Але станаўленне і развіццё службы праходзіла ў асноўным у пасляваенныя гады і фарміравалася яна як састаўная частка міліцыі. ДАІ стала адной з самых мабільных, высокаарганізаваных і эфектыўных аддзяленняў органаў унутраных спраў і вырашала задачы не толькі ў сферы бяспекі дарожнага руху, але і ў ахове грамадскага парадку. З-за вялікага аб’ёму работы і малаколькаснага штату інспекцыя абапіралася на дапамогу грамадскасці. Былі створаны шматлікія спецыялізаваныя народныя дружыны. У гэты час у ДАІ пачалі фарміравацца службы арганізацыі дарожнага руху, спецыялізаваныя рэгістрацыйныя падраздзяленні, службы прапаганды і агітацыі, экалагічныя групы і г. д.
Гісторыя Кобрынскай дзяржаўтаінспекцыі бярэ пачатак з чэрвеня 1945 г., калі ў штат раённага аддзела міліцыі была ўведзена пасада аўтаінспектара. У 1945–1947 гг. гэту пасаду займаў былы франтавік Міхаіл Сямёнавіч Пугачоў. У той час у Кобрыне было ўсяго два аўтамабілі — грузавы «Сітраэн» у прамкамбінаце і легкавы «Форд» — у дарожна-эксплуатацыйным участку. Сам жа аўтаінспектар ездзіў на веласіпедзе.
У 1960 г. у Кобрынскай міліцыі было створана аддзяленне ДАІ, якое ў свой час узначальвалі I. Н. Камароў, С. А. Гаманчук, С. А. Ананьеў, В. М. Жукаў, С. I. Сарачук, В. К. Гамянюк. У 1975 г. у аддзяленні ДАІ налічвалася восем чалавек, у распараджэнні якіх быў аўтамабіль і два матацыклы. Тэхнічная забяспечанасць службы ДАІ ў 1998 г. ужо складала восем легкавых аўтамабіляў, у тым ліку перасовачны наркалагічны пункт, розныя кантрольна-вымяральныя прыборы, сродкі сувязі.
У 2011 г. Кобрынскае аддзяленне ДАІ было рэарганізавана ў аддзел ДАІ Кобрынскага РАУС, куды ўвайшло і падраздзяленне МРЭА (сёння абслугоўвае г. Кобрын, а таксама населеныя пункты Кобрынскага, Жабінкаўскага, Маларыцкага, Драгічынскага раёнаў).
Спецыфіка і выкананне пастаўленых задач адрознівае супрацоўнікаў ДАІ тым, што іх дзейнасць накіравана на бяспеку дарожнага руху, а сюды ўваходзяць яго арганізацыя і прафілактыка дарожна-транспартных правапарушэнняў. Дзяржаўтаінспектары ажыццяўляюць тэхнічны нагляд за аўтатранспартнымі сродкамі і арганізацыяй дарожнага руху, вядуць адміністрацыйнае справаводства, дазнанне па фактах дарожна-транспартных здарэнняў, імкнуцца падтрымліваць парадак на дарогах, забяспечваць строгае захаванне правілаў дарожнага руху. Наладжана цеснае ўзаемадзеянне з кіраўніцтвам райвыканкама, эфектыўна функцыянуе камісія па бяспецы дарожнага руху пад кіраўніцтвам намесніка старшыні РВК. Акрамя патрулявання вуліц і прафілактычнай работы, выкарыстоўваецца платформа рэспубліканскай сістэмы маніторынгу грамадскай бяспекі (РСМГБ), якая аб'ядноўвае камеры назірання, датчыкі, цэнтры апрацоўкі даных і праграмнае забеспячэнне для відэааналітыкі, а гэта дае магчымасць аператыўна рэагаваць на правапарушэнні. Актыўна праводзіцца работа па прапагандзе бяспекі паводзін людзей на дарозе, асабліва сярод дзяцей.
Сумленнае выкананне абавязкаў, мужнасць і рашучасць у барацьбе са злачыннасцю, высокі прафесіяналізм характэрны для многіх супрацоўнікаў Кобрынскага ДАІ. Пры выкананні свайго службовага абавязку загінулі інспектары ДПС ДАІ У. Р. Прудзіч i А. I. Селівончык. Шмат супрацоўнікаў маюць дзяржаўныя ўзнагароды. В. С. Пятручык узнагароджаны знакам «Выдатнік міліцыі», медалямі «За бездакорную службу III ступені», «За ўдзел у ліквідацыі Чарнобыльскай аварыі». Працоўныя заслугі В. К. Гамянюка адзначаны двума медалямі «За бездакорную службу», шматлікімі Граматамі і заахвочваннямі. Мае медалі «За бездакорную службу» і «80 гадоў Савецкай міліцыі» Г. І. Манішэўскі.
У аддзяленні ДАІ Кобрынскага РАУС нямала ветэранаў, якія свой багаты вопыт перадаюць маладому папаўненню, вучаць сваіх маладых калег добрасумленнаму выкананню службовага абавязку. З 2024 г. начальнікам аддзела ДАІ Кобрынскага РАУС з’яўляецца Андрэй Мікалаевіч Ігнацюк.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2025 г.
Кобрынскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмай.
Курачук Святлана Дзмітрыеўна,
бібліёграф I кат. аддзела абслугоўвання і інфармацыі
- Корниевич, Н. Первичная организация ветеранов Коринского РОВД / Н. Корниевич // Главное – сердцем не стареть : к 25-летию Белорусской общественной организации ветеранов органов внутренних дел и внутренних войск. Минск, 2016. С. 158–163.
- Чубаров, Б. Н. На службе людям : в ознаменование 75-летия образования Кобринского РОВД : [очерки о сотрудниках Кобринской милиции] / Б. Н. Чубаров. – Брест : Альтернатива, 2014. – 163 с. : ил., портр. – Cм. на с. 34–37, 38–40.
- Съедин, С. А. Кобринские традиции / С. А. Съедин // У хорошего полководца нет плохих солдат : очерки о белорусской милиции. Минск, 2002. С. 3–11.
- Андросова, О. На страже дорожного порядка : [начальник ОГАИ Кобринского РОВД Андрей Игнатюк рассказал о своей работе] / Ольга Андросова // Кобрынскі веснік. 2025. 12 ліпеня (№ 28). С. 6.
- Андросова, О. Рыцарь дорог : [об инспекторе дорожно-патрульной службы ОГАИ Кобринского РОВД Иване Шпендике] / Ольга Андросова // Кобрынскі веснік. 2025. 1 сакавіка (№ 9). С. 6.
- Дашкевич, В. П. ГАИ проведет кардинальные изменения : [беседа с начальником ОГАИ Кобринского РОВД В. Дашкевичем] / [Виталий Дашкевич ; беседовала] Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2018. 18 января. С. 6.
- Савчук, М. Письмо водителю : [сотрудники ГАИ Кобринского РОВД совместно с учащимися школ города и района провели профилактическую акцию «Письмо водителю»] / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2017. 28 сентября. С. 6.
- Дашкевич, В. «На дороге должно быть комфортно всем!» : [беседа с начальником отдела ГАИ Кобринского РОВД В. Дашкевичем] / Виталий Дашкевич ; [беседовал] Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2017. 19 красавіка. С. 4.
- Осипенко, В. «Порядок на дорогах - задача общая» : [начальник ОГАИ ОВД Кобринского райисполкома В. Осипенко рассказал о ситуации на дорогах города и района] / Василий Осипенко ; [беседовал] Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2016. 22 чэрвеня. С. 6.
- Осипенко, В. Начальник ГАИ: «Во главу угла будет поставлена профилактика» : [в гостях у газеты – начальник ОГАИ В. Осипенко] / [Василий Осипенко ; беседовала] Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2016. 9 июня. С. 6.
- Бычковский, С. Аварийность на Кобринщине сократилась : [результаты работы Кобринского РОВД в рамках Концепции обеспечения безопасности дорожного движения] / [Сергей Бычковский ; беседовала] Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2016. 4 февраля. С. 6.
- Бычковский, С. Безопасность на дорогах – задача реальная : [Госавтоинспекция Кобринского РОВД проводит полный комплекс мероприятий в целях повышения безопасности дорожного движения] / Сергей Бычковский // Кобрынскі веснік. 2016. 20 студзеня. С. 6.
- Поливода, Д. В ответе взрослые : [госавтоинспектор ОГАИ РОВД Д. Поливода – о детском травматизме на дорогах района] / [Дмитрий Поливода ; беседовал] Дмитрий Белов // Кобрынскі веснік. 2014. 26 лiстапада. С. 3.
- Белов, Д. Улыбка водителя. О движении без нарушений и байкерском этикете. Алкоголь доведет до конфискации : [об акциях сотрудников ГАИ Кобринского РОВД] / Дмитрий Белов, Людмила Пашкович, Петр Тимошенко // Кобрынскі веснік. 2014. 5 ліпеня. С. 10.
- Савчук, М. Всю жизнь на дороге : [ко Дню образования ГАИ – об инспекторах ДПС Кобринского ГРОВД] / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2014. 2 июля. С. 6.
- Бычковский, С. Н. Пешеходные переходы стали небезопасными [начальник Госавтоинспекция Кобринского РОВД С. Н. Бычковский – о профилактической работе] / [С. Н. Бычковский ; беседовала] Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2014. 27 марта. С. 6.
- Савчук, М. Кто помог «сбитому пешеходу»? : [23 октября сотрудники ГАИ Бреста и ОГАИ Кобринского РОВД проводили эксперимент, проверяя сознательность водителей] / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2013. 31 октября. С. 11.
- Сидюк, А. Н. Судебные исполнители и сотрудники ГАИ: каждый в поиске своих «клиентов» / А. Н. Сидюк // Кобрин-информ. 2013. 29 августа. С. 6.
- Савчук, М. Стражи дорог всегда на посту : [отдел ГАИ Кобринского РОВД признан лучшим в области] / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2013. 28 февраля. С. 5.
- Бяспечная дарога : старонка ДАІ // Кобрынскi веснiк. 2012. 25 жніўня. C. 4.
- За безопасность – с ранних лет: Бяспечная дарога : [об акциях ГАИ Кобринского РОВД за безопасность движения] // Кобрынскi веснiк. 2012. 30 чэрвеня. C. 10.
- Заяц, С. Ошибок дорога не прощает : [сотрудники ГАИ проводят операцию «Пешеход»] / С. С. Заяц // Кобрин-информ. 2011. 27 октября. C. 4.
- Занько, Н. Дзень без аўтамабіля на веласіпедах : [па ініцыятыве ДАІ у Дзень без аўтамабіля адбыўся велапрабег па вуліцам Кобрына] / Настасся Занько // Кобрынскi веснiк. 2011. 28 верасня. C. 4.
- Савчук, М. Незабываемая встреча ветеранов ГАИ / Маргарита Савчук // Кобрин-информ. 2010. 8 июля. C. 4.
- Пешко, Ю. Н. Не нарушай, будь благоразумен: Закон и порядок : [деятельность ГАИ Кобринского РОВД по предупреждению ДТП] / Ю. Н. Пешко // Кобрин-информ. 2008. 17 июля. C. 4.
- Толковец, О. На страже чистоты и порядка : [о группе экологического надзора отделения ГАИ] / О. Толковец // Кобрынскi веснiк. 2005. 25 студзеня. С. 7.
- Сацук, А. Дзяржаўтаінспекцыі – 65 гадоў / матэрыялы старонкі падрыхтавалі А. Сацук і А. Шугай (фота) // Кобрынскі веснік. 2001. 7 ліпеня. С. 2.
- Бездакорна служыць свайму народу : [Дзяржаўтаінспекцыі – 62 гады] // Кобрынскі веснік. 1998. 1 ліпеня. С. 2.