Спадчына
26 студзеня 2019 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Васіля Фядосавіча Юхімука (1954), арганізатара сельскагаспадарчай вытворчасці, Ганаровага грамадзяніна Маларыцкага раёна
Васіль Фядосавіч Юхімук нарадзіўся 26 студзеня 1954 г. у вёсцы Лукава Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці. Працоўную дзейнасць пачаў у 1971 г. паляводам калгаса «Чырвоны партызан», затым служыў у Савецкай арміі. У 1981 г. скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію, атрымаў дыплом інжынера-механіка. У 1984–1989 гг. працаваў вызваленым сакратаром партарганізацыі калгаса «1 Мая» Маларыцкага раёна.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Юхімук Васіль Фядосавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Маларыцкі раён, Лукава
- Прадметы Ганаровыя грамадзяне
- Установы Сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў (СВК) «Дарапеевічы»
2019 г. — 280 гадоў з часу пабудовы Свята-Пакроўскай царквы ў в. Покры (Брэсцкі р-н; 1739), помніка народнага драўлянага дойлідства
Адасоблена ад вёскі Покры Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці ў паўночна-заходнім баку на пагорку размешчана царква, збудаваная ў 1739 г. і прысвечаная Пакрову Прасвятой Багародзіцы. Паблізу ад храма працякае рака Лясная, за ёю — вёскі Вялікія і Малыя Сухарэвічы.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі Свята Пакроўская царква ў в. Покры
- Рэгіён Брэсцкі раён, Покры
- Прадметы Помнікі архітэктуры, Цэрквы
- Установы
2019 г. — 220 гадоў з часу пабудовы Спаса-Праабражэнскай царквы ў в. Хаціслаў (Маларыцкі р-н; 1799), помніка народнага драўлянага дойлідства з рысамі стылю барока
Першае кароткае ўпамінанне аб царкве ў в. Хаціслаў Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці адносіцца да 1668 г. У 1799 г. (па іншых звестках — у 1752 г.) пабудавана драўляная царква ў гонар Святога Праабражэння Гасподняга.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі Спаса Праабражэнская царква ў в. Хаціслаў
- Рэгіён Маларыцкі раён, Хаціслаў
- Прадметы Помнікі архітэктуры, Цэрквы
- Установы
21 красавіка 2019 г. — 85 гадоў з дня нараджэння Аркадзя Феадосьевіча Рылюка (1934–2014), вучонага ў галіне хірургіі, выдатніка аховы здароўя Беларусі
Аркадзь Феадосьевіч Рылюк нарадзіўся 21 красавіка 1934 г. у вёсцы Ліпнікі Драгічынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці). Пасля заканчэння Ліпніцкай сямігадовай школы (1950) паступіў у Пінскае медыцынскае вучылішча, якое скончыў у 1953 г. Год працаваў фельчарам у в. Валавель Драгічынскага раёна.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Рылюк Аркадзь Феадосьевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Драгічынскі раён, Ліпнікі, Мікашэвічы, Лунінец
- Прадметы Вучоныя, Медыкі, Прафесары
- Установы
2 студзеня 2019 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Мікалая Фёдаравіча Сарокі (1949), беларускага вучонага ў галіне тэрапіі і рэўматалогіі
Мікалай Фёдаравіч Сарока нарадзіўся 2 студзеня 1949 г. у вёсцы Асіннікі Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці, на мяжы Белавежскай пушчы. Яго бацькі, Фёдар Карпавіч Сарока і Вера Аўціхіеўна, былі простымі сялянамі, але заўсёды заахвочвалі імкненне дзяцей да вучобы, да атрымання адукацыі. Мікалай Сарока спачатку вучыўся ў Ражкоўскай васьмігодцы, потым у Дзмітровіцкай сярэдняй школе. Вучыўся пераважна на «выдатна», актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці, быў пераможцам раённых і абласных алімпіяд па фізіцы і хіміі. Закончыў школу ў 1966 г. з залатым медалём, гэта быў першы залаты медаль у гісторыі Дзмітровіцкай СШ.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Сарока Мікалай Фёдаравіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Камянецкі раён, Асіннікі
- Прадметы Вучоныя, Прафесары
- Установы