Спадчына
23 верасня 2017 г. — 75 гадоў з часу знiшчэння нямецка-фашысцкімі захопнікамі жыхароў вв. Боркі і Забалацце Маларыцкага раёна (1942)
У час Вялікай Айчыннай вайны нямецка-фашысцкія захопнікі здзейснілі шмат злачынстваў на часова акупіраванай тэрыторыі Савецкага Саюза. Неад’емнай часткай акупацыйнай палітыкі фашысцкай Германіі было планамернае знішчэнне народаў. Пад выглядам барацьбы з партызанамі акупанты праводзілі карныя аперацыі супраць мірнага насельніцтва і масава знішчалі яго. За час акупацыі Беларусі фашысты спалілі разам з жыхарамі 628 вёсак.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі Вялікая Айчынная вайна
- Помнікі
- Рэгіён Маларыцкі раён, Боркі, Забалацце
- Прадметы Абеліскі
- Установы
24 лютага 2017 г. — 115 гадоў з дня нараджэння Івана Маркавіча Хвораста (1902–1983), беларускага танцоўшчыка, балетмайстра, збіральніка беларускага харэаграфічнага фальклору
Іван Маркавіч Хвораст нарадзіўся 24 лютага 1902 года ў вёсцы Кацёлкі Пружанскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці). Яго маці, Захвея Васілеўна Хвораст (1875–1944), была вядомай на ўсё наваколле спявачкай, глыбокім знаўцам народнай песні. Стрыечны брат, Рыгор Раманавіч Шырма (1892–1978), запісаў ад яе шмат беларускіх народных песень, якія потым увайшлі ў рэпертуар Дзяржаўнага ансамбля песні і танца БССР пад яго кіраўніцтвам.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Хвораст Іван Маркавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пружанскі раён, Кацёлкі
- Прадметы Балетмайстары, Заслужаныя работнікі культуры
- Установы
23 верасня 2017 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Алены Георгіеўны Эльяшэвіч (1937), вучонага ў галіне фармацэўтычных навук, выдатніка аховы здароўя Беларусі
Алена Георгіеўна Эльяшэвіч нарадзілася 23 верасня 1937 года ў г. Пінску Палескага ваяводства (цяпер Брэсцкай вобласці). Маці, Соф’я Іванаўна, была акушэрам-гінеколагам. Бацька, Георгій Уладзіміравіч, быў музыкантам, закончыў Варшаўскую кансерваторыю, у час Вялікай Айчыннай вайны служыў на фронце санітарам, аказваў першую медыцынскую дапамогу параненым, дайшоў да Кёнігсберга. Алена Эльяшэвіч у 1954 годзе скончыла СШ № 4 г. Пінска і паступіла на фармацэўтычны факультэт Днепрапятроўскага медыцынскага інстытута, які закончыла ў 1959 годзе.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Эльяшэвіч Алена Георгіеўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пінск
- Прадметы Вучоныя, Навукоўцы, Прафесары, Заслужаныя работнікі адукацыі
- Установы
20 ліпеня 2017 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Сяргея Мікалаевіча Чаранкевіча (1942), вучонага ў галіне біяфізікі клеткі, клетачнай інжынерыі, акадэміка НАН Беларусі, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (2002)
Сяргей Мікалаевіч Чаранкевіч нарадзіўся 20 ліпеня 1942 года ў вёсцы Палянічыцы Навамышскага раёна Баранавіцкай вобласці (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). У 1959 годзе скончыў Сталовіцкую сярэднюю школу Баранавіцкага раёна. Паступіў на фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна, які скончыў у 1964 годзе.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Чаранкевіч Сяргей Мікалаевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Баранавіцкі раён, Палянічыцы
- Прадметы Вучоныя, Навукоўцы, Прафесары
- Установы
27 верасня 2017 г. — 135 гадоў з дня нараджэння Міхаіла Сілуянавіча Кахановіча (1882–1934), палітычнага і грамадскага дзеяча, педагога, першага дырэктара Віленскай беларускай гімназіі
Міхаіл Сілуянавіч Кахановіч нарадзіўся 27 верасня 1882 года ў вёсцы Вялікія ЛукіНавагрудскага павета Мінскай губерні (цяперБаранавіцкага раёнаБрэсцкай вобласці) у сям’і праваслаўнага святара. У 1905 годзе скончыў пяць класаў Мінскай духоўнай семінарыі, але не захацеў працягваць духоўную справу бацькі, абраў свецкае жыццё, паступіў на гісторыка-філалагічны факультэт Харкаўскага ўніверсітэта. У 1910 годзе атрымаў дыплом гісторыка, працаваў настаўнікам у розных навучальных установах Вільні.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Кахановіч Міхаіл Сілуянавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Баранавіцкі раён, Вялікія Лукі
- Прадметы Педагогі, Грамадскія дзеячы, Палітычныя дзеячы
- Установы