Спадчына
24 снежня 2018 г. — 220 гадоў з дня нараджэння Адама Міцкевіча (1798–1855), паэта, грамадскага дзеяча, публіцыста, асветніка
Адам Бярнард Міцкевіч нарадзіўся 24 снежня 1798 г. у фальварку Завоссе Навагрудскага павета Літоўскай губерні (цяпер Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). Сын збяднелага шляхціца Мікалая Міцкевіча (1765–1812), адваката ў Навагрудку, які належаў да старадаўняга, беларускага шляхецкага роду Міцкевіч-Рымвідаў. Адам быў ахрышчоны ў фарным касцёле Навагрудка 12 лютага 1799 г.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Міцкевіч Адам
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Баранавіцкі раён, Завоссе
- Прадметы Пісьменнікі, Паэты, Публіцысты, Асветнікі
- Установы
18 ліпеня 2018 г. — 50 гадоў з дня нараджэння Алены Васільеўны Утыра (1968–2017), музычнага педагога, спявачкі, паэткі
Алена Васільеўна Утыра нарадзілася 18 ліпеня 1968 г. у вёсцы Радаўня Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Маці, Анастасія Сяргееўна, працавала загадчыцай мясцовага клуба, у сям’і ўсе да аднаго любілі спяваць. Алена з дзяцінства разам з сястрой Валянцінай, якая іграла на акардэоне, і маці выступалі на разнастайных культурных мерапрыемствах у вёсцы і раённым цэнтры, гледачы заўсёды дарылі ім гарачыя апладысменты.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Утыра Алена Васільеўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Іванаўскі раён, Радаўня
- Прадметы Настаўнікі музыкі, Спевакі, Паэты
- Установы
21 студзеня 2018 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Івана Архіпавіча Аношкіна (1928–2013), пісьменніка-сатырыка, гумарыста, журналіста, аўтара кніг для дзяцей
Іван Архіпавіч Аношкін нарадзіўся 21 студзеня 1928 г. у вёсцы Антонаўка Чавускага раёна Магілёўскай вобласці ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Антонаўскай сямігодцы. У 1947 г. скончыў Суражскае педагагічнае вучылішча Бранскай вобласці. Пасля педвучылішча працаваў выхавацелем Далісіцкага дзіцячага дома на Браншчыне. Зімой 1947 г. адазваны райкомам партыі на пасаду адказнага сакратара рэдакцыі суражскай раённай газеты «Маяк коммуны».
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Аношкін Іван Архіпавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Жабінка, Жабінкаўскі раён, Мышчыцы
- Прадметы Пісьменнікі, Журналісты
- Установы
2018 г. — 75 гадоў з часу стварэння Баранавіцкага партызанскага злучэння (1943) у гады Вялікай Айчыннай вайны
З лета 1941 г. на тэрыторыі акупіраванай Баранавіцкай вобласці (скасавана ў 1954 г., большасць тэрыторыі ўключана ў Брэсцкую вобласць) дзейнічалі падпольныя і партызанскія групы. У сувязі з масавым прытокам у рады партызан мясцовага насельніцтва, асабліва з мая 1942 г., групы колькасна выраслі. У другой палове 1942 г. у вобласці дзейнічалі 32 партызанскія атрады.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Чарнышоў Васіль Яўхімавіч, Баранаў Фёдар Аляксеевіч
- Падзеі Вялікая Айчынная вайна, Партызанскі рух
- Помнікі
- Рэгіён Баранавіцкая вобласць
- Прадметы
- Установы Баранавіцкае партызанскае злучэнне
2 мая 2018 г. — 75 гадоў з дня трагедыі в. Застарынне (Баранавіцкі р-н; 1943), знішчанай нямецка-фашысцкімі акупантамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Да Вялікай Айчыннай вайны ў вёсцы Застарынне Гарадзішчанскага раёна Баранавіцкай вобласці (цяпер Пачапаўскага сельсавета Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) жылі 412 чалавек, было 115 дамоў. Жыхары вёскі не хацелі жыць пры новых нямецкіх парадках, дапамагалі партызанам, пралі ім вопратку, пяклі хлеб, хавалі і лячылі раненых.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі Вялікая Айчынная вайна, Партызанскі рух, Нямецка фашысцкая акупацыя
- Помнікі
- Рэгіён Баранавіцкі раён, Застарынне
- Прадметы
- Установы