Аднак сапраўднае станаўленне і далейшае развіццё камбіната пачалося толькі ў пасляваенныя гады, таму што нямецка-фашысцкія захопнікі спалілі гарпрамкамбінат разам з 17-ю кварталамі горада. Таму другім днём нараджэння камбіната з’яўляецца 1 жніўня 1944 года. Аб гэтым запісана ў пратаколе № 1 паседжання Баранавіцкага гарвыканкама.
У пасляваенныя гады гарпрамкамбінат выпускаў прадукцыю жыццёва неабходную для горада і раёна ў пяці галінах: металаапрацоўчай, хімічнай, лёгкай, харчовай, будаўнічых матэрыялаў. Гэта былі швейныя вырабы, абутак, млынавыя жорны, піламатэрыялы, бандарныя вырабы, ажыццяўляў памол зерня, апрацоўку скур, вытворчасць гуталіну, чарніл, гаспадарчага мыла і інш.
Будынкі гарпрамкамбіната былі разрознены і раскіданы па ўсім горадзе і Баранавіцкім раёне. Уся гісторыя прадпрыемства – гэта пастаянны працэс іх цэнтралізацыі на асноўнай тэрыторыі, будаўніцтва цэхаў, складаў, паляпшэнне ўмоў працы.
З 1 красавіка 1961 года, калі да камбіната далучылася арцель «Хімік», пачынаецца спецыялізацыя па выпуску тавараў бытавой хіміі, значна павялічваецца аб’ём вытворчасці хімічнай прадукцыі. У 1968 годзе прадпрыемства пераймяноўваецца ў гархімкамбінат. Пачынаецца выпуск замочных і скабяных вырабаў, мыйных сродкаў, быў асвоены выраб электродаў і клеявой стужкі.
З 1 студзеня 1979 года гархімкамбінат зноў мяняе назву на Баранавіцкі завод бытавой хіміі і становіцца галаўным прадпрыемствам вытворчага аб’яднання хімічных вырабаў «Белмясцбытхім», да якога далучыліся Барысаўскі і Калінкавіцкі заводы бытавой хіміі. У 1987 годзе Калінкавіцкі завод бытавой хіміі быў перададзены ў падпарадкаванне Упраўленню мясцовай прамысловасці Гомельскага аблвыканкама.
Загадам канцэрна «Белмясцпрам» 16 чэрвеня 1994 года «Белмясцбытхім» перайменаваны ў вытворчую фірму «Бархім».
18 верасня 2000 года вытворчая фірма «Бархім» перайменавана ў вытворча-гандлёвае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Бархім».
31 кастрычніка 2005 года створана адкрытае акцыянернае таварыства «Бархім».
Сёння ААТ «Бархім» выпускае парашковыя і вадкія мыючыя, адбельвальныя, санітарна-гігіенічныя сродкі, антынакіп, клей для шпалер, сродкі для мыцця посуду, вадкае мыла, аўташампунь і інш. Ажыццяўляе выпуск прадукцыі вытворча-тэхнічнага прызначэння: электродаў зварачных, цвікоў, клеявой ленты, паперы парафініраванай, тэхнічных мыючых сродкаў. Асаблівая ўвага ўдзяляецца павелічэнню аб’ёмаў вытворчасці прадукцыі для экспарту ў краіны бліжняга і дальняга замежжа.
Прадукцыя ААТ «Бархім» адзначана шматлікімі ўзнагародамі і дыпломамі: медаль «Выбар года – 2008», медаль «Беларуская якасць – 2008», «Брэнд года – 2010», «Брэнд года – 2011», «Лепшая прадукцыя года – 2011», «Лепшая прадукцыя года – 2012» і інш.
У розны час прадпрыемства ўзначальвалі: з 1948 года – Хаім Фрэйдзелевіч Слуцкі; з 20 лютага 1953 года – Барыс Маісеевіч Расін; з 1964 года – Яфім Васільевіч Каўлоў; з 1985 года – Уладзімір Вікенцьевіч Голас; з 1 лістапада 1996 года – Віктар Сцяпанавіч Пучынец; з 10 сакавіка 2004 года – Яўген Віктаравіч Руды.
Дырэктар ААТ “Бархім” Яўген Руды стаў лаўрэатам конкурсу “Чалавек справы – 2010” сярод кіраўнікоў прадпрыемстваў Рэспублікі Беларусь.
Матэрыял падрыхтаваны ў 2014 г. Баранавіцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкай імя В. П. Таўлая. Кіпель Надзея Мікалаеўна, бібліятэкар ІІ кат. чытальнай залы літаратуры па краязнаўству, Старук Алена Валер’еўна, бібліёграф І кат. аддзела інфармацыйна-бібліяграфічнай работы
1. Вытворчая фірма «Бархім» = The production association = Производственная фирма «Бархим». Мінск : [б. в.], [б. г.]. 17 с.: іл.
2. Бархім : Крупнейший производитель на территории Республики Беларусь стиральных порошков, моющих, чистящих и отбеливающих средств : [рекламное издание]. Барановичи, 2003. 10 с.: ил.
3. Барановичский завод бытовой химии // Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. Минск, 2009. Т. 1, кн. 1. Брестская область. С. 65.
4. Барановичский завод бытовой химии // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. Минск, 2006. Т. 2. С. 195.
5. Баранавіцкі завод бытавой хіміі // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. Мінск, 1996. Т. 2. С. 294.
6. Барановичский завод бытовой химии // Белорусская ССР : краткая энциклопедия : в 5 т. Минск, 1979. Т. 2. С. 58.
7. Алешко, В. А. Барановичи : историко-экономический очерк / В. А. Алешко, М. И. Потемкин. Минск : Полымя, 1991. 125 с.: ил. (Города Белоруссии). – Из содерж.: [Барановичский завод бытовой химии]. С. 77–78.
8. Шепетько, О. В. Анализ транспортных издержек и возможности их снижения на ОАО «Бархим» / О. В. Шепетько, А. И. Кременевская // Студенческая научная зима в Бресте – 2011 : сб. науч. раб. студ. I междунар. суд. науч. форума регион. ун-тов / УО «Брестский государственный технический университет». Брест, 2012. С. 119–121.
9. Орлович, И. «Бархим» Маркировка от «Бархима» / Ирина Орлович // Наш край (Барановичи). 2013. 16 июля. С. 2.
10. Гиль, С. Гран-при – у «Бархима» / Светлана Гиль // Наш край (Барановичи). 2013. 25 мая. С. 2.
11. Гиль, С. Куда двигаться «Бархиму»? / Светлана Гиль // Наш край (Барановичи). 2013. 28 марта. С. 1, 3.
12. Новакова, И. Чистая победа! / Ирина Новакова // Советская Белоруссия. 2012. 20–26 февраля. С. 5.
13. Прокопова, Л. Вошли в СЭЗ / Людмила Прокопова // Intex-press (Барановичи). 2012. 15 февраля. С. 3.
14. Ревяко, Р. «Бархім» не боится конкуренции с «Сонцам» / Руслан Ревяко // Intex-press (Барановичи). 2011. 15 июня. C. 3.
15. Свістуновіч, С. Прыватызацыя – крок да інтэграцыі : [прадпрыемства «Бархім»]/ Сымон Свістуновіч // Звязда. 2011. 1 лютага (№ 19). С. 3.
16. Ревяко, Р. «Бархим» отмечен медалью конкурса «Брэнд года 2011» / Руслан Ревяко // Intex-press (Барановичи). 2012. 8 февраля. С. 2.
17. Новакова, И. Чистая победа! / Ирина Новакова // Советская Белоруссия. 2011. 25 ноября (№ 225). С. 12–13.
18. Юнчик, Л. Энергия успеха – это «Бархим»! / Леонид Юнчик // Рэспублiка. 2011. 15 сакавіка (№ 47). С. 2.
19. Прокопова, Л. Новый цех вместо старых двух / Людмила Прокопова // Intex-press (Барановичи). 2010. 21 июля. C. 2.
20. Радкевич, С. Судьба «Бархима» : Предприятие в Барановичах хотят сделать привлекательным / С. Радкевич // Брестский курьер. 2010. 15 июля. C. 7.
21. Приходится переучиваться : [о новой производственной линии на «Бархиме»] // Наш край (Барановичи). 2010. 21 октября. C. 2.
22. Прокопова, Л. «Бархим» осваивает внутренний рынок / Людмила Прокопова // Intex-press (Барановичи). 2010. 20 октября. C. 3.
23. Новое производство : [продукция «Бархима»] // Наш край (Барановичи). 2010. 3 июня. C. 2.
24. Химия на экспорт : экспорт «Бархима» // Наш край (Барановичи). 2010. 15 июля. C. 3.
25. Амбиции и инвестиции нужны производителям бытовой химии : [ОАО «Бархим»] // Брестский курьер. 2010. 15 апреля. C. 8.
26. Семенович, Н. «Бархиму» кризисная ситуация идёт на пользу / Н. Семенович // Intex-press (Барановичи). 2009. 15 апреля. С. 2.
27. Муха, Ф. Куда плывёт барановичский «Айсберг» : [о продукции «Бархима»] / Федор Муха // Рэспублiка. 2008. 16 верасня. С. 2.
28. Юркевич, Е. ОАО «Бархим» : разговор о наболевшем / Евгений Юркевич // Заря. 2008. 13 сентября. С. 3.
29. Прокопова, Л. «Золотой порошок “Бархима”» / Людмила Прокопова // Intex-press (Барановичи). 2008. 15 мая. С. 7.
30. Юркевич, Е. «Бархим» выходит на Европу : техническое перевооружение «Бархима» / Евгений Юркевич // Заря. 2007. 27 декабря. С. 3.
31. Колосова, Е. Даёшь перевооружение за два года : [о техническом переоснащении «Бархима»] / Е. Колосова // Шаг (Барановичи). 2007. 19 декабря. С. 7.
32. Гиль, С. Изюминка от «Бархима» / Светлана Гиль // Наш край (Барановичи). 2007. 15 декабря. С. 1, 3.
33. Оценили и за границей : [продукция «Бархим»] // Наш край (Барановичи). 2007. 22 марта. С. 2.
34. Юркевич, Е. «Бархим» выходим на рынок Евросоюза : [о продукции «Бархима»] / Евгений Юркевич // Заря. 2006. 5 августа. С. 5.
35. Колосова, Е. «Бархимовскими» порошками стирают в Европе : [о продукции «Бархим»] / Е. Колосова // Шаг (Барановичи). 2006. 2 августа. С. 5.
36. Гиль, С. «Морской бриз» на любой каприз : [продукция Бархима] / Светлана Гиль // Наш край (Барановичи). 2006. 11 февраля. С. 1.
37. Крапивина, Л. «Бархим» будет выпускать новые стиральные порошки / Л. Крапивина // Intex-press (Барановичи). 2005. 7 июля. С. 4.
38. Бутько, И. В условиях жёсткой конкуренции / И. Бутько // Заря. 2005. 28 мая. С. 2.
39. Николайчук, В. Проверено: «маги» чистоты обитают в Барановичах / В. Николайчук // Рэспубліка. 2003. 21 лютага. С. 2.