Спадчына
18 лютага 2018 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Яўстафія Пятровіча Ляхава (1918–2002), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, гаспадарчага дзеяча
Яўстафій Пятровіч Ляхаў нарадзіўся 18 лютага 1918 г. у Адналукі Болхаўскага павета Арлоўскай губерні (Расія) у сялянскай сям’і, у якой было пяцёра дзяцей. У 1938 г. скончыў фінансава-эканамічны тэхнікум, быў прызваны ў Чырвоную армію. Удзельнік вызвалення Заходняй Беларусі (1939), Савецка-фінляндскай вайны (1939–1940).
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Ляхаў Яўстафій Пятровіч
- Падзеі Вялікая Айчынная вайна, Партызанскі рух
- Помнікі
- Рэгіён Баранавічы, Баранавіцкая вобласць, Любча
- Прадметы Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Установы
25 ліпеня 2018 г. — 115 гадоў з дня нараджэння Пятра Аляксандравіча Маркіна (1903–1958), заслужанага артыста БССР (1955)
Пётр Аляксандравіч Маркін нарадзіўся 25 ліпеня 1903 г. у г. Саратаве (Расія) у сям’і рабочага. Скончыў Саратаўскі тэатральны тэхнікум (1924), вучыўся ў актрысы і педагога Марыі Іванаўны Велізарый. У 1926–1929 гг. працаваў у тэатрах розных гарадоў РСФСР.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Маркін Пётр Аляксандравіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Заслужаныя артысты
- Установы Брэсцкі драматычны тэатр
25 лютага 2018 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Сцяпана Андрэевіча Мінюка (1948–2008), матэматыка, доктара фізіка-матэматычных навук (1993), прафесара (1994)
Сцяпан Андрэевіч Мінюк нарадзіўся 25 лютага 1948 г. у вёсцы Крывіца Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. У 1964 г. скончыў Сачыўкаўскую сярэднюю школу, паступіў на матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна, які скончыў у 1969 г.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Мінюк Сцяпан Андрэевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Іванаўскі раён, Крывіца
- Прадметы Вучоныя, Матэматыкі, Прафесары
- Установы
2018 г. — 110 гадоў з часу заканчэння будаўніцтва моладаўскай капліцы-пахавальні роду Скірмунтаў (Іванаўскі р-н; 1908), помніка архітэктуры неакласіцызму
Капліца ў вёсцы Моладава Пінскага павета Мінскай губерні (цяпер Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці) пабудавана ў 1905–1908 гг. паводле праекта віленскага архітэктара Т. Раствароўскага. Родавая капліца-пахавальня знаходзілася пры галоўным уездзе ў сядзібна-паркавы комплекс Скірмунтаў, гаспадаром якога тады быў Генрых Скірмунт (1836–1916).
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі Моладаўская капліца
- Рэгіён Іванаўскі раён, Моладава
- Прадметы Помнікі архітэктуры
- Установы
9 студзеня 2018 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Леаніда Уладзіміравіча Нікольскага (1948), беларускага спевака (барытон), кампазітара, заслужанага артыста Беларусі (1997)
Леанід Уладзіміравіч Нікольскі нарадзіўся 9 студзеня 1948 г. у вёсцы Гнеўчыцы Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям’і праваслаўнага святара Уладзіміра Канстанцінавіча Нікольскага. Бацька ў свой час служыў у Гнеўчыцкім, а затым — Стрэльнянскім праваслаўных храмах. У сям’і расло сямёра дзяцей, і ўсе яны выхоўваліся на праваслаўных традыцыях.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Нікольскі Леанід Уладзіміравіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Іванаўскі раён, Гнеўчыцы
- Прадметы Спевакі, Кампазітары, Заслужаныя артысты
- Установы