Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Міліцыя

Гісторыя Дзяржаўтаінспекцыі — гэта слаўны шлях, поўны гераічных будняў. У 1935 г. аўтамабільны аддзел Цэнтральнага Упраўлення дарог і транспарту пры Саўнаркоме СССР быў перайменаваны ў Дзяржаўтаінспекцыію. З мэтай пашырэння функцый ДАІ, перш за ўсё ў забеспячэнні дарожнага руху, пастановай Саўнаркома СССР ад 3 сакавіка 1936 г. яна была ўключана ў састаў Галоўнага Упраўлення рабоча-сялянскай міліцыі НКУС СССР, а 3 чэрвеня было зацверджана Палажэнне аб Дзяржаўнай аўтамабільнай інспекцыі. Менавіта гэтую дату і прынята лічыць днём утварэння ДАІ, так як яе задачы таго часу вызначалі асноўныя напрамкі дзейнасці цяперашняй Дзяржаўтаінспекцыі.

Сваю гісторыю інспекцыя па справах непаўналетніх (ІСН) бярэ з часоў грамадзянскай вайны. Пасля яе заканчэння ў краіне была распаўсюджана такая з'ява, як дзіцячая бездагляднасць, павялічылася колькасць злачынстваў, учыненых непаўналетнімі. Барацьба з бездагляднасцю і правапарушэннямі непаўналетніх пачала разглядацца як частка адзінай справы аховы дзяцінства. Для вырашэння гэтай задачы паўсюдна ствараліся дзіцячыя сацыяльныя інспекцыі, якія ў той час знаходзіліся ў падпарадкаванні Народнага камісарыята сацыяльнага забеспячэння. І толькі ў ліпені 1929 г. абавязкі па папярэджанні правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца дзецьмі, была ўскладзена на міліцыю. У сувязі з гэтым узнікла неабходнасць стварэння ў краіне спецыялізаваных падраздзяленняў міліцыі, якія павінны былі змагацца з дзіцячай бездагляднасцю і правапарушэннямі.

У сістэме Міністэрства ўнутраных спраў БССР 29 кастрычніка 1952 г. было створана спецыяльнае падраздзяленне пазаведамаснай аховы. Загадам ад 1 чэрвеня 1960 г. № 151 УУС г. Брэста быў утвораны Кобрынскі аддзел пазаведамаснай аховы пры аддзеле ўнутраных спраў Кобрынскага гаррайвыканкама. Першым начальнікам аддзела стаў старшы лейтэнант міліцыі Аляксей Сямёнавіч Буневіч, які ўзначальваў яго да 1979 г. У той час у аддзяленні было шэсць атэставаных супрацоўнікаў і ахоўвалася вартаўнічым складам 20 аб'ектаў, як правіла, дзяржаўных прадпрыемстваў.

Міліцыя Брэстчыны бярэ пачатак з 1939 г., з часу аб'яднання заходніх абласцей Беларусі з БССР. Згодна з загадам НКУС СССР ад 2 лістапада 1939 г. «Аб арганізацыі органаў НКУС Заходняй Беларусі» быў створаны НКУС па Пінскай вобласці, якому тады быў падпарадкаваны Кобрынскі аддзел НКУС.