Панядзелак, 22 Верасень 2025 10:24

2025 г. — 80 гадоў з часу ўтварэння аэрапорта «Брэст» (1945)

Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў Беларускай ССР пачалося аднаўленне і развіццё грамадзянскай авіяцыі. Авіяпалкі расфарміроўваліся і перадаваліся ў распараджэнне грамадзянскай авіяцыі. У канцы 1945 г. было сфарміравана Брэсцкае авіяпадраздзяленне пад кіраўніцтвам лётчыка Васілія Васільевіча Васільева. На месцы даваеннага, які існаваў яшчэ пры польскай уладзе ваеннага аэрадрома, прызямліліся самалёты По-2. Тут на прыдатнай для палётаў пляцоўцы 1100х300 м (Камянецкая шаша, 10) пачалося стварэнне Брэсцкага аэрапорта.

У 1945 г. быў сфарміраваны 253-ці авіяцыйны атрад спецыяльнага прымянення ў народнай гаспадарцы. Авіяцыйныя звёны атрада базіраваліся ў Брэсце, Баранавічах, Пінску і Гродна. Кожнае звяно налічвала не болей 5 самалётаў По-2, з 1950 г. ім на змену прыйшлі Ан-2. У 1955 г. быў уведзены ў эксплуатацыю новы аэравакзал. Паветраная траса Брэст – Мінск была адной з галоўных транспартных артэрый. Мясцовыя паветраныя лініі з Брэста ў Пінск, Лунінец, Давыд-Гарадок, Баранавічы, Драгічын прыцягвалі ўсё болей і болей мясцовага насельніцтва.

З павелічэннем аб’ёма работ выдзяляліся асобныя падраздзяленні: санітарная авіяцыя, лесапатрульная, сельскагаспадарчая. Кіраўніком Брэсцкага аэрапорта быў Дзмітрый Рыгоравіч Глушчанка, франтавы лётчык, заслужаны пілот СССР.

У 1963 г. было створана Брэсцкае аб’яднанае прадпрыемства, у якое ўвайшлі лётныя і наземныя службы. У 1965–1982 гг. начальнікам авіяпрадпрыемства быў Аляксандр Іванавіч Каленік. У 1960–1970-я гг. у Брэсце пачалі садзіцца самалёты Ил-14, Ан-24. Расшырылася геаграфія пасажырскіх палётаў. У 1968 г. аэрапорт выконваў 11 рэйсаў у дзень. У 1970 г. адкрылася новая лінія Масква – Гомель – Брэст. Аэрапорт быў абсталяваны радыёлакацыйнымі сродкамі, павялічыў прапускную здольнасць.

У 1970-х гг. было прынята рашэнне аб будаўніцтве новага аэрапорта. Праект будынка аэрапорта выканаў інстытут «Брэстграмадзянпраект». За 12 км на ўсход ад Брэста ля в. Шэбрын была пабудавана першая чарга аэрапорта, здадзена ў эксплуатацыю 30 чэрвеня 1976 г. У гэты дзень новая ўзлётна-пасадачная паласа прыняла першы рэактыўны самалёт Ту-134А. Новы аэрапорт звязаў Брэст з 15 гарадамі СССР — Масквой, Адэсай, Сімферопалем, Запарожжам, Мінеральнымі Водамі, Кіевам, Кішынёвам і інш. У 1985 г. з аэрапорта «Брэст» было адпраўлена звыш 100 тыс. пасажыраў, больш за 700 т грузаў і пошты. З 1983 г. калектыў узначальваў Г. В. Барысевіч.

Праект аэравакзала «Брэст» распрацаваў калектыў архітэктараў інстытута «Брэстграмадзянпраект». За гэту работу аўтары былі ўдастоены Дзяржаўнай прэміі БССР (1988). Намаганнямі будтрэста № 8 аэравакзальны комплекс пабудаваны і ўведзены ў эксплуатацыю 15 кастрычніка 1986 г. Адначасова была праведзена рэканструкцыя ўзлётна-пасадачнай паласы, што дазволіла прымаць сучасныя самалёты. Рэйсы выконваліся самалётамі Ан-2, Ан-24, Як-40, Ту-134. 3 ліпеня 1987 г. на аэрадроме прызямліўся Ту-154, які даставіў з Масквы 120 пасажыраў.

У 1990 г. 340 тыс. пасажыраў скарысталіся паслугамі аэрапорта «Брэст». У 1991 г. адкрыліся новыя рэйсы, у тым ліку самыя працяглыя Аэрафлота: Брэст – Чалябінск – Навасібірск – Чыта – Уладзівасток. Брэст быў звязаны з 20 буйнешымі гарадамі СССР.

З павышэннем кошту на авіяперавозкі ў новых эканамічных умовах паветраныя падарожжы сталі маладаступнымі. Аб’ём перавозак рэзка ўпаў. Закрыліся рэйсы на Кіеў, Сухумі, Іркуцк, Ташкент, Сімферопаль і інш. Скарацілася частата рэйсаў на Маскву, Мінеральныя Воды, Краснадар, Растоў-на-Доне.

Распараджэннем Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 мая 1993 г. аэрапорт «Брэст» быў адкрыты для міжнародных палётаў. Тут з’явіліся адпаведныя службы, якія забяспечваюць пагранічны, мытны і іншыя віды кантролю. У 1996 г. аэрапорт «Брэст» меў паветраную сувязь з 10 гарадамі Расіі, а таксама з Баку, Тбілісі, Ераванам. У 1999 г. атрымаў міжнародны статус.

У 2002 г. было прынята рашэнне далучыць аэрапорт «Брэст» да УП «Белаэранавігацыя», у выніку было абноўлена абсталяванне, адрамантаваны будынкі. У 2017–2018 гг. праведзена планавая рэканструкцыя ўзлётна-пасадачнай паласы, рулёжнай дарожкі, перона. Другая чарга рэканструкцыі аб’ектаў праведзена да канца 2019 г.

Сёння аэрапорт «Брэст» першай катэгорыі займае амаль 170 га, на якіх размешчаны каля 100 будынкаў і збудаванняў. Узлётна-пасадачная паласа даўжынёй 2620 м і шырынёй 42 м дазваляе прымаць цяжкія авіялайнеры ўзлётнай масай да 192 т і размахам крылаў да 52 м, а таксама верталёты ўсіх тыпаў. Аэрапортавы комплекс уключае камеры захоўвання, пакой маці і дзіця, медпункт, гасцініцу «Мечта» на 49 месцаў. Калектыў аэрапорта — 105 чалавек. З 2021 яго ўзначальвае Аляксандр Уладзіміравіч Дакучыц.

Аэрапорт абслугоўвае грузавыя паветраныя судны беларускіх і расійскіх авіяліній, а таксама чартарныя пасажырскія і грузавыя перавозкі замежных авіякампаній. За 2019 г. амаль 50 тыс. пасажыраў з Брэсцкага аэрапорта ляталі адпачываць у Балгарыю, Турцыю, Туніс, Егіпет. У пачатку красавіка 2024 г. аднавіліся рэйсы на Маскву. За 2024 г. цераз аэрапорт «Брэст» прайшлі 30 тыс. пасажыраў, асноўны паток — на рэйсах на Маскву.

Работнікі аэрапорта ўдзельнічалі ў стварэнні і падтрымцы музея авіяцыі і касманаўтыкі «Космас» — філіяла абласнога краязнаўчага музея, які існаваў у 1985–2003 гг. Брэсцкі аэрапорт быў паказаны ў мастацкіх фільмах «Спасибо, что живой» (2011), «Пальма» (2020) і «ГДР» (2023).

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2025 г.

Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага.

Сухапар У. В., загадчык сектара рэгіянальнай бібліяграфіі

 

  1. Брэсцкі аэравакзал // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1996. – Т. 3. С. 294.
  2. Брестский аэровокзал // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2006. Т. 2. С. 517.
  3. Скробко, М. Н. Брест, аэропорт / М. Н. Скробко // Регионы Беларуси : энциклопедия. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 133–134.
  4. Аэропорт Брест // Брест. Брэст. Brest. 1000 : энциклопедия / сост. А. Н. Вабищевич. Минск, 2019. С. 198–199.
  5. Пятроўская, А. В. Брэсцкі аэрапорт / А. В. Пятроўская // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 504–507.
  6. Анікін, В. І. Брэсцкі аэравакзал / В.І. Анікін // Архітэктура Беларусі : энцыклапедычны даведнік. Мінск, 1993. С. 90.
  7. Аэропорт Брест // Брест : энциклопедический справочник. Минск, 1987. С. 79.
  8. Чернявская, Т. И. Здание аэропорта «Брест» : [д. Шебрин] / Т. И. Чернявская // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область. Минск, 1990. С. 148–149.
  9. Докучиц, А. Небо как призвание : [интервью с начальником Брестского филиала ГУ «Белаэронавигация»] / [Александр Докучиц ; беседовал] Дмитрий Кириллов // Брестский вестник. 2024. 6 ноября (№ 45). С. 11.
  10. Кислая, С. «Брест» для Боинга : [о работе Брестского аэропорта – филиала ГУ «Белаэронавигация»] / Светлана Кислая // Вечерний Брест. 2024. 1 ноября (№ 44). С. 1, 3.
  11. Докучиц, А. Рейс надежд : [интервью с начальником Брестского филиала государственного предприятия «Белаэронавигация»] / Александр Докучиц ; [беседовал] Александр Седнев // Транспортный вестник. 2024. 13 июня (№ 22). С. 10.
  12. Иванов, М. Полеты во сне и наяву... : [о перспективах развития Брестского аэропорта] / Максим Иванов // Вечерний Брест. 2024. 17 мая (№ 20). С. 1, 5.
  13. Кириллов, Д. В Бресте всегда летная погода : [в Брестский аэропорт возвратились регулярные рейсы «Брест – Москва – Брест»] / Дмитрий Кириллов // Брестский вестник. 2024. 11 апреля (№ 15). С. 12–13.
  14. Козлович, В. Только в полетах живут самолеты : [о возобновлении регулярного авиасообщения Брест – Москва] / Валентина Козлович // СБ. Беларусь сегодня. 2024. 6 апреля. С. 15.
  15. Свиридович, О. Авиасообщение с Москвой: новый импульс для развития Бреста / Ольга Свиридович // Заря. 2024. 6 апреля. С. 4.
  16. Шеламова, Т. Авиалайнер из Москвы приземлился в Бресте / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2024. 5 апреля (№ 14). С. 1–2.
  17. Свиридович, О. Александр Докучиц: «Первым рейсом в Брест прибудут звездные гости из России» / Ольга Свиридович // Заря. 2024. 20 марта. С. 8.
  18. Яскевіч, С. З Брэста ў Маскву – за гадзіну сорак пяць / Святлана Яскевіч // Звязда. 2024. 27 лютага. С. 5.
  19. Николайчук, Л. К взлету готов! : [о возобновлении регулярных пассажирских авиарейсов Брест – Москва – Брест] / Людмила Николайчук // Транспортный вестник. 2024. 22 февраля (№ 8). С. 14.
  20. Свиридович, О. Из Бреста в Москву... самолетом / Ольга Свиридович // Заря. 2024. 17 февраля. С. 3.
  21. Мелишкевич, А. Небесная гавань Бреста : [Брестский аэропорт, его история и люди] / Анастасия Мелишкевич // Брестский вестник. 2020. 5 ноября (№ 45). С. 12.
  22. Митюков, А. Романтика неба : [о Брестском филиале ГП «Белаэронавигация», который отметил свое 75-летие] / Александр Митюков // Транспортный вестник. 2020. 29 октября (№ 44). С. 7.
  23. Марчик, В. А. По зову сердца породнился с небом : [начальник участка Брестского аэропорта рассказал о своей работе] / Виктор Марчик ; [подготовил] Глеб Федоров // Заря над Бугом. Брест, 2020. 29 октября (№ 44). С. 1, 3.
  24. Васюк, Н. К взлёту готов! : [о работе аэропорта «Брест»] / Наталья Васюк // Вечерний Брест. 2018. 2 ноября (№ 44). С. 5.
  25. Толкачева, Н. Крепнет потенциал аэропорта : [о реконструкции аэропорта «Брест» рассказывает заместитель начальника Брестского филиала «Белаэронавигация» Александр Докучиц] / Наталья Толкачева // Заря над Бугом. Брест, 2018. 1 ноября (№ 44). С. 1, 10.
  26. Глущенко, Т. Смотрящие за Брестским небом : [о деятельности аэропорта «Брест»] / Тамара Глущенко // Вечерний Брест. 2018. 21 сентября (№ 38). С. 5.
  27. Губаревич, В. В. «Боинг-765» и Airbus смогут приземляться в Бресте : [о реконструкции аэропорта «Брест» рассказывает начальник Брестского филиала «Белаэронавигация»] / Вадим Викторович Губаревич ; расспрашивал Сергей Мощик // Вечерний Брест. 2018. 31 августа (№ 35). С. 3.
  28. Лосіч, П. Чырвоны дыван для «боінга» : [аб рэканструкцыі аэрапорта «Брэст»] / Павел Лосіч // Рэспубліка. 2017. 6 кастрычніка. С. 4–5.
  29. Олещеня, Ю. На земле и в небе : [о реконструкции взлетно-посадочной полосы в аэропорту «Брест»] / Юлия Олещеня // Заря. 2017. 17 августа. С. 4.
  30. Скробко, М. «Благодаря вам сбываются мечты и соединяются сердца любимых...» : [о деятельности аэропорта «Брест» рассказывает начальник Брестского филиала РУП по аэронавигационному обслуживанию воздушного движения «Белаэронавигация»] / Михаил Скробко ; [записал] Дмитрий Босак // Заря над Бугом. Брест, 2015. 29 октября (№ 44). С. 8.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 42 разоў Апошняя змена Панядзелак, 22 Верасень 2025 11:20