Пятніца, 03 Красавік 2026 10:43

2026 г. — 75 гадоў з пачатку дзейнасці завода ААТ «Брэстгазаапарат» (1951), буйнейшага вытворцы газавых і электрычных кухонных пліт

Электрамеханічны рамонтны завод, з якога пачынаецца гiсторыя «Брэстгазаапарата», быў створаны ў 1951 г. на базе дызельнай станцыі Брэсцкай ЦЭЦ і рамонтна-механічнага цэха рамналэнерга. Першым дырэктарам быў прызначаны Ф. К. Гладкіх. У той час на заводзе працавалі 59 чалавек, калектыў аднаўляў абсталяванне электрастанцый, разбуранае ў час вайны і рамантаваў абсталяванне на энергетычных прадпрыемствах.

У 1954 г. дырэктарам завода прызначаны Г. У. Крамянчугскі, абавязкі галоўнага інжынера выконваў малады інжынер-механік М. Ф. Іофе, які быў накіраваны ў Брэст пасля заканчэння Беларускага політэхнічнага інстытута. Перад калектывам завода была пастаўлена задача забеспячэння няспыннай работы электрастанцый Беларусі і ўвод у дзеянне новых магутнасцей.

У канцы 1950-х гг. была распачата газіфікацыя рэспублікі. 1957–1958 гг. былі знамянальнымі для прадпрыемства: адбылося яго другое нараджэнне як завода газавай апаратуры. Завод быў пераведзены ў ведамства Галоўнага ўпраўлення камунальнай гаспадаркі і энергетыкі пры Савеце Міністраў БССР і ў 1958 г. перайменаваны ў Брэсцкі механічны завод. Прадпрыемству неабходна было перайсці на выпуск газавай апаратуры. На заводзе тады працавалі крыху больш за 200 чалавек.

У краiне актыўна вялося жыллёвае будаўніцтва, і новая прадукцыя была вельмі запатрабаваная. У кароткія тэрміны, усяго за 9 месяцаў, была падрыхтавана вытворчасць і выраблена першая газавая бытавая пліта. Значную дапамогу аказаў калектыў Львоўскага завода газавай апаратуры. Арганізавалі паточна-масавую вытворчасць, асвоілі зусім новыя тэхналогіі: эмаліраванне, канвеерную зборку, халодную ліставую штампоўку. У 1958 г. выпусцілі ўсяго 480 газавых пліт, канструкцыя іх была прымітыўнай, знешні выгляд просты, а ўзровень тэхналогіі невысокі.

У 1959 г. завод перайменаваны ў Брэсцкі завод газавай апаратуры са спецыялізацыяй па вырабе газавых калонак, прамысловых гарэлак і запасных частак да газавай апаратуры. У 1960 г. адбылася першая рэканструкцыя завода, пабудаваны 2 карпусы. У 1963 г. узведзены новы корпус, у які паступова пераведзены ўсе галоўныя ўчасткі. 30 мая 1963 г. на канвееры завода была сабрана 200-тысячная газавая пліта. На заводзе працавалi ўжо 500 чалавек, вытворчая плошча склала каля 9000 кв. м.

У маі 1970 г. дырэктарам прадпрыемства быў прызначаны Міхаіл Фадзеевіч Іофе (1932–2020). Плошча завода склала 47.000 кв. м. Асвоілі выпуск настольнай 2-канфорачнай пліты, якая была вельмі запатрабаваная па ўсім СССР. 29 лютага 1972 г. на заводзе сабрана 2-мільённая газавая пліта, у 1975 г. — 3-мiльённая.

Поспех базіраваўся найперш на мадэрнізацыі вытворчасці. У 1975 г. пачало паступаць абсталяванне з Францыі, разлічанае на вытворчасць 500 тыс. газавых пліт павышанай камфортнасці. Разгарнуліся работы па ўзвядзенні новых карпусоў. У 1977 г. з канвеера сышла першая 4-канфорачная газавая пліта ПГ4-П14. Працоўны калектыў налічваў 1500 чалавек. Ужо ў канцы 1970-х гг. завод меў статус градастваральнага прадпрыемства, утрымліваў лідэрства сярод суб’ектаў гаспадарання па адліках на сацыяльныя патрэбы. Завод меў свае сталовую, пункт аховы здароўя, клуб, бібліятэку, спартыўную залу, інтэрнаты, прафілакторый на беразе Мухаўца, базу адпачынку на Белым возеры (Брэсцкі раён), дзіцячы сад, будаваў жыллё для работнікаў.

Распад СССР не выбіў «Газаапарат» з каляіны гаспадарчай дзейнасці. Яго адлічэнні ў гарадскі бюджэт былі буйнейшымі з прадпрыемстваў. У 1994 г. завод увайшоў у сістэму Расійскага акцыянернага таварыства «Газпром», якое атрымала 51% акцый, пачаў называцца беларуска-расійскае СП ААТ «Брэстгазаапарат». Прадукцыя атрымала гандлёвую марку «Gefest» у 1999 г., да гэтага пліты выходзілі пад назвай «Брест». У склад холдынгу ўваходзяць СП ААТ «Брэстгазаапарат», УП «Гефест-Кварц» (2000), УП «Гефест-Тэхніка» (2003). Агульная колькасць працуючых – каля 4000 чалавек.

Прадпрыемства застаецца адным з самых буйных вытворцаў газавых i электрычных плiт у СНД: штогадовы выпуск стацыянарных плiт складае 900 тыс. адзiнак. Неаднаразовы лаўрэат прэміі Урада Рэспублікі Беларусь у галіне якасці, двойчы прадпрыемства было занесена на Рэспубліканскую Дошку гонару. Шматразовы пераможца спаборніцтва сярод прамысловых прадпрыемстваў Брэсцкай вобласці і г. Брэста.

М. Ф. Іофе заставаўся генеральным дырэктарам СП ААТ «Брэстгазаапарат» да верасня 2006 г. Пад яго кіраўніцтвам была створана выдатная каманда аднадумцаў, якія працавалі ў адным напрамку, завод вырас у буйнейшае прадпрыемства, яго прадукцыя пад гандлёвай маркай «Гефест» вядома далёка за межамі Беларусі. Узнагароджаны ордэнамі, медалямі. Заслужаны работнік прамысловасці БССР (1981). 2 кастрычніка 2002 г. яму прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін горада Брэста».

СП ААТ «Брэстгазаапарат» узначальвалі: з 1 кастрычніка 2006 г. па 18 кастрычніка 2013 г. — Анатолій Васільевіч Марозаў (1950–2017), затым абавязкі генеральнага дырэктара выконваў галоўны інжынер Альберт Шаўчэнка, з 20 сакавіка 2014 г. – Віктар Аляксандравіч Кузьмінчук, з 2014 г. — Валянцін Сямёнавіч Фісюк, які ў красавіку 2025 г. узнагароджаны ордэнам Пашаны.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2026 г.

Брэсцкай абласной бібліятэкай імя М. Горкага.

Сухапар У. В., загадчык сектара рэгіянальнай бібліяграфіі

  1. «Брэстгазаапарат» // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1999. Т. 3. С. 286.
  2. Морозов, А. В. «Брестгазоаппарат» / А. В. Морозов // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. С. 137.
  3. «Брестгазоаппарат» // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. Минск, 2006. Т. 2. С. 505.
  4. Целяпушкін, С. А. «Брэстгазаапарат» / С. А. Целяпушкін // Брест. Брэст. 1000 : энциклопедия / сост. А. Н. Вабищевич. Минск, 2019. С. 161.
  5. «Брестгазоаппарат» // Беларусь созидающая : [фотоальбом] : в 2 т. Минск, 2010. Т. 2. С. 184–189.
  6. 60 лет на пути к совершенству : [о коллективе СП ОАО «Брестгазоаппарат» / авторы текста: Т. Тиборовская, Н. Васюк, А. Хокимова ; фото Н. Чеберкуса]. – Брест : РИА «Вечерний Брест», 2010. – 103 с.
  7. Высота. «Газоаппарат» – «Гефест»: прошлое и настоящее / А. М. Волкович, В. И. Коновалюк, Л. Т. Крюк и др. – Минск, 2002. – 191 с. : [20 л.] ил.
  8. Брестский завод газовой аппаратуры. – Минск, 1989. – 24 с.
  9. Беларуска-расійскае сумеснае ААТ «Брэстгазаапарат» // Памяць. Брэст : гіст.-дакум. хроніка : у 2 кн. Мінск, 2001. Кн. 2. С. 489–492.
  10. Иоффе Михаил Фадеевич // Долготович, Б. Д. Почётные граждане белорусских городов : биографический справочник / Б. Д. Долготович. Минск : Беларусь, 2008. С. 8.
  11. Валентинов, Ф. Опережая время // Валентинов, Ф. Золотая книга Беларуси : [очерки] / Филипп Валентинов. Минск : Парадокс, 2006. С. 137–147.
  12. От первой искры – к пламени будущего. 75 лет компании GEFEST : [история завода кухонных газовых плит GEFEST в г. Бресте] // Заря. 2026. 18 февраля. С. 12.
  13. Фисюк, В. С. Ответственность за качество и за людей : [интервью с директором УП «Гефест-техника» В. С. Фисюком] / Валентин Фисюк ; [беседовала] Валентина Козлович // СБ. Беларусь сегодня. 2026. 28 января. С. 9.
  14. Поплавский, Г. Основа успеха – прогрессивные идеи : [о СП ОАО «Брестгазоаппарат» – по материалам беседы с генеральным директором Виктором Кузьминчуком] / Геннадий Поплавский // СБ. Беларусь сегодня. 2024. 29 ноября. С. 25.
  15. Сергеева, М. Продолжая опыт поколений : [трудовые династии в ОАО «Брестгазоаппарат»] / Маргарита Сергеева // Заря. 2024. 11 сентября. С. 20.
  16. Шеламова, Т. Виктор Кузьминчук, генеральный директор СП ОАО «Брестгазоаппарат»: «Мы обеспечиваем стабильность экономики» / Татьяна Шеламова // Вечерний Брест. 2022. 29 июля (№ 30). С. 3.
  17. Мощик, С. Открыли мемориальную доску Михаила Иоффе : [на административном здании «Брестгазоаппарат»] / Сергей Мощик // Вечерний Брест. 2022. 8 апреля (№ 14). С. 4.
  18. Литвинович, Е. Наследие Михаила Иоффе : [воспоминания о бывшем директоре «Газоаппарата»] / Евгений Литвинович // Заря. 2022. 6 апреля. С. 17.
  19. Грибанов, В. С огоньком: в глазах, в душах и... в миллионах штук продукции, которую встретишь во всех уголках СНГ / Владислав Грибанов // Брестский вестник. 2021. 18 февраля (№ 7). С. 12–13.
  20. Малашевич, Н. Почетный возраст, почетные гости : [с 70-летием ОАО «Брестгазоаппарат» поздравили первые лица региона] / Наталья Малашевич // Брестский вестник. 2021. 4 марта (№ 9). С. 5.
  21. Тюшкевич, А. «Начинка» для кухни : [об ассортименте торговой марки «GEFEST»] / Анастасия Тюшкевич // Брестский вестник. 2021. 9 декабря (№ 49). С. 5.
  22. Шиферштейн, Д. Брест – это «GEFEST»! : [о деятельности СП ОАО «Брестгазоаппарат»] / Дмитрий Шиферштейн // Вечерний Брест. 2021. 19 февраля (№ 8). С. 1, 3.
  23. Литвинович, Е. Тернистый путь к признанию : [история СП ОАО «Брестгазоаппарат»] / Евгений Литвинович // Заря. 2018. 22 декабря. С. 4.
  24. Волынчук, Л. Стремление к совершенству – основа успеха : унитарному предприятию «Гефест-техника» 15 лет! / подготовила Лариса Волынчук // Вечерний Брест. 2018. 29 июня (№ 26). С. 5.
  25. Римошевская, Е. «Гефест»: уверенный взгляд в будущее : [история предприятия в Бресте] / Елена Римошевская // Брестский вестник. 2016. 29 декабря (№ 52). С. 14.
  26. Качество как мера совершенствования продукции : [о работе СП ОАО «Брестгазоаппарат» – обладателе марки «GEFEST»] // Стандартизация. 2015. № 1. С. 70–71.
  27. Морозов, А. В. Анатолий Морозов: «Я спокоен за завод» : [интервью с бывшим гендиректором белорусско-российского СП ОАО «Брестгазоаппарат» о деятельности завода за время его работы на посту гендиректора] / А. В. Морозов ; [беседовала] Елена Трибулева // Вечерний Брест. 2013. 18 октября. С. 1, 3.
  28. Тоболич, А. Комплекс с иголочки : [открытие нового торгово-производственного комплекса на территории УП «Гефест-техника» СП ОАО «Брестгазоаппарат»] / Адам Тоболич // Заря. 2013. 22 августа. С. 5.
  29. Гурина, А. Экспортная передышка. Что вынудило «Брестгазоаппарат» уйти на летний отдых? / Анастасия Гурина // Брестский курьер. 2013. 18 июля (№ 29). С. 5.
  30. Шелюто, А. И. Ребрендинг в союзе с дилерами : [беседа с заместителем генарального директора по маркетингу СП ОАО «Брестгазоаппарат» А. И. Шелюто о истории создания бренда Gefest] / Алла Шелюто // Директор. 2012. № 3. С. 30–31.
  31. Сарычев, В. Он себе уже всё доказал : к юбилею генерального директора СП ОАО «Брестгазоаппарат» А. В. Морозова / Василий Сарычев // Вечерний Брест. 2010. 30 июля. С. 7.
  32. Морозов, А. Из кризиса нужно выходить вместе / Анатолий Морозов // Директор. 2009. № 10. C. 60–62.
  33. Иоффе, М. Ф. «Люблю смотреть новостройки Бреста» : [почетный гражданин г. Бреста, заслуженный работник промышленности РБ о Бресте и о себе] / М. Ф. Иоффе // Вечерний Брест. 2008. 25 июля. С. 3.
  34. Астапова, Л. «С конкурентами соревнуемся в эффективности» : [заместитель директора по вопросам финансово-экомической службы СП ОАО «Брестгазоаппарат»] / Людмила Астапова ; беседовал Юрий Рубашевский // Вечерний Брест. 2006. 24 февраля. С. 17.
  35. Иоффе, М. Ф. «Помогло искусство дипломатии» : [генеральный директор СП ОАО «Брестгазоаппарат» в канун 55-летия предприятия] / М. Ф. Иоффе ; беседовал Василий Сарычев // Вечерний Брест. 2006. 22 февраля. С. 8.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 44 разоў