У Севераморску Сяргей закончыў пяць класаў. У 1981 г. сям’я пераехала на новае месца службы бацькі ў п. Відзяева, дзе была база падводных лодак. Пасля заканчэння сярэдняй школы № 1 п. Відзяева (1986) паступіў у Ленінградскае вышэйшае марское вучылішча радыёэлектронікі імя А. С. Папова, якое закончыў у 1991 г.
Праходзіў службу на Паўночным флоце, назначаны на атамную падводную лодку Б-414 «Даниил Московский». У час паходу падлодкі на Паўночны полюс у 1994 г. Сяргей Дудко своечасова заўважыў у адсеку пажар. Хутка і правільна патушыў яго і гэтым выратаваў падлодку ад цяжкой аварыі. За свой подзвіг быў узнагароджаны медалём «За отличие в воинской службе» ІІ ступені.
З 1999 г. з адзнакай закончыў камандзірскі факультэт Вышэйшых спецыяльных афіцэрскіх курсаў ВМФ, быў назначаны старшым памочнікам камандзіра атамнага падводнага ракетнага крэйсера К-141 «Курск». Здаў допуск на самастойнае ўпраўленне караблём. У 2000 г. яму прысвоена званне капітана 2-га рангу. Рыхтаваўся да паступлення ў Санкт-Пецярбургскую ваенную акадэмію.
Падводная лодка К-141 «Курск» будавалася ў Северадвінску ў 1990–1994 гг. Названа ў гонар перамогі савецкага народа на Курскай дузе ў гады Вялікай Айчыннай вайны. 20 студзеня 1995 г. на лодцы ўрачыста падняты ваенна-марскі флаг. 1 сакавіка ўвайшла ў склад 7-й дывізіі падводных лодак Паўночнага флота з базіраваннем у Відзяева.
У жніўні – кастрычніку 1999 г. лодка ўдзельнічала ў аўтаномным паходзе ў Атлантычны акіян і Міжземнае мора. Па выніках спаборніцтва за 1999 г. «Курск» — лепшы экіпаж у 7-й дывізіі.
11 жніўня 2000 г. «Курск» пад камандаваннем капітана 1-га рангу Генадзя Пятровіча Лячына выйшаў у Баранцава мора для выканання вучэбна-баявога задання непадалёк ад Кольскага заліва. Неабходна было выканаць пуск крылатай ракеты і вучэбную тарпедную стральбу па атраду баявых караблей. На борце лодкі былі 24 крылатыя ракеты П-700 «Гранит» і 24 тарпеды.
У час маштабных вучэнняў на атамным падводным крэйсеры «Курск» 12 жніўня 2000 г. прагрымелі два ўзрывы. Пасля гэтага лодка лягла на грунт на глыбіні 108 м і стала брацкай магілай для 118 маракоў-падводнікаў. 23 жніўня 2000 г. у Расіі быў аб’яўлены днём агульнанацыянальнага траўра.
Пад’ём «Курска» стаў першай аперацыяй па пад’ёму затануўшай на вялікай глыбіні атамнай падводнай лодкі. У кастрычніку 2000 г. пачата аперацыя па ўскрыцці корпуса лодкі і пошуку загінулых маракоў. У выніку былі знойдзены і пахаваны 115 цел падводнікаў, тры целы так і не знайшлі. Вывучэнне лодкі ў плавучым доку дало магчымасць аднавіць паслядоўнасць трагічных падзей апошніх гадзін лодкі і яе экіпажа, устанавіць прычыну катастрофы. З-за няправільнага абслугоўвання тарпеды адбыўся ўзрыў у тарпедным апараце, ад якога пачаўся пажар, а праз 2 хвіліны адбылася дэтанацыя тарпед у першым адсеку.
С. У. Дудко загінуў пры выкананні ваеннага абавязку. Пахаваны ў снежні 2002 г. у Санкт-Пецярбургу.
Указам Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ад 26 жніўня 2000 г. капітан 2-га рангу С. У. Дудко за мужнасць і адвагу, праяўленыя пры выкананні воінскага абавязку, пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Мужнасці.
Па ініцыятыве Міжрэгіянальнай арганізацыі «Российско-белорусское братство» 28 студзеня 2003 г. сярэдняй школе № 134 г. Санкт-Пецябурга прысвоена імя С. У. Дудко. Рэспубліка Беларусь устанавіла шэфства над школай, падарыла камп’ютарны клас. У школе створаны музей «Из истории подводного флота России», штогод 27 лютага, у дзень нараджэння героя, праходзіць памятны дзень.
19 сакавіка 2004 г. у г. Пінску на доме, дзе жыла сям’я афіцэра-героя (вул. Завальная, 20), адкрыта мемарыяльная дошка С. У. Дудко. У Жыдчанскай сярэдняй школе Пінскага раёна дзейнічае піянерская дружына імя Сяргея Дудко. С. П. Дудко падрыхтавала і выдала кнігу «Помним всех поименно...» (2015), у якой сабраны асноўныя вехі біяграфіі, лісты, фатаграфіі кожнага марака-падводніка.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2025 г.
Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага.
Сухапар У. В., загадчык сектара рэгіянальнай бібліяграфіі
- Курдин, И. К. «Курск»: 20 лет спустя. Тайны, скрытые водой / И. К. Курдин. – Москва : ИД «Комсомольская правда», 2021. – 288 с.
- Рязанцев, В. Д. «В кильватерном строю за смертью. Почему погиб «Курск» / В. Д. Рязанцев. – Москва : Яуза, 2019. – 384 с.
- Устинов, В. В. Правда о «Курске» / Владимир Устинов. – Москва : Просвещение, 2016. – 315, [3] с., [32] л. ил., портр., факс. – (Загадки истории).
- Помним всех поименно... : атомный подводный ракетный крейсер «Курск» К-141 / [составление и редакция С. Дудко]. – Санкт-Петербург : Вести, 2015. – 299 с. + приложение (1 л.).
- Спасский, И. Д. «Курск». После 12 августа 2000 года / И. Д. Спасский. – Москва : Русь, 2003. – 285 с.
- Шигин, В. В. АПРК «Курск»: послесловие к трагедии / В. В. Шигин. – Москва : ОЛМА-Пресс, 2002. – 447 с.
- Орлов, И. Тревожный месяц жнивень : [о гибели атомной подводной лодки «Курск», где находился капитан 2-го ранга С. Дудко] / Иван Орлов // Вечерний Брест. 2025. 29 августа (№ 35). С. 4.
- Кирковец, Н. Боль не стихает и через четверть века : [к 25-летию со дня гибели подводной лодки «Курск»] / Наталья Кирковец // Пінскі веснік. 2025. 8 жніўня (№ 32). С. 5.
- Гришковец, В. Остались в сердцах людей : [о презентации книги Софии Дудко «Помним всех поименно» в Пинской городской центральной библиотеке] / Валерий Гришковец // Заря. 2016. 9 января. С. 7.
- Щербакова, Т. «Курск» в памяти нашей живет / Тамара Щербакова // Пінскі веснік. 2016. 6 верасня. С. 3.
- Кирковец, Н. На память о «Курске» : [в Пинской центральной городской библиотеке состоялась презентация книги «Помним всех поименно. К-141 «Курск»] / Наталья Кирковец // Пінскі веснік. 2015. 26 снежня. С. 9.
- Милевская, Н. Помним всех поимённо : [София Дудко, мать погибшего военного моряка-подводника С. В. Дудко, издала книгу об экипаже атомной подводной лодки «Курск»] / Наталья Милевская // Полесская правда. Пинск, 2015. 24 декабря. С. 4.
- Кириллова, К. Подлодка «Курск»: подъем в небесные просторы : [мать погибшего военного моряка С. В. Дудко София Дудко издала книгу об экипаже подводной лодки «Курск»] / Ксения Кириллова // Брестский курьер. 2015. 17 декабря (№ 51). С. 9.
- Один из экипажа «Курска» : [СШ № 134 г. Санкт-Петербурга присвоено имя С. В. Дудко] // Советская Белоруссия. 2007. 15 марта. С. 2.
- Альгерчик, В. Фрагменты «Курска» переданы в музей : [Гомельскому областному музею военной славы переданы личные вещи С. В. Дудко] / В. Альгерчик // Транспортный вестник. 2006. 20 сентября. С. 1.
- Беларусь: хроника событий : Пинский журналист о «Курске» : [подготовлена к изданию книга Николая Климовича о гибели атомной подводной лодки «Курск»] // Железнодорожник Белоруссии. 2004. 9 октября. С. 2.
- Ляхновiч, П. Памяцi загiнуўшых калегаў : [пра жалобны мiтынг з нагоды 4-й гадавiны гiбелi падводнага крэйсера «Курск» ля мемарыяльнай дошкi С. В. Дудко] / Павел Ляхновiч // Мясцовы час. Пiнск, 2004. 19 жніўня. С. 2.
- Ярошук, В. Освящённая память : [об освящении мемориальной доски в память подводника С. В. Дудко] / Виктор Ярошук // Мясцовы час. Пiнск, 2004. 15 красавіка. С. 2.
- Курэц, А. Тут яго карані : [адкрыта мемарыяльная дошка мараку-падводніку С. У. Дудко] / Аляксандр Курэц // Народная трыбуна. 2004. 27 сакавіка.
- Ляхновiч, П. Памяцi падводнiка : [пра адкрыццё мемарыяльнай дошкi афіцэру падводнай лодкi «Курск» С. У. Дудко] / Павел Ляхновiч // Мясцовы час. Пiнск, 2004. 25 сакавіка. С. 2.
- Куницкий, П. Памяти старпома «Курска» : [мемориальная доска С. В. Дудко открыта в г. Пинске] / Павел Куницкий // Вечерний Брест. 2004. 24 марта. С. 6.
- Щербакова, Т. Увековечен в мраморе и... памяти : [об открытии в г. Пинске мемориальной доски С. В. Дудко] / Тамара Щербакова // Полесская правда. Пинск, 2004. 24 марта.
- Ильенков, В. «В памяти нашей их подвигу жить...» : [об открытии в г. Пинске (ул. Завальная, 20) мемориальной доски подводнику С. В. Дудко, погибшему на подводной лодке «Курск»] / Вячеслав Ильенков // Пiнскi веснiк. 2004. 23 сакавіка.
- В память о герое : [в г. Пинске будет открыта мемориальная доска капитану 2-го ранга Сергею Дудко, трагически погибшему на борту подводной лодки «Курск»] // Народная газета. 2004. 17 сакавіка.
- Куницкий, П. Доска изготовлена, нужен сценарий : [о мемориальной доске С. Дудко, офицера подводной лодки «Курск»] / Павел Куницкий // Вечерний Брест. 2004. 18 февраля. С. 3.
- Серов, С. Памяти подводника : [о подготовке установки мемориальной доски С. Дудко] / С. Серов // Мясцовы час. Пiнск, 2003. 13 лiстапада.
- Память о Сергее Дудко увековечат в Пинске : [о подготовке мемориальной доски С. Дудко, погибшем на подводной лодке «Курск»] // Брестский курьер. 2003. № 34. С. 2.
- Куницкий, П. «Курск» в памяти пинчан / Павел Куницкий // Вечерний Брест. 2003. 13 августа. С. 1.
- Пинск – Санкт-Петербург : мемориальная доска в честь уроженца Пинска Сергея Дудко будет установлена на фасаде СШ № 134 Санкт-Петербурга // Народная газета. 2003. 30 мая. С. 3.
- Светлая, С. Чайка білася ў акно : [пра загінуўшага на падводнай лодцы «Курск» капітана 2-га рангу С. Дудко] / С. Светлая // Алеся. 2003. № 3. С. 8–9.