Серада, 24 Чэрвень 2026 10:33

6 жніўня 2026 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Валяціны Іванаўны Локун (1946–2016), літаратуразнаўца

Валянціна Іванаўна Локун нарадзілася 6 жніўня 1946 г. у в. Цепянец Пінскага раёна Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці. Скончыла Цепянецкую пачатковую школу, затым вучылася ў Малоткавіцкай сярэдняй школе, а з сёмага класа перайшла ў Пінскую завочную школу, якую скончыла ў 1966 г. з залатым медалём і паступіла на філалагічны факультэт (рускае аддзяленне) Брэсцкага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна.

У 1974 г. разам з сям’ёй пераехала ў г. Пінск. Вучылася ў аспірантуры пры Беларускім дзяржаўным універсітэце імя У. І. Леніна. У 1984 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю «Праблемы стылю беларускай ваеннай прозы» (на матэрыяле творчасці В. Быкава, Б. Сачанкі, І. Чыгрынава).

Працавала загадчыцай Цепянецкай сельскай бібліятэкі (1972–1974), старшым выкладчыкам Брэсцкага педінстытута імя А. С. Пушкіна (1985–1998). З 1987 па 2007 гг. — старшы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы НАН Беларусі, з 1987 па 1998 гг. сумяшчала працу ў Інстытуце літаратуры з працай у педінстытуце.

Першыя публікацыі В. І. Локун з’явіліся ў 1973 г. у пінскай раённай газеце «Полесская правда». З канца 1970-х гг. яна пачала выступаць з рэцэнзіямі і артыкуламі ў рэспубліканскіх часопісах «Нёман», «Полымя», «Роднае слова», газеце «Літаратура і мастацтва» і інш. У іх асвятляліся праблемы развіцця беларускай літаратуры ў кантэксце сусветнай. Выдала манаграфію «Маральна-філасофскія пошукі беларускай ваеннай і гістарычнай прозы: 1950–1960-я гг.» (1995), у якой разглядаюцца творы Я. Брыля, В. Быкава, А. Адамовіча, І. Навуменкі, І. Шамякіна ў суаднясенні з развіццём эстэтычнай думкі рускай літаратуры (Ю. Бондараў, Р. Бакланаў, К. Сіманаў, В. Кандрацьеў, Б. Васільеў і інш.).

Літаратурна-крытычныя артыкулы Валянціны Локун увайшлі ў зборнікі «Да новых вышынь» (1991) і «Кругі жыцця — кругі літаратуры» (2002). У іх разглядаюцца ідэйна-мастацкія асаблівасці творчасці многіх беларускіх і рускіх пісьменнікаў (І. Чыгрынава, В. Казько, В. Карамазава, А. Асіпенкі, У. Дамашэвіча, Ю. Бондарава, В. Астаф’ева, В. Бялова і інш.), закранаюцца актуальныя праблемы развіцця нацыянальнай прозы (на матэрыяле творчасці І. Мележа), аналізуюцца асобныя творы А. Жука, А. Масарэнкі, В. Коўтун і інш.

Валянціна Локун двойчы станавілася лаўрэатам прэміі часопіса «Полымя»: 1993 г. — за артыкул «У пошуках маральнага ідэалу. Проза Уладзіміра Караткевіча» (№ 6); 2001 г. — за артыкул «Узняцца да лёсу агульначалавечага (Талстоўскія традыцыі ў развіцці беларускай ваеннай прозы)» (№ 5).

В. І. Локун — кандыдат філалагічных навук, член Саюза беларускіх пісьменнікаў (1998), член Саюза пісьменнікаў Беларусі (2006). Міхась Пазнякоў у адзін з прыездаў у Пінск уручыў пісьменніцы ад імя кіраўніцтва творчага саюза вышэйшую ўзнагароду Саюза пісьменнікаў Беларусі — медаль «За вялікі ўклад у літаратуру».

У 2004 г. Валянціна Іванаўна была ўдастоена прэміі прэзідэнтаў Акадэмій навук Беларусі, Украіны і Малдовы «за выполнение научно-исследовательской работы «Культурно-исторические белорусско-украинские связи: литературно-языковый аспект». У 2006 г. узнагароджана медалём Святой Еўфрасінні Полацкай ад грамадскага аб’яднання «Міжнародны фонд Святой Еўфрасінні Полацкай» за актыўны ўдзел у рабоце Фонду з мэтай распаўсюджання ідэй высокага хрысціянскага духу, хрысціянскай маралі, заснаванай на дабрыні і міласэрнасці, і вялікую асветніцкую дзейнасць.

В. І. Локун — аўтар некалькіх зборнікаў і манаграфій, больш за 100 навуковых артыкулаў па праблемах развіцця беларускай літаратуры ў кантэксце сусветнай літаратуры, чатырох артыкулаў у «Гісторыі беларускай літаратуры XX стагоддзя». У суаўтарстве з іншымі літаратуразнаўцамі прымала ўдзел у напісанні такіх зборнікаў, як «Нарысы беларуска-ўкраінскіх літаратурных сувязей» і «Беларуская літаратура ў кантэксце славянскіх літаратур ХІХ–ХХ стст.». У 2003 г. «Нарысы…» былі перакладзены на ўкраінскую мову і выдадзены ў Кіеве.

Валянціна Іванаўна была адной з першых, хто на навуковым узроўні зрабіў спробу прасачыць гісторыю літаратуры краю, асабліва дэталёва аналізуючы творчасць сучасных пісьменнікаў Піншчыны.

У 2012 г. В. І. Локун стала лаўрэатам прэміі Беларускага саюза жанчын.

Валянціна Іванаўна Локун раптоўна памерла 16 чэрвеня 2016 г. Апошняя яе манаграфія пра творчасць У. Гніламёдава засталася недапісанай, як і многія яе артыкулы…

Ва ўстановах адукацыі і культуры г. Пінска і Пінскага раёна праводзяцца шматлікія мерапрыемствы па ўшанаванні памяці ўраджэнкі Пінскай зямлі, беларускай літаратуразнаўцы В. І. Локун.

У 2021 г. на Піншчыне праходзіў рэгіянальны літаратурны конкурс «Прысягаю роднаму краю…», прысвечаны 75-годдзю з дня нараджэння беларускіх пісьменніц і літаратуразнаўцаў Валянціны Коўтун і Валянціны Локун. Яго арганізатарамі выступілі аддзелы па адукацыі, ідэалагічнай рабоце і па справах моладзі, культуры Пінскага райвыканкама, рэдакцыя газеты «Палеская праўда» пры садзейнічанні Пінскага аддзялення Беларускага грамадскага аб’яднання экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў і клуба літаратараў Піншчыны «Пінчукі», пінскія раённыя арганізацыі РГА «Белая Русь» і БРСМ, ФСУ «Элада-Спорт».

30 верасня 2021 г. у Малоткавічах адбылася ўрачыстая цырымонія адкрыцця мемарыяльнай дошкі двум таленавітым беларускім літаратаркам, Валянціне Іванаўне Локун і Валянціне Міхайлаўне Коўтун. Дошку ўсталявалі на фасадзе Малоткавіцкай сярэдняй школы, дзе яны вучыліся. Над праектам мемарыяльнай дошкі працаваў брэсцкі скульптар Павел Герасіменка.

Матэрыял падрыхтаваны ў 2026 г.

Пінскай гарадской цэнтральнай бібліятэкай.

Якімовіч Н. С., бібліёграф аддзела абслугоўвання і інфармацыі

Працы В. І. Локун

  1. Васіль Быкаў у кантэксце сусветнай літаратуры : манаграфія / В. І. Локун. – Мінск : Тэхнапрынт, 2005. – 228 с.
  2. Кругі жыцця – кругі літаратуры / В. Локун. – Мінск : БелАКК, 2002. – 272 с.
  3. Да новых вышынь : літаратурна-крытычныя артыкулы / В. І. Локун. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1991. – 224 с.
  4. Ляшук, М. И. Сквозь зимы и весны : новеллы / Мария Ляшук ; [предисловие В. Локун]. – Минск : Деловая печать, 2022. – 223 с.
  5. Дамашэвіч, У. М. Выбраныя творы / Уладзімір Дамашэвіч ; [укладанне Г. Далідовіча ; навуковы рэдактар М. Тычына ; прадмова В. Локун]. – Мінск : Беларуская навука, 2018. – 617, [2] с. – (Беларускі кнігазбор).
  6. Валянціна Коўтун / В. І. Локун // Гiсторыя беларускай лiтаратуры XX стагоддзя : у 4 т. / Нацыянальная акадэмія навук Беларусi, Аддзяленне гуманітарных навук i мастацтваў, Iнстытут лiтаратуры iмя Янкі Купалы. 2-е выд. Мінск : Беларуская навука, 2015. Т. 4, кн. 3. С. 704–736.
  7. Лаврович, Н. А. Свет души : поэзия и проза : [предисловие В. Локун] / Николай Лаврович. – Брест : Академия, 2008. – 280 с.
  8. «Струменя» серебряные струны : стихи и проза / составитель М. И. Ляшук ; предисловие: В. Локун, М. Ляшук]. – Брест : Альтернатива, 2008. – 198, [8] с.
  9. Откровения Павла Николайчика / Валентина Локун // Откровения : сборник стихов / Павел Николайчик. – Брест, 2008. – С. 6–12.
  10. Козакевич, В. В. Два крыла : стихи, рассказы / Валерий Козакевич, Наталья Приступа ; [предисловие: А. Шушко, В. Локун]. – Пинск : Пинская региональная типография, 2004. – 256, [1] с.
  11. Алесь Асіпенка / В. І. Локун // Гiсторыя беларускай лiтаратуры XX стагоддзя : у 4 т. / Нацыянальная акадэмія навук Беларусi, Аддзяленне гуманітарных навук i мастацтваў, Iнстытут лiтаратуры iмя Янкі Купалы. Мінск : Беларуская навука, 2002. Т. 4, кн. 1. С. 166–186.
  12. Уладзімір Дамашэвіч / В. І. Локун // Гiсторыя беларускай лiтаратуры XX стагоддзя : у 4 т. / Нацыянальная акадэмія навук Беларусi, Аддзяленне гуманітарных навук i мастацтваў, Iнстытут лiтаратуры iмя Янкі Купалы. Мінск : Беларуская навука, 2002. Т. 4, кн. 1. С. 343–360.
  13. Іван Шамякін / В. І. Локун // Гiсторыя беларускай лiтаратуры XX стагоддзя : у 4 т. / Нацыянальная акадэмія навук Беларусi, Iнстытут лiтаратуры iмя Янкі Купалы. Мінск : Беларуская навука, 2001. Т. 3. С. 597–639.
  14. Приступа, Н. В. С любовью : стихи / Наталья Приступа ; [предисловие В. Локун]. – Пинск : Пінскі веснік, 2000. – 206 с.
  15. Піншчына літаратурная : вершы, проза / [рэдкалегія: М. І. Ляшук (галоўны рэдактар) і інш. ; прадмова В. Локун]. – Пінск : Пінскі веснік, 1999. – 110 с. – С. 4, 82.
  16. Памяти В. М. Ковтун / В. Локун // Пінскі веснік. 6 мая (№ 36). С. 4.
  17. На грани отчаяния и надежды : [о творчестве Натальи Приступы] / Валентина Локун // Пінскі веснік. 2004. 20 ліпеня. С. 2.
  18. Зіновій Вагер : талент яркі і самабытны / В. Локун // Пінскі веснік. 29 чэрвеня. С. 2.
  19. Уроки войны : критика и библиография / В. Локун // Пінскі веснік. 2001. 29 чэрвеня. С. 4.
  20. Ад рукапісу да кнігі : творчыя шляхі / Валянціна Локун // Полесская правда. Пинск, 1999. 4 сентября.
  21. «С верой в счастье ищем света» : [о творчестве М. Юхнюк] / Валентина Локун // Пінскі веснік. 6 сакавіка.
  22. «Верной свежестью мир окрашен...» : [творчество Натальи Приступы] / Валентина Локун // Пінскі веснік. 1997. 7 студзеня. С. 4.

 

Аб жыцці і творчасці В. І. Локун

  1. Валянціна Іванаўна Локун : біябібліяграфічны паказальнік / Установа культуры «Брэсцкая абласная бібліятэка ім. М. Горкага», Інфармацыйна-бібліяграфічны аддзел ; [складальнік В. А. Гарбачэўская ; навуковы рэдактар А. М. Карлюкевіч]. – Мінск : Транстэхніка, 2019. – 75 с., [6] л. іл., партр., факсім.
  2. Валянціна Локун // Літаратурная карта Берасцэйшчыны / рэдактар і ўкладальнік Анатоль Крэйдзіч. – Брэст : Брэсцкая друкарня, 2008. С. 464–466.
  3. Локун Валянціна Іванаўна // «Полюби эту вечность болот…» : Пинщина помнит и ждет : (пожелания ученых, спортсменов, деятелей искусств и культуры, уроженцев Пинщины) / [автор-составитель И. А. Кибак]. Минск : Топик, 2006. С. 51.
  4. Локун Валентина Ивановна // Ученые Пинщины / [авторы-составители: И. А. Кибак, П. Н. Синкевич]. Минск : Экономика и право, 2003. С. 74.
  5. Локун Валентина Ивановна // Ученые Пинщины / [авторы-составители: И. А. Кибак, П. Н. Синкевич, В. В. Василевицкий] ; Пинский городской исполнительный комитет, Пинский районный исполнительный комитет, Национальный банк Республики Беларусь, Учреждение образования «Полесский государственный университет». Пинск : Полесский государственный университет, 2012. С. 81.
  6. Пінск... Першамайская... Локун... : кніга ўспамінаў / Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага ; [складальнік В. А. Гарбачэўская ; рэдактар Л. К. Кароль ; навуковы рэдактар А. М. Карлюкевіч]. – Мінск : Белпринт, 2020. – 175 с.
  7. Внимание, творческий конкурс! : [объявление о региональном литературном конкурсе «Прысягаю роднаму краю...», посвященном 75-летию со дня рождения писателей и литературоведов Валентины Ковтун и Валентины Локун] / оргкомитет // Полесская правда. Пинск, 2021. 13 марта. С. 12.
  8. Гарбачэўская, В. А. Новая кніга пра пінчукоў і не толькі : [Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага падрыхтавала кнігу ўспамінаў пра В. І. Локун «Пінск... Першамайская... Локун...»] / Валянціна Гарбачэўская // Пінскі веснік. 2020. 11 снежня. С. 9.
  9. Дзенісовіч, І. Якой была Валянціна Локун... : [у Пінскай цэнтральнай гарадской бібліятэцы прайшла вечарына, прысвечаная памяці нашай зямлячкі] / Ірына Дзенісовіч // Пінскі веснік. 2016. 19 жніўня. С. 4.
  10. Утрата : [некролог Локун Валентине Ивановне] // Полесская правда. 2 июля. С. 2.
  11. Локун Валентина Ивановна : [некролог] // Пінскі веснік. 2016. 24 чэрвеня. С. 3.
  12. Побединская, С. Оценили украинские ученые : [В. И. Локун – ст. научный сотрудник Института литературы НАН Беларуси] / С. Побединская // Пінскі веснік. 2004. 19 сакавіка. С. 1.
  13. Побединская, С. Сюрприз от Академии : [В. И. Локун получила поздравления от Академии наук] / С. Побединская // Пінскі веснік. 2004. 30 студзеня. С. 1.
  14. Ляшук, М. І. Кругі жыцця, асвечаныя сэрцам : [пра кнігу В. І. Локун «Кругі жыцця – кругі літаратуры»] / Марыя Ляшук // Пінскі веснік. 2002. 31 мая.
  15. Мірчук, А. Прэмія часопіса – пінчанцы : [В. І. Локун атрымала прэмію часопіса «Полымя»] / А. Мірчук // Пінскі веснік. 2002. 2 сакавіка. С. 2.
  16. Побединская, С. С идеалом тургеневской героини : кандидат филологических наук В. И. Локун / С. Побединская // Пінскі веснік. 2001. № 20. С. 3.

Дадатковая інфармацыя

Чытаць 3 разоў Апошняя змена Серада, 24 Чэрвень 2026 10:54