Панядзелак, 22 Снежань 2025 16:58

2025 г. — 80 гадоў з дня адкрыцця сельскай бібліятэкі аг. Моталь (Іванаўскі р-н; 1945)

Сельская бібліятэка аг. Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці вядзе свой летапіс з 1945 г., калі ў вёсцы з’явілася хата-чытальня. На пасаду бібліятэкара быў прызначаны Фёдар Ляхавец. Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў Моталі было 3373 жыхары, працавала 7-гадовая школа (з 1949 г. — сярэдняя).

У 1949 г. па ініцыятыве аддзела культуры Іванаўскага райвыканкама на базе хаты-чытальні была адкрыта Мотальская сельская бібліятэка. Узначаліла яе Надзея Васільеўна Лапаткова, якая працягвала сваю працоўную дзейнасць па 1985 г. За добрасумленную працу Надзея Васільеўна была ўзнагароджана Ганаровай граматай і медалём «За працоўную доблесць», занесена на раённую Дошку гонару. Бібліятэка некалькі разоў мяняла месца свайго размяшчэння. Напачатку фонд бібліятэкі налічваў каля 300 экз. дакументаў, але хутка папаўняўся і ўжо ў 1956 г. Мотальская бібліятэка стала адной з буйнейшых бібліятэчных устаноў раёна.

На тэрыторыі Мотальскага сельсавета дзейнічала яшчэ адна сельская бібліятэка — Дзедавіцкая (з 1980 г. Дзедавічы ў складзе Моталя). Памяшканне гэтай бібліятэкі знаходзілася ў аварыйным стане, таму рашэннем райвыканкама была аб'яднана з Мотальскай сельскай бібліятэкай. Тады прыйшла працаваць у бібліятэку Зінаіда Міронаўна Крокун, якая пайшла на заслужаны адпачынак у 1994 г. З 1987 г. па 2015 г. у бібліятэцы працавала Алена Маркаўна Маліч, другім бібліятэкарам працавала Іна Сямёнаўна Данілевіч, якая цяпер працуе ў сельскай бібліятэцы аг. Тышкавічы.

У 1967 г. у в. Моталь была адкрыта дзіцячая бібліятэка, яе загадчыкам прызначана Валянціна Фёдараўна Паловікава. З мая 1968 г. дзіцячую бібліятэку ўзначальвала выпускніца Мотальскай сярэдняй школы Вольга Рыгораўна Рацык, якая прапрацавала ў бібліятэцы 20 гадоў. З 1987 г. па 2015 г. у дзіцячай бібліятэцы працавала Святлана Сцяпанаўна Грушэўская. У 2015 г. сельская і дзіцячая бібліятэкі былі аб'яднаны.

З 2015 года ў бібліятэцы працуе Людміла Фёдараўна Каткавец і Вера Пятроўна Кахавец, крыху пазней — Наталля Мікалаеўна Калілец, Юлія Ігараўна Румак, Алена Сцяпанаўна Карашук.

Кніжны фонд налічвае больш за 14 500 экз. кніг і перыядычных выданняў. Бібліятэка абслугоўвае звыш 1300 чытачоў рознага ўзросту, штогод бывае больш за 11 000 наведванняў. Сельская бібліятэка аг. Моталь з’яўляецца сучасным бібліятэчна-інфармацыйным, культурным і сацыяльным цэнтрам, бібліятэкары аператыўна рэагуюць на сацыяльныя змены ў жыцці грамадства і імкнуцца задавальняць інфармацыйныя, культурныя, забаўляльныя патрэбы ўсіх катэгорый сельскага насельніцтва. 

У бібліятэцы з 1996 г. па 2023 г. дзейнічаў жаночы клуб па інтарэсах «Алеся», які аб'ядноўваў жанчын розных узростаў. З 2015 г. па 2021 г. у бібліятэцы працаваў дзіцячы клуб «Сцяжынка».

Вялікая праца вядзецца ў краязнаўчым кірунку. З гэтай мэтай у бібліятэцы ў 2012 г. быў створаны пакой беларусазнаўства, дзе сабраны ўся краязнаўчая і беларуская літаратура. Тут аформлена дзеючая выстава «Талент, заручаны з Іванаўшчынай», на якой прадстаўлены матэрыялы пра землякоў — паэтаў і празаікаў.

З мэтай захавання і развіцця нацыянальнай культуры, папулярызацыі творчасці вядомых землякоў, народных майстроў у бібліятэцы створаны электронныя базы дадзеных: «Баявыя дарогі і франтавыя лёсы», «Аграгарадок Моталь — адметнасць Палесся», «Афганістан... Незагойная рана», «Чарнобыль — наша памяць і боль... » і інш.

Работнікі бібліятэкі ўдзельнічаюць у раённых, абласных і рэспубліканскіх акцыях і конкурсах, неаднаразова з'яўляліся пераможцамі раённых аглядаў-конкурсаў. Бібліятэка супрацоўнічае з усімі ўстановамі і арганізацыямі, размешчанымі на тэрыторыі аграгарадка.

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2025 г.

Іванаўскай цэнтральнай раённай бібліятэкай імя Ф. І. Панфёрава.

Пай Вольга Васільеўна, бiблiёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

 

  1. Клубы и библиотеки // Города и районы Брестчины: история и современность. Ивановский район / [Е. Г. Калечиц и др.]. Брест, 2017. С. 464–469.
  2. Сергеева, Л. «С рожденья до окончанья века нам книга каждый день нужна» : [80-летний юбилей отметила библиотека аг. Мотоль] / Людмила Сергеева // Янаўскі край. Іванава, 2025. 28 лістапада (№ 48). С. 22.
  3. Вароніна, А. Аб простых людзях на роднай мове : [аб рабоце сельскай бібліятэкі аг. Моталь] / Алена Вароніна // Янаўскі край. Іванава, 2025. 31 кастрычніка (№ 44). С. 12.
  4. Соломка, И. Дорога приведет... в библиотеку / подготовила Ирина Соломка // Янаўскі край. Іванава, 2024. 25 кастрычніка (№ 43). С. 17.
  5. Воронина, Е. Владеешь информацией – владеешь миром : [о библиотекаре Наталье Николаевне Калилец, которая работает в сельской библиотеке аг. Мотоль] / подготовила Елена Воронина // Янаўскі край. Іванава, 2024. 13 верасня (№ 37). С. 19.
  6. Подвительская, И. Людмила Котковец: «К счастью, у нас есть читающая молодежь» : [о работниках и читателях Мотольской сельской библиотеки] / Ирина Подвительская // Янаўскі край. Іванава, 2023. 15 верасня (№ 37). С. 11.
  7. Котковец, Л. Воспитание историей : [в рамках районной библиотечной программы по продвижению книги и чтения «Молодежь и книга: 21 век» на 2020–2022 гг. были проведены час нравственности «Нам жизнь один лишь раз дана»] / Людмила Котковец // Янаўскі край. Іванава, 2021. 10 верасня (№ 36). С. 4.
  8. Сергеева, Л. Мне всегда нравилась моя работа... : [Зинаида Мироновна Крокун стояла у истоков библиотечного дела в Мотольском сельском Совете] / Людмила Сергеева // Янаўскі край. Іванава, 2021. 12 сакавіка (№ 10). С. 16.
  9. Палто, Е. Н. Международный день детской книги : [воспитанники старшей группы Мотольского детского сада посетили сельскую библиотеку аг. Мотоль] / Е. Н. Палто // Янаўскі край. Іванава, 2021. 2 красавіка (№ 13). С. 4.
  10. Саломка, І. Наша спадчына – мова бацькоў : [у рамках Дня беларускага пісьменства работнікі сельскага Дома культуры аг. Моталь разам з работнікамі мясцовай бібліятэкі падрыхтавалі і правялі тэматычную праграму «З любоўю да роднага слова»] / Ірына Саломка // Янаўскі край. Іванава, 2018. 18 мая. С. 7.
  11. Сергеева, Л. «Спасти сердца можно только любовью» : [очередное заседание женского клуба «Алеся» при сельской библиотеке аг. Мотоль] / Людмила Сергеева // Янаўскі край. Іванава, 2018. 13 сакавіка. С. 6.
  12. Саломка, І. Дзіўны Бог у святых сваіх [у сельскай бібліятэцы аг. Моталь прайшла гадзіна духоўнасці «Прападобны Серафім Сароўскі»] / Ірына Саломка // Янаўскі край. Іванава, 2018. 30 студзеня. С. 2.
  13. Саломка, І. … І сэрдца азарыў прамень духоўны : [у бібліятэцы аг. Моталь адбылася прэзентацыя кнігі В. Кульбеды-Бакун «І сэрдца поўніцца малітвай»] / Ірына Саломка // Чырвоная звязда. Іванава, 2017. 6 чэрвеня. С. 5.
  14. Кунаховец, Л. Просветители, наставники, новаторы / Людмила Кунаховец // Чырвоная звязда. Іванава, 2015. 15 верасня. С. 2.
  15. Саломка, І. Ліпеньская вандроўка ў бібліятэкі / Ірына Саломка // Чырвоная звязда. Іванава, 2015. 31 ліпеня. С. 3.
  16. Саломка, І. Любоў, жыццё, вякі і ўся Радзіма : [у Мотальскай СБ аформлены пакой, у якім сабраны змястоўны і цікавы матэрыял па беларусазнаўству] / Ірына Саломка // Чырвоная звязда. Іванава, 2012. 11 снежня. С. 3.
  17. Саломка, І. «Не змоўкне голас песняроў» : [аб свяце кнігі ў Мотальскай СБ, прымеркаванаму да Года кнігі] / Ірына Саломка // Чырвоная звязда. Іванава, 2012. 11 снежня. С. 3.
  18. Каткавец, А. Гаворка беларуская : [аб мерапрыемстве ў Мотальскай СБ] / Ала Каткавец // Чырвоная звязда. Іванава, 2012. 5 кастрычніка. С. 5.
  19. Котковец, А. «Гармония» – путь к гармонии : [о заседании клуба «Гармония» Тышковичской библиотеки] / Алла Котковец // Чырвоная звязда. Iванава. 2009. 12 лютага. С. 8.
  20. Малич Елена Марковна – заведующий Мотольской СБ – победитель соревнования : [занесена на районную Доску почета] // Чырвоная звязда. Iванава. 2007. 27 лютага. С. 1.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 56 разоў Апошняя змена Панядзелак, 22 Снежань 2025 17:05