Спадчына
17 студзеня 2019 г. — 20 гадоў з дня адкрыцця музея народнай творчасці «Бездзежскі фартушок» (Драгічынскі р-н; 1999)
У музеі народнай творчасці ў в. Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці, які адкрыты ў 1995 г., была прадстаўлена экспазіцыя ручнікоў, фартушкоў і іншых прадметаў з Драгічынскага раёна. Экспазіцыя сведчыла аб багацці народнымі талентамі Драгічыншчыны, тады ж узнікла ідэя стварэння свайго музея. Новую ўстанову было вырашана стварыць у в. Бездзеж, дзе ў кожнай хаце стаяў размаляваны кветкамі сіні куфар, у якім захоўваўся рукатворны скарб: тканыя з ільну ручнікі, абрусы, падузорнікі і цэлыя стосы фартухоў.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Драгічынскі раён, Бездзеж
- Прадметы Музеі
- Установы Музей народнай творчасці «Бездзежскі фартушок»
27 ліпеня 2019 г. — 75 гадоў з дня прысваення ганаровага наймення «Баранавіцкія» вайсковым злучэнням і часцям Чырвонай арміі (1944)
На тэрыторыі Беларусі да лета 1944 г. вораг стварыў глыбокаэшаланіраваную абарону. У адпаведнасці з планам Беларускай аперацыі, адной з буйнейшых наступальных аперацый Чырвонай арміі, прадугледжваўся адначасовы прарыў абароны праціўніка на 6 участках. У правядзенні аперацыі, якая праходзіла 23 чэрвеня – 29 жніўня 1944 г., вялікую дапамогу аказвалі партызаны, падпольшчыкі і насельніцтва Беларусі.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі Вялікая Айчынная вайна, Баранавіцкія вайсковыя часці, Вызваленне Баранавіч
- Помнікі
- Рэгіён Баранавіцкі раён, Баранавічы
- Прадметы Ганаровае найменне «Баранавіцкія»
- Установы
12 сакавіка 2019 г. — 95 гадоў з дня нараджэння Вячаслава Лявонцьевіча Вярэніча (1924–1999), мовазнаўца, замежнага члена-карэспандэнта Польскай акадэміі навук у Кракаве
Вячаслаў Лявонцьевіч Вярэніч нарадзіўся 12 сакавіка 1924 г. у вёсцы Рухча-2 Столінскага павета Палескага ваяводства (цяпер Столінскага раёна Брэсцкай вобласці). Бацькі яго — Лявонцій Якаўлевіч Вярэніч (1897–1931) і Аляксандра Рыгораўна (Шпакоўская; 1900–1996) — сяляне шляхецкага паходжання праваслаўнага веравызнання.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Вярэніч Вячаслаў Лявонцьевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Столінскі раён, Рухча 2
- Прадметы Мовазнаўцы
- Установы
4 сакавіка 2019 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Сяргея Аляксеевіча Гардуна (1959), праваслаўнага святара, кандыдата багаслоўя, лаўрэата прэміі «За духоўнае адраджэнне» (2018)
Сяргей Аляксеевіч Гардун нарадзіўся 4 сакавіка 1959 г. у вёсцы Дзівін Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў па спецыяльнасці «настаўнік англійскай і французскай моў» (1981). Пасля заканчэння інстытута працаваў настаўнікам англійскай мовы ў сельскай школе.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Гардун Сяргей Аляксеевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Дзівін
- Прадметы Святары, Прафесары
- Установы
7 сакавіка 2019 г. — 50 гадоў з дня нараджэння Ірыны Мікалаеўны Ляшкевіч (1969), настаўніцы музыкі, паэткі, збіральніцы і выканаўцы старадаўніх палескіх песень, кіраўніка ўзорнага дзіцячага фальклорнага аб’яднання «Згадка»
Ірына Мікалаеўна Ляшкевіч нарадзілася 7 сакавіка 1969 г. у вёсцы Мачуль Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Маці працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры ў Мачульскай школе, у доме было шмат кніг. З дзяцінства Ірына ведала мноства беларускіх паэтаў, дэкламавала вершы, любіла спяваць.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Ляшкевіч Ірына Мікалаеўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Столінскі раён, Мачуль
- Прадметы Настаўнікі музыкі, Паэты, Дзіцячыя калектывы, Аматарскія калектывы
- Установы Узорнае дзіцячае аб’яднанне аматараў фальклору «Згадка»