Спадчына
28 лютага 2019 г. — 25 гадоў з дня ўтварэння рэспубліканскага ландшафтнага заказніка «Прастыр» (Пінскі р-н; 1994)
Рэспубліканскі ландшафтны заказнік «Прастыр» размешчаны на тэрыторыі Пінскага раёна Брэсцкай вобласці, утвораны пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 115 ад 28 лютага 1994 г. 28 снежня 2005 г. рашэннем Пінскага райвыканкама была створана дзяржаўная прыродаахоўчая ўстанова «Рэспубліканскія ландшафтныя заказнікі „Сярэдняя Прыпяць“ і „Прастыр“». Змены па тэрыторыі заказніка «Прастыр», рэжыме яго аховы і карыстання адбываліся згодна з пастановамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 12 лістапада 2008 г. і 2 лютага 2011 г. Пасля апошняга пераўтварэння яго плошча значна павялічылася і складае 9545 га.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пінскі раён
- Прадметы Заказнікі
- Установы Заказнік «Прастыр»
21 красавіка 2019 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Іванавіча Юркевіча (1954), дзяржаўнага дзеяча Беларусі, Ганаровага грамадзяніна Пружанскага раёна (2013)
Аляксандр Іванавіч Юркевіч нарадзіўся 21 красавіка 1954 г. у вёсцы Малыя Лясковічы Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Гадаваўся ў вялікай сялянскай сям’і — быў восьмым, самым малодшым дзіцём. Рана далучыўся да працы, а калі быў вучнем 10-га класа, застаўся сіратой. Хадзіў у базавую школу ў Вялікія Лясковічы, вучоба давалася лёгка. Пасля заканчэння Боркаўскай сярэдняй школы паступіў у Беларускі політэхнічны інстытут, атрымаў спецыяльнасць «інжынер-механік». Студэнтам захапляўся вела- і парашутным спортам, здзейсніў пяць паветраных скачкоў.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Юркевіч Аляксандр Іванавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Бярозаўскі раён, Малыя Лясковічы, Баранавіцкі раён, Пружанскі раён, Пружаны
- Прадметы Дзяржаўныя дзеячы, Ганаровыя грамадзяне
- Установы
2019 г. — 430 гадоў з часу стварэння Брэсцкай эканоміі, гаспадарчай адзінкі Вялікага Княства Літоўскага (1589)
У Польшчы і Вялікім Княстве Літоўскім у ХVІ–ХVІІІ стст. эканоміі з’яўляліся феадальнымі гаспадаркамі, дзяржаўным зямельным уладаннем. На каранацыйным сойме 1588 г. для забеспячэння караля і вялікага князя Жыгімонта ІІІ Вазы былі ўстаноўлены сталовыя эканоміі: Аліцкая, Берасцейская, Гарадзецкая, Камянецкая, Кобрынская, Магілёўская, Шавельская. У ВКЛ раздзяленне паміж каралеўскай і дзяржаўнай маёмасцю адбылося ў 1589 г.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі Вялікае Княства Літоўскае
- Помнікі
- Рэгіён Брэст, Кобрын, Бярэсце, Вялікае Княства Літоўскае
- Прадметы Брэсцкая эканомія, Кобрынская эканомія
- Установы
15 сакавіка 2019 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Мацвеевіча Здановіча (1959), дзяржаўнага дзеяча, магістра педагогікі, заслужанага настаўніка Рэспублікі Беларусь (1996)
Уладзімір Мацвеевіч Здановіч нарадзіўся 15 сакавіка 1959 г. у вёсцы Застаўе Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. У шэсць гадоў пайшоў адразу ў другі клас, таму Бездзежскую сярэднюю школу закончыў у пятнаццаць гадоў, у дваццаць — факультэт радыёфізікі і электронікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна. У 1979–1981 гг. — малодшы навуковы супрацоўнік кафедры электронных машын, інжынер БДУ.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Здановіч Уладзімір Мацвеевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Драгічынскі раён, Застаўе, Бездзеж, Драгічын
- Прадметы Дзяржаўныя дзеячы, Педагогі, Заслужаныя настаўнікі
- Установы
26 кастрычніка 2019 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Мікалая Іванавіча Мішчанчука (1939–2012), літаратуразнаўца, крытыка, паэта
Мікалай Іванавіч Мішчанчук нарадзіўся 26 кастрычніка 1939 г. на прыіску Майск Мазанаўскага раёна Амурскай вобласці (Расія) у сям’і высланых беларускіх сялян. Дзіцячыя гады прайшлі на станцыі Юхта Свабодненскага раёна, дзе Мікола скончыў сем класаў. У 1954 г. Мішчанчукі вярнуліся ў Беларусь, пасяліліся ў пасёлку Чырвоны Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Навокал была пасляваенная галеча. Маці працавала даяркай у калгасе, па гаспадарцы і на ферме ёй, як мог, дапамагаў Мікола. У 1957 г. скончыў Суцінскую сярэднюю школу з залатым медалём.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Мішчанчук Мікалай Іванавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Вучоныя, Літаратуразнаўцы, Літаратурныя крытыкі, Паэты
- Установы Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна