настасся Занько // Кобрынскі веснік. 2011. 26 лістапада. С. 4.
- Васюк, Н. Обитель родом из средневековья : [в Кобрине планируют открыть женский монастырь] / Наталья Васюк // Вечерний Брест. 2010. 13 октября. C. 16.
- Жук, Е. Чудо возрождения : [летопись Спасской обители богата событиями] / Елена Жук // Вечерний Брест. 2011. 11 февраля. С. 6.
- Мартынов, А. Свидетель нашей истории : [Спасский монастырь] / А. Мартынов // Кобрынскі веснік. 1997. 12 красавіка. С. 2.