Спадчына
1 мая 2017 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Марата Васільевіча Краўцова (1937–2014), спецыяліста ў вобласці гідратэхнічнага будаўніцтва, доктара тэхнічных навук
Марат Васільевіч Краўцоў нарадзіўся 1 мая 1937 года ў г. Оршы Віцебскай вобласці. Бацька працаваў снабжэнцам на Аршанскім мясакамбінаце, трапіў пад кола сталінскіх рэпрэсій, яго расстралялі без суда і следства ў 1939 годзе. У час Вялікай Айчыннай вайны Марат з маці знаходзіўся ў в. Ламаносава Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці. У снежні 1943 года ішоў бой за вызваленне вёскі; у зямлянку, дзе яны хаваліся, заляцела граната, маці загінула. Марат Краўцоў выхоўваўся ў Езярышчанскім дзіцячым доме Гарадоцкага раёна.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Краўцоў Марат Васільевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Вучоныя, Тэхнікі
- Установы
24 кастрычніка 2017 г. — 50 гадоў з дня нараджэння Вадзіма Вітальевіча Жылко (1967), журналіста, краязнаўца, пісьменніка, шахматыста
Вадзім Вітальевіч Жылко нарадзіўся 31 кастрычніка 1967 года ў горадзе Лунінцы Брэсцкай вобласці. Скончыў у 1984 годзе сярэднюю школу № 1, у 1990 — гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў тэхнікам у аддзеле архітэктуры Лунінецкага райвыканкама (1984–1991), кіраўніком гуртка ў Доме дзіцяча-юнацкай творчасці (1991–1993), навуковым супрацоўнікам Лунінецкага раённага краязнаўчага музея (1993–2006). З 2007 года працуе ў лунінецкім недзяржаўным штотыднёвіку «Информ-прогулка».
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Жылко Вадзім Вітальевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Лунінец
- Прадметы Журналісты, Краязнаўцы, Пісьменнікі
- Установы
16 верасня 2017 г. — 130 гадоў з дня нараджэння Луізы Арнер Бойд (1887–1972), амерыканскай даследчыцы i падарожнiцы, якая адкрыла свету Пінскае Палессе
Луіза Арнер Бойд нарадзілася 16 верасня 1887 года ў Злучаных Штатах Амерыкі. Яе бацька валодаў залатым рудніком у Каліфорніі. З дзяцінства марыла аб прыгодах, далёкіх краінах. У 1918 годзе прыехала ў Еўропу, у якасці медсястры змагалася супраць эпідэміі іспанкі (грыпу), хваробы, якая забрала мільёны чалавек. Пасля смерці бацькоў у 1919 годзе Луіза Бойд атрымала значную спадчыну, стала адной з самых багатых жанчын Амерыкі.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Бойд Луіза Арнер
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Палессе, Пінск, Пінскі раён, Пінкавічы
- Прадметы Даследчыкі
- Установы
16 кастрычніка 2017 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Карнілавіча Канькова (1947–2015), мастака
Міхаіл Карнілавіч Канькоў нарадзіўся 16 кастрычніка 1947 года ў вёсцы Пачашова Глазаўскага раёна Удмурціі. З дзяцінства марыў навучыцца маляваць. У шостым класе за малюнак зайца, пададзены на школьны конкурс, атрымаў першую прэмію і каляровыя алоўкі. У 1966 годзе скончыў прафесійна-мастацкае вучылішча па спецыяльнасці «мастацкая апрацоўка каменя» ў г. Кунгур Пермскай вобласці.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Канькоў Міхаіл Карнілавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Мастакі, Жывапісцы
- Установы
15 кастрычніка 2017 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Івана Аляксеевіча Ермалаева (1907–1993), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза (1945)
Іван Аляксеевіч Ермалаеў нарадзіўся 15 кастрычніка 1907 года ў вёсцы Вялікія Бярэзіцы Наўгародскай губерні (цяпер Шымскага раёна Наўгародскай вобласці) у сялянскай сям’і. Скончыў 7 класаў. Прызваны ў Чырвоную армію ў 1929 годзе Салецкім райваенкаматам. У 1934 годзе скончыў Ленінградскае ваенна-палітычнае вучылішча, пасля чаго сем гадоў служыў палітруком, затым — камісарам.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Ермалаеў Іван Аляксеевіч
- Падзеі Вялікая Айчынная вайна
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, Героі Савецкага Саюза
- Установы