Спадчына
27 студзеня 2019 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Валерыя Фёдаравіча Касатонава (1939), ваенна-марскога дзеяча, пісьменніка
Валерый Фёдаравіч Касатонаў нарадзіўся 27 студзеня 1939 г. у г. Пецяргофе Ленінградскай вобласці ў сям’і служачых. У раду Касатонавых было шмат воінаў і маракоў. Уладзімір Афанасьевіч Касатонаў (1910–1989) — адмірал флоту, Герой Савецкага Саюза (1966). Бацька, Фёдар Афанасьевіч Касатонаў, загінуў у 1944 г. у баях за вызваленне Ленінградскай вобласці. Маці, Надзея Аляксееўна Касатонава (Ігольнікава), перажыла блакаду, працавала ў марской частцы ў Адміралцействе, здзейсніла подзвіг, захаваўшы жыццё сваім двум малым дзецям, Віцю і Валеру.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Касатонаў Валерый Фёдаравіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Пісьменнікі, Маракі
- Установы
5 красавіка 2019 г. — 105 гадоў з дня нараджэння Васіля Канстанцінавіча Луцкіна (1914–1981), дзяржаўнага і партыйнага дзеяча, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны
Васіль Канстанцінавіч Луцкін нарадзіўся 5 красавіка 1914 г. у вёсцы Пустынкі Мсціслаўскага павета Магілёўскай вобласці (цяпер Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці), у сялянскай сям’і. У 1934 г. скончыў Мсціслаўскі педагагічны тэхнікум, працаваў настаўнікам у Мсціслаўскім раёне. З 1939 г. — у Чырвонай арміі, удзельнік Савецка-фінляндскай вайны (1939–1940). Член ВКП(б) з 1940 г. Вучыўся на курсах у Ваенна-палітычнай акадэміі імя У. І. Леніна, затым служыў у Лепельскім артылерыйска-мінамётным вучылішчы.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Луцкін Васіль Канстанцінавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст, Брэсцкая вобласць
- Прадметы Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, Партыйныя дзеячы, Дзяржаўныя дзеячы
- Установы
20 верасня 2019 г. — 80 гадоў з дня фарміравання 89-га Брэст-Літоўскага пагранічнага атрада Беларускай пагранічнай акругі (1939)
Пасля вызвалення Заходняй Беларусі дзяржаўная граніца СССР была вызначана на новым месцы. Беларуская пагранічная акруга ахоўвала граніцу ў межах Прыбалтыйскай, Заходняй і Кіеўскай асобых ваенных акруг, яе працягласць складала 1 082 км. У адпаведнасці з загадам НКУС СССР ад 20 верасня 1939 г. быў сфарміраваны 89-ы Брэст-Літоўскі пагранічны атрад, які з 5 кастрычніка прыступіў да аховы граніцы з Польшчай, акупіраванай Германіяй.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі Вялікая Айчынная вайна
- Помнікі
- Рэгіён Брэст, Брэсцкі раён, Камянецкі раён
- Прадметы
- Установы 17 ы Чырвонасцяжны пагранічны атрад
2019 г. — 1000 гадоў з часу першага ўпамінання г. Брэста ў «Аповесці мінулых гадоў» (пад 1019)
Багатая гісторыя Беларусі цесна пераплялася з гісторыяй старажытнага горада Брэста (Бярэсце, Берасце). Размяшчэнне на скрыжаванні гістарычных шляхоў прадвызначыла яго лёс, горад часта быў у цэнтры ваенных падзей.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Бярэсце, Брэст
- Прадметы Гарады, Гісторыя гарадоў
- Установы
4 лютага 2019 г. — 120 гадоў з дня нараджэння Рыгора Мацвеевіча Лінькова (1899–1961), аднаго з кіраўнікоў партызанскага руху ў Пінскай і Баранавіцкай абласцях у Вялікую Айчынную вайну, Героя Савецкага Саюза (1943)
Рыгор Мацвеевіч Лінькоў нарадзіўся 4 лютага 1899 г. у сяле Васільеўка Арэнбургскай губерні (цяпер Акцябрскага раёна Арэнбургскай вобласці) у сялянскай сям’і. У Чырвонай арміі з 1918 г., удзельнік Грамадзянскай вайны, ваяваў у частках В. К. Блюхера і партызанскіх атрадах, у 1919 г. звольнены з арміі. Быў на партыйнай і гаспадарчай рабоце. З 1924 г. вучыўся ў Арэнбургскай савпартшколе, у 1931 г. скончыў рабфак, у 1933 г. — Камуністычны ўніверсітэт.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Лінькоў Рыгор Мацвеевіч
- Падзеі Вялікая Айчынная вайна
- Помнікі
- Рэгіён Пінская вобласць, Баранавіцкая вобласць, Брэсцкая вобласць
- Прадметы Удзельнікі партызанскага руху, Героі Савецкага Саюза
- Установы