Пятніца, 12 Верасень 2025 10:19

23 снежня 2025 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Васіля Фёдаравіча Марозава (1925–2007), Героя Савецкага Саюза (1944)

Васіль Фёдаравіч Марозаў нарадзіўся 23 снежня 1925 г. у п. Васільсурск Варатынскага раёна Ніжагародскай вобласці ў сям’і рабочага. У яго былі тры браты і сястра. Жылі фактычна на хутары. З дзяцінства зведаў цяжкую фізічную працу, рыбалку і паляванне, каб дапамагаць карміць вялікую сям’ю. Закончыў восем класаў, працаваў у лясгасе на нарыхтоўцы лесу. Бацька з пачаткам вайны пайшоў на фронт. Брат Анатоль загінуў на фронце. Брат Уладзімір ваяваў на танку, затым працаваў на танкавым заводзе ў Ніжнім Тагіле.

У студзені 1943 г. 17-гадовы Васіль Марозаў быў прызваны ў Чырвоную армію Варатынскім райваенкаматам. Закончыў Вінніцкае ваенна-пяхотнае вучылішча ў чэрвені 1943 г., з гэтага часу ў дзеючай арміі, удзельнік Курскай наступальнай аперацыі. Ваяваў на 1-м Украінскім, 2-м і 3-м Беларускіх, 1-м Прыбалтыйскім франтах. Быў двойчы цяжка паранены — у ногі і галаву.

Служыў камандзірам аддзялення 2-й гвардзейскай мотабрыгады 3-га гвардзейскага танкавага корпусу 5-й гвардзейскай танкавай арміі 2-га Украінскага фронту. Гвардыі старшына В. Ф. Марозаў вызначыўся ў баях 2–4 мая 1944 г. у раёне в. Васкані, за 11 км усходней г. Пашкіні ў Румыніі. Зрабіўшы засаду ў вёсцы, асабіста знішчыў больш за 20 салдат праціўніка, падпаліў гранатамі 3 аўтамашыны, павёў байцоў у атаку.

4 мая 1944 г. замяніў выбыўшага камандзіра ўзвода і працягваў выконваць баявую задачу. Прымяніў абходны манёўр, яго ўзвод зайшоў праціўніку ў тыл, варваўся ў варожыя траншэі, пасеяў сярод гітлераўцаў паніку, прынудзіў іх да адступлення і тым самым забяспечыў прасоўванне свайго падраздзялення. У гэтым баі ўзвод знішчыў 120 нямецкіх салдат і афіцэраў, 3 танкі, пры гэтым 2 з іх — асабіста Васіль Марозаў.

Указам Прэзідыўма Вярхоўнага Савета СССР ад 13 верасня 1944 г. гвардыі старшына В. Ф. Марозаў удастоены звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка».

Перамогу сустрэў у г. Выкса Горкаўскай вобласці, дзе вучыўся ў пяхотным вучылішчы. У 1947 г. закончыў Пушкінскае танкавае вучылішча ў г. Шчарбакове, яго накіравалі у Брэст, дзе назначылі камандзірам танкавай роты. Са снежня 1949 г. тры гады служыў у Германіі. Затым займаўся ў вячэрняй школе, каб атрымаць атэстат аб сярэдняй адукацыі. У 1959 г. з адзнакай закончыў Ваенную акадэмію бронетанкавых войск у Маскве, накіраваны ў Куйбышаў. У 1963–1969 гг. — служба ў Германіі, затым пераведзены ў г. Баранавічы. З 1972 г. — начальнік палітаддзела спецчасцей Брэсцкага гарнізона. На палітычным забяспячэнні знаходзіліся 43 вайсковыя часці, палітаддзел лічыўся адным з лепшых у Беларускай ваеннай акрузе. У 1981 г. выйшаў у запас у званні палкоўніка.

Пасля звальнення з арміі В. Ф. Марозаў пражываў у г. Брэсце. У 1982–1993 гг. працаваў начальнікам аддзела Брэсцкага аблвыканкама. Васіль Фёдаравіч вёў актыўную грамадскую работу. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР ХІІ склікання (1990–1994), абласнога і гарадскога Савета дэпутатаў. Удзельнічаў у ваенна-патрыятычным выхаванні.

З 1990 г. па 2001 г. — старшыня Брэсцкага абласнога Савета грамадскага аб’яднання ветэранаў. З’яўляўся членам прэзідыўма Савета рэспубліканскага грамадскага аб’яднання ветэранаў. Гэта быў складаны перыяд для аб’яднання ветэранаў. Адбыліся глабальныя перамены ў жыцці краіны. Важнай вехай у развіцці ветэранскага руху стала прыняцце ў 1992 г. Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ветэранах». Васіль Фёдаравіч ўнёс вялікі ўклад у стварэнне, фарміраванне, станаўленне і развіццё ветэранскага руху.

В. Ф. Марозаў узнагароджаны ордэнамі Леніна (1944), Айчыннай вайны І ступені (1985), Працоўнага Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, многімі медалямі, граматамі Прэзідыўма Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь і Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў. Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 15 красавіка 1999 г. узнагароджаны ордэнам «За службу Радзіме» ІІІ ступені.

Васіль Фёдаравіч вельмі клапаціўся аб сваёй сям’і, у яго былі дачка Ала і сын Анатоль. Уладкоўваў побыт, дзе б ні жылі — Перм, Масква, Куйбышаў... У Пярмі сваімі рукамі пабудаваў домік, выклаў печку. Дзеля сям’і быў гатовы на ўсё. Пад Брэстам атрымаў дачны ўчастак, дзе вырошчваў бульбу, клубніцы, завёў пчальнік і атрымліваў да сямі вёдзер мёду.

Анатоль Васільевіч Марозаў (1950–2017) закончыў Куйбышаўскі авіяцыйны інстытут імя С. П. Каралёва. У 1995–2003 гг. — дырэктар Брэсцкага машынабудаўнічага завода, у 2003–2006 гг. — дырэктар УП «Гефест-тэхніка», у 2006–2013 гг. генеральны дырэктар ААТ «Брэстгазаапарат».

В. Ф. Марозаў памёр 6 сакавіка 2007 г., пахаваны на Гарнізонных могілках г. Брэста (сектар 8, рад 8, месца 9).

На радзіме героя, у Васільсурску, на будынку школы замацавана мемарыяльная дошка В. Ф. Марозаву. У Брэсце яго імем названа вуліца (мікрараён Паўднёвы-Захад). У 2008 г. на доме, дзе ён жыў (вул. Чапаева, 7), адкрыта мемарыяльная дошка. Імя героя ў 2011 г. прысвоена Брэсцкай абласной арганізацыі ГА «Беларускі саюз афіцэраў». А. З. Крывашэін напісаў кнігу пра В. Ф. Марозава «Последнее интервью с героем» (2007). У. М. Сітуха выдаў дакументальную аповесць «Возвышенно сердце стучит» (2009).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2025 г.

Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага.

Сухапар У. В., загадчык сектара рэгіянальнай бiблiяграфii

 

  1. Зинович, С. А. Морозов Василий Федорович / С. А. Зинович // Брест. Брэст. Brest, 1000 / сост. А. Н. Вабищевич. Минск, 2019. С. 58.
  2. Морозов Василий Федорович // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2005. Минск, 2005. Т. 1. С. 291.
  3. Морозов Василий Федорович // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2005. Минск, 2005. Т. 2. С. 239.
  4. Морозов Василий Федорович // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2004. Минск, 2004. Т. 2. С. 196.
  5. Марозаў Васілій Фёдаравіч // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 634.
  6. Морозов Василий Федорович (р. 1925) // Горьковчане в Великой Отечественной войне : словарь-справочник ; [сост. В. П. Киселев, Л. Г. Чандырина]. 1990. С. 214.
  7. Морозов Василий Федорович // Герои Советского Союза : краткий биографический словарь : в 2 т. Москва, 1988. Т. 2. С. 112–113.
  8. Морозов Василий Федорович // Цытадэль славы. Мінск : Беларусь, 1986. С. 52–53.
  9. Ситуха, В. Н. Возвышенно сердце стучит : посвящается Герою Советского Союза Морозову Василию Федоровичу / Владимир Николаевич Ситуха. – Брест : Альтернатива, 2009. – 127 с.
  10. Кривошеин, А. З. Последнее интервью с героем : [о жизни Героя Советского Союза В. Ф. Морозова] / Алексей Захарович Кривошеин. – Брест : Брестская типография, 2007. – 135 с., [6] л. цв. ил.
  11. Брестская областная организация ветеранов : [1987–2007гг., история] /авт. текста: В.Н.Лосский, В.М.Ераминок. – Брест, 2007. – 26с.
  12. Марозаў, В. Ф. Як запавет для нашчадкаў / Васіль Марозаў ; [гутарыў М. Панасюк] // Панасюк, М. Дыялогі на мяжы стагоддзяў, 1999–2000 / Мікола Панасюк. Мінск, 2000. С. 174–180.
  13. Пустовитовский, А. Сердцу не прикажешь : [воспоминания о В. Ф. Морозове] / Алексей Пустовитовский // Наш край. Барановичи, 2013. 5 февраля. С. 2.
  14. Честь имею! : [о присвоении Брестской областной организации ОО «Белорусский союз офицеров» имени Героя Советского Союза В. Ф. Морозова] // Вечерний Брест. 2011. 25 февраля. С. 1.
  15. Литвинович, Е. Имени Героя : [о Герое Советского Союза В. Ф. Морозове, имя которого присвоено Брестской областной организации ОО «Белорусский союз офицеров»] / Евгений Литвинович // Заря. 2011. 22 февраля. С. 3.
  16. Тиборовская, Т. Память в сердце стучит... : [о вечере-портрете, посвященном Герою Советского Союза В. Морозову, проведенном в областной библиотеке им. М. Горького] / Т. Тиборовская // Вечерний Брест. 2010. 31 декабря. С. 4.
  17. Листопад, Н. Будем помнить и славить! : [о вечере-портрете Героя Советского Союза В. Ф. Морозова в областной библиотеке им. М. Горького] / Надежда Листопад // Заря. 2010. 28 декабря. С. 4.
  18. Панасюк, Н. Герои живут в памяти людской : [к 65-летию со дня присвоения звания Героя Советского Союза В. Ф. Морозову] / Николай Панасюк // Белорусская нива. 2009. 21 октября. С. 3.
  19. Панасюк, М. Труд солдата : [о В. Ф. Морозове] / Микола Панасюк // Голос патриота. 2009. 13 сентября. Спецвып. № 1. С. 2.
  20. Панасюк, Н. Стал героем в 19 лет... : [о книге В. Ситухи «Возвышенно сердце стучит» / Николай Панасюк // Белорусская военная газета. 2009. 25 августа. С. 4.
  21. Юдзіцкі, А. З-пад пяра : [пра кнігу У. Сітухі «Возвышенно сердце стучит»] / А. Юдзіцкі // Літаратура і мастацтва. 2009. 7 жніўня (№ 29). С. 3.
  22. Героя помняць : [у Брэсце адкрыта мемарыяльная дошка Герою Савецкага Саюза В. Ф. Марозаву] // Народная трыбуна. 2008. 9 жніўня. С. 2.
  23. Гармель, Е. Дань памяти, любви и уважения : в Бресте установлена мемориальная доска Василию Морозову / Елена Гармель // Заря. 2008. 7 августа. С. 1.
  24. Савчук, В. Навеки в нашем городе : [об открытии мемориальной доски Герою Советского Союза В. Ф. Морозову] / В. Савчук // Брестский вестник. 2008. 7 августа. С. 3.
  25. Бунеева, Л.«Здесь жил Герой Советского Союза» : [об открытии мемориальной доски В. Ф. Морозову] / Людмила Бунеева // Вечерний Брест. 2008. 6 августа. С. 2.
  26. Иринич, И. «Звезды падают вниз…» : [памяти В. Ф. Морозова] / И. Иринич // Обозреватель. 2007. 23 марта. С. 10.
  27. Морозов Василий Федорович : [некролог] // Коммунист Белоруссии. 2007. 17–23 марта. С. 7.
  28. Марозаў Васіль Фёдаравіч : [некралог] // Народная трыбуна. 2007. 17 сакавіка. С. 12.
  29. Морозова, А. В. Звезды падают вниз… И последний мой час настает : девять дней назад не стало Героя Советского Союза Василия Федоровича Морозова / [А. В. Морозова ; беседовала А. Хокимова] // Вечерний Брест. 2007. 16 марта. С. 3.
  30. Морозов Василий Федорович : [некролог] // Заря. 2007. 10 марта. С. 3.
  31. Бунеева, Л. «Я доволен тем, как сложилась моя жизнь» : [к 80-летию В. Ф. Морозова] / Л. Бунеева // Вечерний Брест. 2005. 28 декабря. С. 7.
  32. Жыццё, падобнае на подзвіг : [80 год Герою Савецкага Саюза В. Ф. Марозаву] // Народная трыбуна. 2005. 24 снежня.
  33. Николаева, И. Хотел стать лесником, а стал военным : [о Герое Советского Союза В. Ф. Морозове] / Ирина Николаева // Брестский вестник. 2005. 3 мая. С. 6.
  34. Назаренко, М. Звезда Героя – за подвиг : [о Герое Советского Союза В. Ф. Морозове] / М. Назаренко // Заря. 2004. 16 ноября.
  35. Марозаў, В. Ф. Жыла, жыве і будзе жыць! / Васіль Марозаў ; падрыхтаваў Мікола Панасюк // Народная трыбуна. 2003. 9 жніўня.
  36. Марозаў, В. Ф. Выбраць – значыць асэнсаваць : [аб палітычнай сітуацыі ў краіне] / Васіль Марозаў ; гутарыў А. Курэц // Народная трыбуна. 2001. 25 жніўня.
  37. Сутько, Ю. Задание для ротного : [о встрече В. Ф. Морозова с Г. К. Жуковым на учениях в начале 1950-х гг.] / Юрий Сутько // Белорусская нива. 2001. 8 мая.
  38. Петров, Ю. Карты маршалу спутал ротный : [о встрече В. Ф. Морозова с Г. К. Жуковым во время учений в Уральском военном округе в 1953 г.] / Юрий Петров // Заря. 2001. 17 апреля.
  39. Харламов, А. Наш читатель чевствует юбиляра : [В. Ф. Морозова] / А. Харламов // Во славу Родины. 2001. 18 января.
  40. Просмыцкий, Н. Герой войны, герой труда… : [о В. Ф. Морозове] / Николай Просмыцкий // Заря. 2000. 23 декабря. С. 5.
  41. Крейдич, М. Василий Морозов: «Мы еще повоюем!» / Мария Крейдич // Вечерний Брест. 2000. 22 декабря. С. 2.
  42. Марозаў, В. Ф. Як запавет для нашчадкаў / Васіль Марозаў ; гутарыў Мікола Панасюк // Народная трыбуна. 2000. 20 мая.
  43. Крейдич, М. Опять весна на белом свете… : [о Герое Советского Союза В. Морозове] / М. Крейдич // Вечерний Брест. 2000. 17 мая. С. 1.
  44. Панасюк, М. Цёплая сустрэча на вакзале : [Герой Савецкага Саюза В. Марозаў удзельнічаў у Парадзе Перамогі ў Маскве] / Мікола Панасюк // Народная трыбуна. 2000. 13 мая.
  45. Раінчык, М. Праз агонь ваеннага ліхалецця : [пра В. Марозава] / М. Раінчык // Народная трыбуна. 1997. 2 ліпеня. С. 4.
  46. Раинчик, М. Он стал героем в девятнадцать лет : [о Герое Советского Союза В. Морозове] / М. Раинчик, И. Левичев // Заря. 1995. 23 декабря.
  47. Лебедев, А. Минута памяти : [о Герое Советского Союза В. Морозове] / А. Лебедев // Во славу Родины. 1995. 12 января.
  48. Ахрэмчык, Л. …Гэта трэбы жывым : [пра Героя Савецкага Саюза В. Марозава, які ўзначаліў абласны савет ветэранаў] / Л. Ахрэмчык // Народная трыбуна. 1991. 26 лістапада.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 24 разоў Апошняя змена Пятніца, 12 Верасень 2025 10:36