Аўторак, 27 Студзень 2026 15:37

7 сакавіка 2026 г. — 135 гадоў з дня нараджэння Якава Балглея (1891–1934), мастака Парыжскай школы, гравёра

Якаў Балглей нарадзіўся 7 сакавіка 1891 г. у г. Брэст-Літоўску Гродзенскай губерні ў вялікай яўрэйскай сям’і. Яго бацька быў равінам. Якаў вучыўся ў рэлігійнай яўрэйскай школе, у брэсцкай гімназіі. Яму хацелася атрымаць ад жыцця болей, чым мог даць правінцыйны горад, таму паехаў у сталіцу. Некаторы час вывучаў медыцыну ў Санкт-Пецябургу, затым вучыўся на архітэктурным аддзяленні Адэскай школы малявання.

З 1911 г. жыў у Парыжы, вучыўся архітэктуры ў Вышэйшай школе прыгожых мастацтваў. Як і многія іншыя маладыя мастакі Парыжскай школы, Якаў Балглей жыў у вядомай камуне «Улей» на Манпарнасе. Пачынаючы мастак тут мог атрымаць бясцэнны вопыт — і эстэтычны, і проста чалавечых зносін. Праца над сабой прыносіць плады, паступова прыходзяць першыя поспехі. У 1914 г. сабраўся пайсці добраахвотнікам на фронт Першай сусветнай вайны, каб абараняць Францыю, але яго не ўзялі з прычыны хворага сэрца. Яго творы другой паловы 1910-х гг. знаходзяцца пераважна ў амерыканскіх прыватных калекцыях і музеях.

Асаблівае месца ў творчасці мастака займае гравюра. Ён нават набыў невялікі прэс і самастойна вырабіў серыю афортаў, якія выклікалі захапленне ў знаўцаў мастацтва. У 1918 г. шэраг графічных работ быў апублікаваны ў якасці ілюстрацый да зборніка басняў.

Адчуваючы недахоп адукацыі, у 1920 г. паступіў у Школу дэкаратыўнага мастацтва. У 1921 г. ажаніўся на Алісе Керфер, дзяўчыне з буржуазнай сям’і, нарадзілася дачка Ганна. У 1922 г. маладая сям’я пераязджае ў кватэру на вул. Марылон. Працягвае шмат чытаць, паступае на Вышэйшыя курсы філалогіі і гісторыі. У красавіку 1924 г. атрымлівае французскае грамадзянства.

У лістападзе 1924 г. Якаў Балглей правёў сваю першую і адзіную персанальную выставу ў галерэі «Barbazanges». Прадставіў публіцы каля 200 работ. Выстава была паспяховай, крытыкі высока ацанулі яе, некалькі работ набылі прыватныя калекцыянеры і дзяржаўныя музеі.  У 1925 г. выканаў 21 афорт для альбома «Études inachevées» («Незаконченное обучение»). З Парыжа выязджаў у кароткія падарожжы ў Італію, Егіпет, Палясціну.

У 1928 г. у творчасці мастака заўважаецца пералом. У карцінах з’яўляецца болей святла, на змену манахромным прыходзяць яркія і цёплыя фарбы. Мяняюцца сюжэты карцін. Сказваецца ўплыў імпрэсіяністаў. Карціны становяцца болей аптымістычнымі. Часты сюжэт — жанчына з дзіцём на руках, напэўна мастака натхняла нараджэнне другой дачкі. Ён шмат і напружана працуе.

Якаў Балглей заўчасна памёр 14 чэрвеня 1934 г. ад сардэчнага прыступу, пахаваны на могілках Пер-Лашэз. Пасля смерці мастака рэтраспектыўныя выставы адбыліся ў галерэях «Marcel Guiot» (1939), «Michel» (1948) і «Marcel Bernhheim» (1955). У 1974 г. мэрыя 1-га раёна Парыжа правяла мемарыяльную выставу «Балглей и преодолённый апокалипсис».

Доўгі час імя ўраджэнца Брэста было невядома на радзіме, толькі ў 2000-я гг. у беларускім друку з’явіліся публікацыі з імем Якава Балглея. Некалькі яго карцін («Портрет девушки», «Автопортрет», «Девочка с красным бантом») захоўваюцца ў Карпаратыўнай калекцыі ААТ «Белгазпрамбанк» у Мінску, дэманстраваліся на выязных выставах.

У брэсцкай мастацкай галерэі «БелАрт» у чэрвені 2013 г. была праведзена выстава рэпрадукцый твораў Якава Балглея. Выстава стала магчымай дзякуючы Кэтлін Балглей — далёкай сваячкі мастака, якая жыве ў Каліфорніі. У верасні 2015 г. Музею гісторыі г. Брэста Ганаровым консулам Францыі ў г. Брэсце перададзены дзве работы знакамітага ўраджэнца — «Мольба» і «Чета».

 

Матэрыял падрыхтаваны ў 2026 г.

Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага.

Сухапар У. В., загадчык сектара рэгіянальнай бiблiяграфii

 

  1. Балглей (Balgley) Яков // Брест. Брэст. Brest. 1000 / сост. А. Н. Вабищевич. Минск, 2019. С. 399.
  2. Яков Балглей = Jacob Balgley // Парижская школа : Белорусский Монпарнас и художественное сообщество ХХ века : факты и путеводитель / автор статей, составитель А. Б. Змиева. Минск, 2025. С. 106–111.
  3. Глазов, В. И. Яков Балглей. В плеяде художников Парижской школы / авт.-сост. В. Глазов // Симфония еврейских судеб Брестчины / авт.-сост. В. Глазов. Брест, 2015. С. 5–8.
  4. Балглей Якаў // Мастакі Парыжскай школы з Беларусі : з карпаратыўнай калекцыі ААТ «Белгазпрамбанк», музейных і прыватных збораў. 2-е выд., дап. і перапрац. Мінск, 2012. С. 54–55, 164.
  5. Балглей Яков (Balgley, Jacob, Jacgues) (1891–1934) / Владимир Счастный // Художники Парижской школы из Беларуси / Владимир Счастный. Минск, 2010. С. 162–163.
  6. Балглей Якаў (1891 г. – 1934 г.) // 250 асоб з Беларусі ў дыялогах культур. Мінск, 2008. C. 259–260.
  7. Яков Балглей // Шедевры из корпоративной коллекции Белгазпромбанка. Минск, 2018. С. 52–57.
  8. Потолков, Ю. Стихии Якова Балглея / Юрий Потолков // Брестский вестник. 2019. 21 ноября (№ 47). С. 23.
  9. Бровач, О. Бресту подарили две картины Якова Балглея : [переданы в Музей истории города] / Оксана Бровач // Комсомольская правда в Белоруссии. 2015. 29 октября. С. 6.
  10. Гапеева, Т. В дар Бресту передали две картины Якова Балглея / Татьяна Гапеева // Брестская газета. 2015. 2 октября. (№ 40). С. 8.
  11. Соколовская, Е. Балглей в оригинале : [о передаче двух работ художника Якова Балглея Музею истории г. Бреста] / Елена Соколовская // Заря. 2015. 1 октября. С. 6.
  12. Стасюк, Т. Точка возврата Якова Балглея : [в Музей истории г. Бреста подарили две картины Якова Балглея «Мольба» и «Чета»] / Татьяна Стасюк // Брестский вестник. 2015. 1 октября (№ 40). С. 6.
  13. Седнев, А. Балглей вернулся навсегда : Почётный консул Франции подарил Бресту работы нашего знаменитого земляка, художника Парижской школы : [в Музей истории города] / Александр Седнев // Вечерний Брест. 2015. 30 сентября. С. 1–2.
  14. Абдурахманов, Ю. Шагал по Бресту Балглей : город вновь обретает работы своего именитого уроженца, соратника Шагала и Модельяни / Юрий Абдурахманов // Вечерний Брест. 2015. 31 июля. С. 12.
  15. Бусова, Н. Пчелы брестского «Улья» : [об уроженцах Бреста – художниках Я. Балглее и Д. Стеллецком] / Нелли Бусова // Вечерний Брест. 2015. 10 апреля. С. 6.
  16. Абдурахманов, Ю. Увидеть Париж и... родиться заново : [о художнике Парижской школы Якове Балглее] / Юрий Абдурахманов // Вечерний Брест. 2014. 22 января. С. 8.
  17. Возвращение Якова Балглея // Брестский курьер. 2013. 13 июня (№ 24). С. 9.
  18. Гармель, Е. На встречу с творчеством Якова Балглея : [о выставке репродукций картин Якова Балглея в брестской галерее «БелАрт»] / Елена Гармель // Заря. 2013. 8 июня. С. 10.
  19. Трибулева, Е. Вглядись в следы прекрасного : [об открытии в художественном салоне «БелАрт» выставки репродукций картин Якова Балглея] / Тамара Глущенко // Вечерний Брест. 2013. 7 июня. С. 9.
  20. Глазов, В. Яков Балглей : уроженец Брест-Литовска ярко заявил себя в плеяде художников Парижской школы / Владимир Глазов // Брестский курьер. 2013. 2 мая (№ 18). С. 20–21.
  21. «Беларускія парыжане» ў Мінску : таямніцы «другога нараджэння» твораў : погляд з ХХІ стагоддзя // Культура. 2012. 26 мая (№ 21). С. 13.
  22. Бунеева, Л. Возвращение Якова Балглея / Людмила Бунеева // Вечерний Брест. 2011. 13 апреля. С. 7.
  23. Бунеева, Л. Брестская пчела из парижского «Улья» / Людмила Бунеева // Вечерний Брест. 2011. 23 марта. С. 9.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 86 разоў Апошняя змена Аўторак, 27 Студзень 2026 15:59