Пятніца, 03 Красавік 2026 10:36

9 кастрычніка 2022 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Фадзеевіча Іофе (1932–2020), арганізатара вытворчасці, Ганаровага грамадзяніна г. Брэста (2002)

Міхаіл Фадзеевіч Іофе нарадзіўся 9 кастрычніка 1932 г. у г. Мінску. Бацька працаваў журналістам, намеснікам галоўнага рэдактара ў рэдакцыі газеты «Советская Белоруссия». Пасля заканчэння сярэдняй школы (1949) Міхаіл выбраў тэхнічнае ВНУ — паступіў на механічны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута, атрымаў спецыялізацыю «Тэхналогія машынабудавання, станкі, інструменты».

У г. Брэст Міхаіл Іофе прыехаў з чырвоным дыпломам па размеркаванні 18 жніўня 1954 г. — гэтую дату запоўніў на ўсё жыццё. Працаваў інжынерам, галоўным інжынерам на электрамеханічным рамонтным заводзе. Тады гэта былі практычна майстэрні, дзе працавалі да 120 чалавек. У 1959 г. пераўтвораны ў Брэсцкі завод газавай апаратуры — перспектыўнае прадпрыемства. У 1961–1965 гг. была праведзена рэканструкцыя, што дазволіла выпускаць да 75 тыс. газавых пліт у год. За першыя 10 гадоў працы было выпушчана 1 млн, столькі ж вырабілі за наступныя чатыры з паловай гады.

У маі 1970 г. М. Ф. Іофе быў назначаны дырэктарам завода, У 1994 г. — генеральным дырэктарам беларуска-расійскага СП ААТ «Брэстгазаапарат», працаваў на гэтай пасадзе да верасня 2006 г., да 2013 г. быў членам назіральнага савета прадпрыемства Пад яго кіраўніцтвам была створана выдатная каманда аднадумцаў, якія працавалі ў адным напрамку, завод вырас у буйнейшае прадпрыемства, яго прадукцыя пад гандлёвай маркай «Гефест» вядома далёка за межамі Беларусі.

Поспех базіраваўся найперш на мадэрнізацыі вытворчасці. У 1975 г. пачало паступаць абсталяванне з Францыі, разлічанае на вытворчасць 500 тыс. газавых пліт павышанай камфортнасці. Разгарнуліся работы па ўзвядзенні новых карпусоў. Ужо ў канцы 1970-х гг. завод меў статус градастваральнага прадпрыемства, утрымліваў лідарства сярод суб’ектаў гаспадарання па адліках на сацыяльныя патрэбы. Завод меў свае сталовую, пункт аховы здароўя, клуб, спартыўную залу, інтэрнаты, прафілакторый, базу адпачынку, дзіцячыя сады, будаваў жыллё для работнікаў.

Распад СССР не выбіў «Газаапарат» з каляіны гаспадарчай дзейнасці. Яго адлічэнні ў гарадскі бюджэт былі буйнейшымі з прадпрыемстваў. У 1994 г. завод увайшоў у сістэму Расійскага акцыянернага таварыства «Газпром»: АТ «Брэстгазаапарат», затым — СП ААТ «Брэстгазаапарат». Да 2000 г. завод стаў сучасным прапрыемствам, які выпускаў апаратуру еўрапейскага ўзроўню. Калектыў вырас да 4 тыс. чалавек. З 1999 г. брэсцкія пліты атрымалі марку «Gefest». У СЭЗ «Брэст» з’явіліся дачэрнія прадпрыемствы «Гефест-Кварц» (2000) і «Гефест-Тэхніка» (2003).

М. Ф. Іофе аддаў заводу 52 гады жыцця, з іх 36 гадоў узначальваў яго. Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга (1977), «Знак Почёта», «За заслуги перед Отечеством», Айчыны ІІ і ІІІ ступеняў, медалямі, Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Заслужаны работнік прамысловасці Беларускай ССР (1981). У Брэсце шмат разоў быў прызнаны «Чалавекам года», а ў СНД — «Дырэктарам года». Рашэннем Брэсцкага гарадскога Савета дэпутатаў ад 2 кастрычніка 2002 г. яму прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Брэста».

Міхаіл Фадзеевіч сабраў добрую дамашнюю бібліятэку, любіў літаратуру, паэзію, яго настольныя кнігі — вершы Лермантава, Пушкіна, Някрасава, мог па памяці дэкламаваць палову рамана «Онегин».

М. Ф. Іофе памёр 7 кастрычніка 2020 г., пахаваны на Гарнізонных могілках г. Брэста. 31 сакавіка 2022 г. на будынку СП «Брэстгазаапарат» (вул. Арджанікідзе, 22) адкрыта мемарыяльная дошка з барэльефам М. Ф. Іофе.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2026 г.

Брэсцкай абласной бiблiятэкай iмя М. Горкага.

Сухапар У. В., загадчык сектара рэгіянальнай бiблiяграфii

  1. Иоффе Михаил Фадеевич // Брест. Брэст. Brest. 1000 : энциклопедия / сост. А. Н. Вабищевич. Минск, 2021. С. 75.
  2. Иоффе Михаил Фадеевич // Долготович, Б. Д. Почётные граждане белорусских городов : биографический справочник / Б. Д. Долготович. Минск : Беларусь, 2008. С. 8.
  3. «Брэстгазаапарат» // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1996. Т. 3. С. 286.
  4. «Брестгазоаппарат» // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2006. Т. 2. С. 505.
  5. Беларуска-расійскае сумеснае ААТ «Брэстгазаапарат» // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 489–492.
  6. Валентинов, Ф. Опережая время : [развитие предприятия «Газоаппарат», биография бывшего директора М. Ф. Иоффе] / Филипп Валентинов // Золотая книга Беларуси : [очерки] / Филипп Валентинов. Минск : Парадокс, 2006. С. 137–147.
  7. Мощик, С. Открыли мемориальную доску Михаила Иоффе : [на административном здании ОАО «Брестгазоаппарат»] / Сергей Мощик // Вечерний Брест. 2022. 8 апреля (№ 14). С. 4.
  8. Тюшкевич, А. Эталон труда : у входа в административное здание «Брестгазоаппарата» открыли мемориальную доску в честь Михаила Иоффе / Анастасия Тюшкевич // Брестский вестник. 2022. 7 апреля (№ 14). С. 3.
  9. Литвинович, Е. Наследие Михаила Иоффе : [воспоминания о бывшем легендарном директоре завода «Газоаппарат»] / Евгений Литвинович // Заря. 2022. 6 апреля. С. 17.
  10. Стрелец, М. Яркий, умный, легендарный : девять дней назад не стало Михаила Иоффе / Михаил Стрелец // Брестский вестник. 2020. 15 октября (№ 42). С. 20.
  11. Стрелец, М. Человек с большой буквы : [биография бывшего директора ОАО «Брестгазоаппарат» М. Ф. Иоффе] / Михаил Стрелец // Заря. 2020. 10 октября. С. 8.
  12. Иоффе Михаил Фаддеевич : [некролог] // Заря. 2020. 10 октября. С. 8.
  13. Сарычев, В. Ушел Михаил Иоффе / Василий Сарычев // Вечерний Брест. 2020. 9 октября (№ 41). С. 1.
  14. Памяти Михаила Фадеевича Иоффе : [некролог] // Брестский вестник. 2020. 8 октября (№ 41). С. 4.
  15. Стрелец, М. Дар и зоркость Михаила Иоффе : к 85-летию бывшего директора завода «Брестгазоаппарат» / Михаил Стрелец // Брестский курьер. 2017. 12 октября (№ 42). С. 18.
  16. Рубашевский, Ю. Почетному гражданину Бреста – 85! : [о юбилее бывшего директора завода «Брестгазоаппарат» М. Ф. Иоффе] / Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2017. 11 октября. С. 3.
  17. Иоффе, М. Ф. Михаил Иоффе: «Я компромиссный человек» / Михаил Иоффе ; [беседовала] Елена Синявская // Брестский вестник. 2017. 5 октября (№ 40). С. 6.
  18. Иоффе, М. Ф. «Люблю смотреть новостройки Бреста» : [интервью с Почетным гражданином г. Бреста, заслуженным работником промышленности Беларуси] / М. Ф. Иоффе // Вечерний Брест. 2008. 25 июля. С. 3.
  19. Иоффе, М. Ф. Михаил Иоффе: «Помогло искусство дипломатии» : [интервью с генеральным директором СП ОАО «Брестгазоаппарат» в канун 55-летия предприятия] / М. Ф. Иоффе ; беседовал Василий Сарычев // Вечерний Брест. 2006. 22 февраля. С. 8.
  20. Сарычев, В. Михаил Иоффе – брестский FOREVER : директор «Газоаппарата» оставил свой пост / Василий Сарычев // Вечерний Брест. 2006. 11 октября. С. 1.
  21. Гражданин Бреста – это звучит почётно : генеральному директору СП ОАО «Брестгазоаппарат» Михаилу Иоффе присвоено звание Почетного гражданина города // Брестский курьер. 2002. 6–10 октября. С. 2.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 43 разоў Апошняя змена Пятніца, 03 Красавік 2026 10:43