Спадчына
2018 г. — 40 гадоў з часу ўвядзення ў эксплуатацыю Бярозаўскага мясакансервавага камбіната (1978), лаўрэата Прэміі Урада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці (2014)
Будаўніцтва мясакансервавага камбіната ў г. Бярозе Брэсцкай вобласці пачалося ў лістападзе 1972 г. па праекце Мінскага філіяла «Ленгипромясомолпроект» і вялося ў некалькі этапаў. Плошча тэрыторыі камбіната складае 20,2 га. У 1975 г. набыты халадзільнік 4 тыс. т адначасовага захоўвання мяса; у 1976 г. запушчаны мясатлушчавы цэх магутнасцю 120 т мяса у змену і другая чарга халадзільніка ёмістасцю 400 т адначасовага захоўвання мяса; у 1977 г. пачаў работу мясаперапрацоўчы цэх з выпускам каўбасных вырабаў 15 т у змену, паўфабрыкатаў і фасаванай прадукцыі 15–20 т (45 т перапрацаванага мяса ў змену).
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Бярозаўскі раён, Бяроза
- Прадметы Камбінаты, Прадпрыемствы
- Установы «Бярозаўскі мясакансервавы камбінат» ААТ
2019 г. — 700 гадоў з часу ўваходжання г. Брэста (Бярэсця) у склад Вялікага Княства Літоўскага (1319)
З сярэдзіны XIII ст. у землях, якія цяпер адпавядаюць тэрыторыі сучаснай Беларусі, адбыліся кардынальныя змены. Літоўскі князь Міндоўг аб’яднаў пад сваёй уладай частку літоўскіх і ўсходнеславянскіх зямель, паклаўшы пачатак дзяржаве, вядомай як Вялікае Княства Літоўскае (ВКЛ), працэс фарміравання якой быў працяглым. Дынастычныя шлюбы, пагадненні (у рэдкіх выпадках — захоп) паміж асобнымі княствамі прывялі да ўзнікнення федэратыўнага аб’яднання. У аснове гэтага працэсу было мноства прычын, аднак галоўнымі былі: стварэнне палітычнага, ваеннага і эканамічнага саюзу супраць крыжакоў, галіцка-валынскіх князёў, татара-манголаў.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі Вялікае Княства Літоўскае
- Помнікі
- Рэгіён Брэст, Бярэсце
- Прадметы Гарады, Гісторыя гарадоў
- Установы
4 студзеня 2019 г. — 50 гадоў з дня нараджэння Анатоля Расціслававіча Бензерука (1969), пісьменніка, журналіста, гісторыка, краязнаўца, лаўрэата літаратурнай прэміі імя У. А. Калесніка і прэміі Брэсцкага фонду Т. Касцюшкі
Анатоль Расціслававіч Бензярук нарадзіўся 4 студзеня 1969 г. у вёсцы Бастынь Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і настаўнікаў Расціслава Мацвеевіча і Вольгі Рыгораўны Бензярук. У 1971 г. яны пераехалі на радзіму бацькі ў вёску Азяты Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці, а з 1975 г. жывуць у г. Жабінцы. Анатоль пачынаў вучобу ў гарадской сярэдняй школе № 1, затым перайшоў у Азяцкую СШ, якую скончыў у 1986 г.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Бензярук Анатоль Расціслававіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Лунінецкі раён, Бастынь, Жабінкаўскі раён, Жабінка, Азяты
- Прадметы Пісьменнікі, Журналісты, Гісторыкі, Краязнаўцы
- Установы
27 снежня 2018 г. — 60 гадоў з часу адкрыцця ў г. Брэсце гасцініцы «Буг» (1958)
Гасцініца «Буг» пабудавана ў 1958 г. у цэнтры г. Брэста, пры ўездзе ў горад з боку Прывакзальнай плошчы на вул. Леніна, 2. Назву гасцініца атрымала ад ракі Заходні Буг, якая працякае на заходняй ускраіне горада.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Гасцініцы
- Установы Гасцініца «Буг» (Брэст)
14 жніўня 2018 г. — 50 гадоў з дня нараджэння Сяргея Міхайлавіча Кавальчука (1968), беларускага дзяржаўнага дзеяча, міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь
Сяргей Міхайлавіч Кавальчук нарадзіўся 14 жніўня 1968 г. у вёсцы Журавок Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Маці, Ніна Сцяпанаўна, працавала настаўніцай у пачатковай школе. Бацька, Міхаіл Іванавіч, быў кінамеханікам. У сям’і пасля Сяргея нарадзіліся яшчэ два сыны і дачка. Сям’я пераехала ў суседнюю вёску Глінна, дзе ў мясцовай школе Ніна Сцяпанаўна выкладала беларускую мову і літаратуру. Сяргей старанна вучыўся, асабліва яму давалася матэматыка, захапляўся спортам, удзельнічаў у спаборніцтвах. Захапленню спортам садзейнічаў настаўнік фізкультуры Віктар Іванавіч Сокал. Сяргей Кавальчук скончыў СШ № 2 г. Іванава з залатым медалём, марыў стаць ваенным.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Кавальчук Сяргей Міхайлавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Іванаўскі раён, Журавок, Глінна
- Прадметы Дзяржаўныя дзеячы
- Установы