У 1947 г. выканаўчы камітэт Кобрынскага раённага Савета дэпутатаў працоўных ускладае на райсавет Асаавіяхіма абавязкі па падрыхтоўцы і навучанні ў Кобрыне з асоб прызыўнога кантынгенту шафёраў, трактарыстаў, радыстаў, тэлефаністаў, інструктараў-хімікаў для патрэб Савецкай арміі. З гэтага часу пачалася карпатлівая работа па падрыхтоўцы кадраў для арміі, народнай гаспадаркі, начальніцкага складу груп самаабароны, па правядзенні спартыўных мерапрыемстваў, стварэнні пярвічных арганізацый.
Са студзеня 1948 г., пасля таго як пастановай Савета Міністраў СССР Асаавіяхім быў падзелены на тры добраахвотныя таварыствы — Добраахвотнае таварыства садзейнічання арміі (ДАСАРМ), Добраахвотнае таварыства садзейнічання авіяцыі, Добраахвотнае таварыства садзейнічання флоту, на Кобрыншчыне дзейнічае ДАСАРМ. З 1951 г. у СССР з'явілася адзінае ўсесаюзнае Добраахвотнае таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту (ДТСААФ). У адпаведнасці з Пастановай ЦК ДТСААФ БССР ад 11 красавіка 1966 г. у Кобрыне функцыянуюць Кобрынскі раённы савет ДТСААФ і Кобрынскі спартыўна-тэхнічны клуб ДТСААФ. У архіве захоўваецца шэраг пастаноў, якія рэгламентавалі дзейнасць ДТСААФ у 1960–1970-я гг., сярод якіх маюцца распараджэнні стварыць пастаянна дзеючыя навучальныя пункты ДТСААФ па падрыхтоўцы дапрызыўнай і прызыўнай моладзі пры сярэдніх школах, заводах, сельскіх саветах.
З распадам Савецкага Саюза паўстала пытанне аб рэарганізацыі ДТСААФ. Калі ў 1991 г. з'явілася Беларуская абаронная спартыўна-тэхнічная арганізацыя (БелАСТА), Кобрынскі спартыўна-тэхнічны клуб атрымаў новую назву. Рашэннем № 105 ад 2 лютага 2004 г. Кобрынскі райвыканкам зарэгістраваў раённую арганізацыйную структуру РДГА ДТСААФ, якая з'явілася пераемніцай Кобрынскага СТК БелАСТА і надзялялася правам юрыдычнай асобы. У лютым 2004 г. на базе ДТСААФ быў створаны Цэнтр грамадскіх аб'яднанняў па патрыятычным выхаванні моладзі. Шмат гадоў паспяхова працаваў пры раённай структуры ваенна-патрыятычны гурток «Юны вадзіцель».
У 2009 г. Кобрынская раённая арганізацыйная структура ДТСААФ была рэарганізавана ў Кобрынска-Маларыцкую міжраённую арганізацыйную структуру (далей — МРАС) ДТСААФ шляхам далучэння да яе Маларыцкай раённай арганізацыйнай структуры.
Сёння Кобрынска-Маларыцкая МРАС ДТСААФ мае сучасную вучэбна-матэрыяльную базу, аснову якой складаюць 10 практычна новых легкавых аўтамабіляў, 3 грузавыя аўтамабілі, 4 матацыклы. Для заняткаў у спартыўных секцыях ёсць 6 спартыўных картынгаў, 2 з якіх набыты ў 2025 г. за ўласныя сродкі, спартыўныя матацыклы, пнеўматычныя вінтоўкі. У распараджэнні абароннай арганізацыі ёсць тэарэтычныя класы, камп'ютары, клас для практычнага навучання, аўтадромы. У аўташколах ДТСААФ у Кобрыне і Маларыце праходзіць падрыхтоўка і перападрыхтоўка вадзіцеляў катэгорый А, В, С, СЕ і D. Штогод ДТСААФ паказвае лепшыя вынікі па якасці і ўзроўню падрыхтоўкі вадзіцеляў, што пацвярджаецца здачай курсантамі экзамену ў ДАІ з першага разу.
Дзейнасць ДТСААФ перш за ўсё накіравана на падрыхтоўку насельніцтва да абароны Рэспублікі Беларусь, уключае патрыятычнае выхаванне грамадзян, навучанне спецыялістаў масавых тэхнічных прафесій, у тым ліку вадзіцеляў механічных транспартных сродкаў, развіццё розных відаў спорту, якія маюць ваенна-прыкладное значэнне.
Прыярытэтным напрамкам у рабоце застаецца патрыятычнае выхаванне моладзі.4 чэрвеня 2021 г. у будынку МРАС адкрыты музейны пакой у памяць воінаў-інтэрнацыяналістаў Афганскай вайны (1979–1989), экспазіцыя якога створана сумесна з раённай арганізацыяй ГА «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане». Усё большую папулярнасць сярод вучняў набываюць ініцыяваныя арганізацыяй конкурсы, акцыі, экскурсіі, аўтапрабегі, месячнікі абаронна-патрыятычнай і спартыўнай работы. Традыцыйнымі сталі ўрокі мужнасці і тэматычныя заняткі ў навучальных установах, заняткі ў музейным пакоі, летнія ваенна-патрыятычныя і працоўныя лагеры. Сумесна з аддзелам адукацыі арганізаваны секцыі картынгу, мотаспорту, мотакроса, стралковага спорту.
У сакавіку 2023 г. Кобрынска-Маларыцкую МРАС ДТСААФ узначаліў перспектыўны і ініцыятыўны кіраўнік Сяргей Мікалаевіч Гром. На сённяшні дзень штат структуры невялікі, але гэта кампенсуецца высокім прафесіяналізмам і вялікім вопытам працы. Выдатна ведаюць сваю справу выкладчыкі Уладзімір Яшын, Антон Кавалевіч. Майстры вытворчага навучання Васіль Траццяк, Уладзімір Шуцкі, Міхаіл Лашкевіч, Вадзім Чапялевіч, Аляксандр Бурнос умеюць знайсці падыход да любога вучня. Папаўняецца калектыў і маладымі перспектыўнымі кадрамі.
Кобрынска-Маларыцкая МРАС ДТСААФ штогод займае лідзіруючыя пазіцыі ў вобласці і рэспубліцы. У лютым 2017 г. міжраённая арганізацыя адзіная ў Беларусі была адзначана Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь. У 2024 г. па выніках работы арганізацыя стала першай не толькі ў вобласці, але і ў рэспубліцы абсалютна па ўсіх пазіцыях, якія ўключаюць ваенна-патрыятычную, спартыўную работу і падрыхтоўку вадзіцеляў. ДТСААФ — адна са старэйшых і масавых грамадскіх арганізацый, за гады існавання якой годную школу мужнасці і патрыятызму прайшло не адно пакаленне кабрынчан.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2025 г.
Кобрынскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмай.
Курачук С. Дз., бібліёграф I кат. аддзела абслугоўвання і інфармацыі
- Кобрынска-Маларыцкай міжраённай арганізацыйнай структура ДТСААФ (1945) – 80 гадоў // Зводны Каляндар дат і падзей Кобрыншчыны : краязнаўча-бібліяграфічны каляндар на 2021–2025 гг. / Кобрынская раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, цэнтральная раённая бібліятэка, аддзел абслугоўвання і інфармацыі ; склад.: С. Д. Курачук, Л. С. Дардзюк. Кобрын, 2020. С. 189.
- Елизарова, Ж. ДОСААФ – 80 лет на страже Отечества / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2025. 28 чэрвеня (№26). С. 16.
- Гром, С. Сергей Гром: «Только системная работа дает результат» : [беседа с председателем совета Кобринско-Малоритской МРОС ДОСААФ С. Громом] / Сергей Гром ; [беседовала] Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2025. 15 сакавіка (№ 11). С. 5.
- Белов, Д. Лучшие стрелки тренируются в ДОСААФ / подготовили Дмитрий Белов и Ольга Андросова // Кобрынскі веснік. 2025. 7 сакавіка (№ 10). С. 17.
- Белов, Д. «Защитник Отечества-2025»: месячник оборонно-спортивной и патриотической работы ДОСААФ открыт : [соревнования в программе XXIII спартакиады зимнего многоборья «Защитник Отечества» прошли при поддержке Кобринско-Малоритской МРОС ДОСААФ] / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2025. 8 лютага (№ 6). С. 14.
- Белов, Д. От «Маузера» до «Калашникова» : [на базе Кобринско-Малоритской МРОС ДОСААФ открылась передвижная интерактивная тематическая выставка «История ДОСААФ»] / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2025. 8 лютага (№ 6). С. 14.
- Белов, Д. Кубок Брестчины по картингу – у кобринчан : [по итогам соревнований по скоростному маневрированию карта кобринские сборные ДОСААФ заняли призовые места] / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2024. 19 кастрычніка (№ 42). С. 5.
- Белов, Д. История, техника и не только / подготовил Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2024. 7 верасня (№ 36). С. 13.
- «Меткий стрелок ДОСААФ» теперь и в Кобрине : [среди команд учреждений образования района подведены итоги соревнований по стрельбе пулевой из пневматической винтовки на первенство Кобринско-Малоритской МРОС ДОСААФ] / подготовила Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2024. 11мая (№ 19). С. 16.
- Бакун, Е. К успеху вместе : [Кобринско-Малоритская МРОС ДОСААФ по итогам 2023 года заняла II место в области] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2024. 9 сакавіка (№ 10). С. 15.
- Бакун, Е. Были присяге верны : [о работе музейной комнаты Кобринско-Малоритской МРОС ДОСААФ рассказал подполковник в отставке Андрей Мелинчук] / Елена Бакун // Кобрынскі веснік. 2023. 16 снежня. С. 8.
- Белов, Д. Воспитывать защитников Отечества : [Кобринщину посетил председатель Центрального совета ДОСААФ генерал-майор запаса Андрей Некрашевич] / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2023. 9 снежня. С. 5.
- Белов, Д. У кобринских картингистов – областное серебро и бронза / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2023. 14 кастрычніка. С. 16.
- В Кобрине состоялось собрание представителей Кобринско-Малоритской межрайонной организационной структуры ДОСААФ : [об итогах работы совета Кобринско-Малоритской МРОС ДОСААФ по рассказу председателя Сергея Грома] / соб. инф. // Кобрынскі веснік. 2023. 7 кастрычніка. С. 13.
- Елизарова, Ж. Экзамен сдавали наставники : [на базе Кобринско-Малоритской МРОС ДОСААФ состоялся конкурс профессионального мастерства среди мастеров производственного обучения управлению механическим транспортным средством] / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2023. 2 верасня. С. 18.
- Белов, Д. Кобринско-Малоритская МРОС ДОСААФ: от водителей до стрелков : [о работе оргструктуры по информации председателя Сергея Грома] / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2023. 1 ліпеня. С. 16.
- Елизарова, Ж. Главный принцип – безопасность : [о работе мастера производственного обучения по управлению механическим транспортным средством Кобринско-Малоритской МРОС ДОСААФ Владимира Щуцкого] / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2023. 15 красавіка. С. 9.
- Совет Кобринско-Малоритской МРОС ДОСААФ информирует : [состоялось заседание по организационно-кадровым вопросам] // Кобрынскі веснік. 2023. 22 сакавіка. С. 3.
- Кубок Брестской области по картингу – у кобринчан! / подготовил Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2022. 3 верасня. С. 12.
- Елизарова, Ж. Учитель для водителя : [о работе автошколы Кобринско-Малоритской МРОС ДОСААФ по рассказу преподавателя Владимира Яшина] / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2022. 13 ліпеня. С. 5.
- Аксютич, А. Н. Работа с молодежью – на первом плане : [интервью с председателем совета Кобринско-Малоритской МРОС ДОСААФ] / [Александр Аксютич ; беседовала] Наталья Кондрашук // Кобрин-информ. 2022. 24 февраля (№ 8). С. 3.
- Кондрашук, Н. П. Картинг – это круто : [в секции картинга Кобринско-Малоритской МРОС ДОСААФ 28 спортсменам присвоены спортивные разряды] / Наталья Кондрашук // Кобрин-информ. 2022. 6 января (№ 1). С. 3.
- Пять медалей в копилку кобринчан! : [в областных соревнованиях на Кубок Брестской области картингисты Кобринско-Малоритской МРОС ДОСААФ заняли II и III места] // Кобрин-информ. 2021. 21 октября (№ 42). С. 24.
- Белов, Д. Точно в цель! : [о совершенствовании работы по развитию стрелкового спорта в Кобринско-Малоритской МРОС ДОСААФ] / подготовил Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2021. 24 сакавіка. С. 8.
- Белов, Д. Кобринские картингисты – лучшие в области! : [картингисты Кобринско-Малоритской МРОС ДОСААФ – победители открытых областных соревнований по фигурному вождению карта] / подготовил Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2020. 19 верасня. С. 9.
- Белов, Д. Не «сдать», а научиться ездить! : [о работе автошколы Кобринско-Малоритской МРОС ДОСААФ] / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2020. 26 жніўня. С. 4.
- Соловей, А. Романтика на виражах : [о работе секции картинга Кобринско-Малоритской МРОС ДОСААФ] / Александра Соловей // Кобрынскі веснік. 2020. 29 ліпеня. С. 8.
- Белов, Д. И вновь – лучшие в области : [по итогам 2019 г. Кобринско-Малоритская МРОС ДОСААФ признана лучшей в Брестской области] / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2020. 28 сакавіка. С. 1.
- Белов, Д. Кобринские картингисты – вторые в области : [картингисты Кобринско-Малоритской МРОС ДОСААФ приняли участие в открытом первенстве Брестской области] / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2019. 10 ліпеня. С. 3.
- Елизарова, Ж. Школьники пишут о войне : [Кобринско-Малоритская МРОС ДОСААФ участвует в патриотическом воспитании молодежи] / Жанна Елизарова // Кобрынскі веснік. 2019. 6 красавіка. С. 4.
- Белов, Д. И снова – лучшие в области! : [Кобринско-Малоритская МРОС ДОСААФ в пятый раз признана лучшей в Брестской области] / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2019. 20 сакавіка. С. 4.
- Пальто, К. Мастер-класс для мотоциклистов от Сергея Грома : [заместителю председателя совета Кобринско-Малоритской МРОС ДОСААФ С. Грому присуждено I место в республиканском конкурсе] / Ксения Пальто // Кобрынскі веснік. 2019. 16 студзеня. С. 2.
- Вовк, Ю. Быть лучшими в области – становится доброй традицией : [Кобринско-Малоритская межрайонная организационная структура ДОСААФ четвертый год подряд признана лучшей в области] / Юлия Вовк // Кобрин-информ. 2018. 29 марта. С. 2.
- Белов, Д. От подготовки специалистов до воспитания патриотов : [в кружках и секциях ДОСААФ на Кобринщине занимаются 369 человек] / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2018. 10 лютага. С. 4.
- Вовк, Ю. ДОСААФ – школа мужества, школа отваги : [состоялось собрание Кобринско-Малоритской МРОС ДОСААФ] / Юлия Вовк // Кобрин-информ. 2018. 8 февраля. С. 2.
- Белов, Д. Кубок ДОСААФ снова на Кобринщине / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2017. 22 сакавіка. С. 3.
- Казакова, А. От Осоавиахима к ДОСААФ : [история Кобринско-Малоритской межрайонной организационной структуры ДОСААФ] / Анна Казакова // Кобрин-информ. 2017. 2 марта. С. 7.
- Белов, Д. Кобринско-Малоритская МРОС ДОСААФ: новые достижения и яркий праздник : [команда спортсменов Кобринско-Малоритской МРОС ДОСААФ заняла ІІІ место в открытых областных соревнованиях по фигурному маневрированию] / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2016. 30 ліпеня. С. 3.
- Белов, Д. Кобринско-Малоритская МРОС ДОСААФ – лучшая в области : [Кобринско-Малоритская МРОС ДОСААФ получила переходящий кубок за I место в соревнованиях среди организационных структур Брестской области] / Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2016. 30 сакавіка. С. 1–2.
- Казакова, А. Он не дает себе права на ошибку : [об Александре Аксютиче, председателе Кобринско-Малоритской МОС ДОСААФ, полковнике запаса, ветеране Афганистана] / Анна Казакова // Кобрин-информ. 2015. 12 февраля. С. 3.
- Аксютич, А. Готовить специалистов, воспитывать патриотов : [председатель Кобринско-Малоритской МРОС ДОСААФ – о деятельности организации] / [Александр Аксютич ; беседовал] Дмитрий Белов // Кобрынскi веснiк. 2014. 20 верасня. С. 3.
- Савчук, М. Кружковцы ДОСААФ – талантливые ребята / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2012. 15 марта. C. 4.
- Мельнiк, Р. За карыснымі ведамі – у ДТСААФ / Раман Мельнік // Кобрынскi веснiк. 2011. 12 сакавіка. C. 3.
- Васильев, Р. Букет из... грамот : [за 2007 г. Кобринский РОС ДОСААФ удостоен нескольких высоких наград] / Роман Васильев // Кобрынскi веснiк. 2008. 5 сакавіка. C. 1.
- Савчук, М. Кобринский ДОСААФ – лучший / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2008. 3 апреля. C. 3.
- Берлін, М. Растуць рады ДТСААФ / М. Берлін // Камуністычная праца. Кобрын, 1973. 4 студзеня.