Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы

Спадчына

Сяргей Міхайлавіч Кавальчук нарадзіўся 14 жніўня 1968 г. у вёсцы Журавок Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Маці, Ніна Сцяпанаўна, працавала настаўніцай у пачатковай школе. Бацька, Міхаіл Іванавіч, быў кінамеханікам. У сям’і пасля Сяргея нарадзіліся яшчэ два сыны і дачка. Сям’я пераехала ў суседнюю вёску Глінна, дзе ў мясцовай школе Ніна Сцяпанаўна выкладала беларускую мову і літаратуру. Сяргей старанна вучыўся, асабліва яму давалася матэматыка, захапляўся спортам, удзельнічаў у спаборніцтвах. Захапленню спортам садзейнічаў настаўнік фізкультуры Віктар Іванавіч Сокал. Сяргей Кавальчук скончыў СШ № 2 г. Іванава з залатым медалём, марыў стаць ваенным.

Дадатковая інфармацыя

Адам Бярнард Міцкевіч нарадзіўся 24 снежня 1798 г. у фальварку Завоссе Навагрудскага павета Літоўскай губерні (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Сын збяднелага шляхціца Мікалая Міцкевіча (1765–1812), адваката ў Навагрудку, які належаў да старадаўняга, беларускага шляхецкага роду Міцкевіч-Рымвідаў. Адам быў ахрышчоны ў фарным касцёле Навагрудка 12 лютага 1799 г.

Дадатковая інфармацыя

Алена Васільеўна Утыра нарадзілася 18 ліпеня 1968 г. у вёсцы Радаўня Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Маці, Анастасія Сяргееўна, працавала загадчыцай мясцовага клуба, у сям’і ўсе да аднаго любілі спяваць. Алена з дзяцінства разам з сястрой Валянцінай, якая іграла на акардэоне, і маці выступалі на разнастайных культурных мерапрыемствах у вёсцы і раённым цэнтры, гледачы заўсёды дарылі ім гарачыя апладысменты.

Дадатковая інфармацыя

Іван Архіпавіч Аношкін нарадзіўся 21 студзеня 1928 г. у вёсцы Антонаўка Чавускага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Антонаўскай сямігодцы. У 1947 г. скончыў Суражскае педагагічнае вучылішча Бранскай вобласці. Пасля педвучылішча працаваў выхавацелем Далісіцкага дзіцячага дома на Браншчыне. Зімой 1947 г. адазваны райкомам партыі на пасаду адказнага сакратара рэдакцыі суражскай раённай газеты «Маяк коммуны».

Дадатковая інфармацыя

З лета 1941 г. на тэрыторыі акупіраванай Баранавіцкай вобласці (скасавана ў 1954 г., большасць тэрыторыі ўключана ў Брэсцкую вобласць) дзейнічалі падпольныя і партызанскія групы. У сувязі з масавым прытокам у рады партызан мясцовага насельніцтва, асабліва з мая 1942 г., групы колькасна выраслі. У другой палове 1942 г. у вобласці дзейнічалі 32 партызанскія атрады.

Старонка 229 з 402