У канцы 1870-х бацьку перавялі ў Варшаву. Дзяцінства Дзмітрыя прайшло ў маёнтку Шастакова паблізу Белавежскай пушчы, якое бацька набыў у 1883 г. Дзмітрый закончыў гімназію ў Варшаве. У 1896 г. сям’я пераехала ў Санкт-Пецярбург, пасялілася на Васільеўскім востраве.
У тым жа годзе Дзмітрый Стэлецкі паступіў у Вышэйшае мастацкае вучылішча пры Акадэміі мастацтваў. Спачатку быў залічаны на архітэктурнае аддзяленне, але неўзабаве захапіўся скульптурай і перавёўся на скульптурнае. У 1903 г. атрымаў званне мастака-скульптара. Пачынаючы з 1900 г. разам з сябрам Барысам Кустодзіевым перыядычна ездзіў па старажытных рускіх гарадах, наведваў манастыры, рабіў замалёўкі манастырскіх фрэсак і ікон.
У 1903–1913 гг. з невялікімі перапынкамі Дзмітрый Стэлецкі працаваў у Пецярбургу. У 1910 г. стаў членам Саюза рускіх мастакоў, у 1912 г. — таварыства «Мир искусства». Вылучаецца асноўная рыса творчасці Дзмітрыя Стэлецкага — імкненне да засваення традыцый старажытнарускага мастацтва і асэнсаванне іх на зусім новым этапе развіцця расійскай культуры. Пісаў алеем і тэмперай карціны, стылізаваныя ў духу іканапісу і старажытнарускай мініяцюры. Ствараў скульптуры з разфарбаванага гіпса і дрэва. Займаўся дробнай дэкаратыўнай пластыкай і мастацкім фарфорам.
У 1904 г. паехаў у Парыж, наведваў акадэмію Р. Жульена. У 1907 г. разам з Б. М. Кустодзіевым наведаў Італію, дзе прыняў удзел у Венецыянскай выставе. Аўтар скульптурнай групы «Узники» (1903), станковых карцін і стылізаваных дэкаратыўных пано «Сражение» (1906), «Соколиная охота Ивана Грозного» (1906), «Четыре времени суток» (1912), портрета графа Ю. І. Алсуф’ева (1913) і інш. Стварыў рукапісны тэкст і ілюстрацыі да «Слова о полку Игореве» (1990–1906), якія набыла Траццякоўская галерэя.
Тэатральна-дэкарацыйны кірунак у яго творчасці прадстаўлены эскізамі дэкарацый і касцюмаў да драмы А. К. Талстога «Царь Федор Иванович» (1908), да опер М. П. Мусаргскага «Борис Годунов» (1908), М. А. Рымскага-Корсакава «Снегурочка» (1910) і інш. Мастак з’яўляўся яркім прадстаўніком рускага мадэрна.
У 1914 г. адправіўся ў паездку па Італіі і Францыі. Пачалася Першая сусветная вайна. Жыў у мястэчку Ла-Напуль пад Канамі на поўдні Францыі. Эміграцыя была вымушанай, ён быў адарваны ад каранёў, ад Расіі, яму не хапала рускага паветра і, галоўнае, рускіх людзей. У гады жыцця ў эміграцыі Дзмітрый Стэлецкі заставаўся захавальнікам рускай культуры. Суровыя ўмовы існавання ўзмацнялі імкненне не згубіць твар рускага інтэлігента, перадаць рускую культуру ў спадчыну маладому пакаленню. У 1925 г. пры яго ўдзеле было створана таварыства «Икона». Адна з самых значных работ мастака — роспіс іканастаса Троіца-Сергіеўскага падвор’я ў Парыжы (1925–1927). Гэта работа атрымала самыя высокія адзнакі гісторыкаў і тэарэтыкаў мастацтва. У 1931 г. дапамог стварэнню Рускага культурна-гістарычнага музея ў Празе.
У час Другой сусветнай вайны немцы яго выселілі, і ён вярнуўся ў Парыж, жыў у знаёмых, пасля ў Рускім доме для састарэлых у Сент-Жэнеўеў-дэ-Буа. У яго ўзмацнялася слепата, апошнія два гады яго жыцця былі асабліва цяжкія — зусім аслеп. Д. С. Стэлецкі памёр 12 лютага 1947 г.
Работы мастака захоўваюцца ў Дзяржаўнай Траццякоўскай галерэі (Масква), Дзяржаўным Рускім музеі (Санкт-Пецярбург), Тульскім абласным мастацкім музеі, Карпаратыўнай калекцыі ААТ «Белгазпрамбанк» (Мінск; карціны «Бояре», «Ночь святого Иоанна», «Сказка»). У жніўні 2015 г. дыптых Дзмітрыя Стэлецкага «Бояре» дэманстраваўся ў брэсцкім музеі «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці».
Матэрыял падрыхтаваны ў 2026 г.
Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага.
Сухапар У. В., загадчык сектара рэгіянальнай бiблiяграфii
- Стеллецкий Дмитрий Семёнович // Брест. Брэст. Brest. 1000 : энциклопедия / сост. А. Н. Вабищевич. Минск, 2019. С. 419.
- Крэпак, Б. А. Прапагандыст славянскіх традыцый у мастацтве : [Дзмітрый Стэлецкі] / Барыс Крэпак // Вяртанне імёнаў : нарысы пра мастакоў / Барыс Крэпак. Мінск, 2013. Кн. 1. С. 275–282.
- Семенов-Тян-Нанский, К. П. Д. С. Стеллецкий ‒ ведущий художник русской эмиграции / К. П. Семенов-Тян-Нанский // Академик Императорской Академии художеств Н. В. Глоба и Строгановское училище. Москва : Индрик, 2012. С. 121‒130.
- Дмитрий Стеллецкий // Шедевры из корпоративной коллекции Белгазпромбанка. Минск, 2018. С. 240–247.
- Вовченко, В. Возвращение домой : [о художнике Дмитрии Стеллецком, уроженце Брест-Литовска] / Василий Вовченко // Брестский вестник. 2019. 24 октября (№ 43). С. 23.
- Яценюк, С. «Боярыня» из Парижа : [о выставке картин Дмитрия Стеллецкого] / Светлана Яценюк // Вечерний Брест. 2015. 2 сентября. С. 11.
- Ярмошук, Н. Возвращение «Бояр» : в Бресте представили картины Дмитрия Стеллецкого / Николай Ярмошук // Заря. 2015. 29 августа. С. 6.
- Павлова, Л. Возвращение на родину картин нашего земляка Дмитрия Стеллецкого : [о выставке художника Д. С. Стеллецкого в музее «Спасенные художественные ценности»] / Любовь Павлова // Брестский курьер. 2015. 27 августа (№ 35). С. 10.
- Александров, Н. Стеллецкие из Шестаково : судьба одной семьи на перепутьях истории / Николай Александров // Брестский курьер. 2015. 9 июля (№ 28). С. 20–21 ; 16 июля (№ 29). С. 20.
- Бусова, Н. Пчелы брестского «Улья» : [об уроженцах Бреста – художниках Якове Балглее и Дмитрии Стеллецком] / Нелли Бусова // Вечерний Брест. 2015. 10 апреля. С. 6.
- Супрунюк, О. Три картины Дмитрия Стеллецкого приобретены на аукционе «Белгазпромбанком» / Олег Супрунюк // Брестский курьер. 2014. 14 августа (№ 33). С. 3.
- Рубашевский, Ю. Воздвиг себе памятник... в Париже : [о художнике Дмитрии Стеллецком, уроженце Бреста] / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2014. 28 мая. С. 9.
- Кустодиев, Б. М. Портрет Д. С. Стеллецкого. Холст, масло. 1901 : [репродукция] / Б. М. Кустодиев // Юный художник. 2013. № 10. С. 21.
- Стеллецкий, Д. С. Заря. 1910 : [репродукция] / Д. С. Стеллецкий // Антиквариат, предметы искусства и коллекционирования. 2012. № 6. С. 36.
- Глазов, В. Дмитрий Стеллецкий, художник из дворян / Владимир Глазов // Брестский курьер. 2010. 18 ноября (№ 47). С. 22.
- Крэпак, Б. «Наточаны» мадэрн Дзмітрыя Стэлецкага / Барыс Крэпак // Культура. 2010. 28 мая (№ 22). С. 15.
- Стеллецкий, Д. С. Плоты : [репродукция] / Д. С. Стеллецкий // Русское искусство. 2009. № 4. С. 64.
- Стеллецкий, Д. С. Жанна д'Арк : [репродукция] / Д. С. Стеллецкий // Русское искусство. 2008. № 4. С. 15.