Спадчына: Баранавіцкае ААТ «Бархім»
Серада, 17 Верасень 2014 15:02
1 жніўня 2014 г. – 70 гадоў з часу стварэння (1944) адкрытага акцыянернага таварыства «Бархім»
Адкрытае акцыянернае таварыства (ААТ) «Бархім» – буйнейшы беларускі вытворца тавараў бытавой хіміі, лідар па вытворчасці сінтэтычных мыючых сродкаў. Гэта адно са старэйшых прадпрыемстваў як у горадзе Баранавічы Брэсцкай вобласці, так і ў Рэспубліцы Беларусь. Яно бярэ свой пачатак з часу вызвалення Заходняй Беларусі, калі ў пачатку 1940 года быў створаны гарадскі прамысловы камбінат.