Спадчына
1 кастрычніка 2014 г. – 70 гадоў з часу стварэння Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі, заслужанага калектыву РБ (1944)
Брэсцкі дзяржаўны тэатр быў створаны пастановай СНК БССР № 656 ад 1 кастрычнiка 1944 года. На працу ў Брэст прыехалі выпускнiкі Маскоўскага гарадскога тэатральнага вучылішча (курс народнага артыста РСФСР У. В. Гатоўцава), выхаваныя ў традыцыях мхатаўскай школы. Установа пачала працаваць як Брэсцкi абласны драматычны тэатр юнага гледача імя Н. Крупскай. 10 кастрычніка 1944 года быў паказаны спектакль “Вечер старинных водевилей”. Будынак даваеннага тэатра быў разбураны, таму працаваў тэатр у памяшканні тэатральных майстэрняў, клубах горада. З-за цяжкіх умоў некаторыя акцёры выехалі з горада, засталіся толькі сапраўдныя энтузіясты: Г. Волкаў, Ю. Уласаў, З. Курдзянок і інш.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Тэатры
- Установы Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы
28 ліпеня 2014 г. – 70 гадоў з часу вызвалення г. Брэста ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў (1944)
Горад Брэст быў вызвалены ў выніку Люблін-Брэсцкай аперацыі – заключнай стадыі Беларускай наступальнай аперацыі “Баграціён” (23 чэрвеня – 29 жніўня 1944 г.). Люблін-Брэсцкую аперацыю (18 ліпеня – 2 жніўня 1944 г.) правялі войскі 1-га Беларускага фронту пад камандаваннем Маршала Савецкага Саюза К. К. Ракасоўскага, яе план быў зацверджаны Вярхоўным Галоўнакамандуючым 7 ліпеня 1944 года.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі Вызваленне Брэста ад нямецка фашысцкіх захопнікаў
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Гарады, Гісторыя гарадоў
- Установы
24 жніўня 2014 г – 65 гадоў з дня нараджэння Пятра Іванавіча Брыгадзіна (1949), доктара гістарычных навук, прафесара, заслужанага работніка адукацыі Рэспублікі Беларусь
Пётр Іванавіч Брыгадзін нарадзіўся 24 жніўня 1949 года ў вёсцы Моладава Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля заканчэння школы ў 1966 годзе паступіў на гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў у 1971 годзе. Затым два гады служыў у Савецкай Арміі ў Брэсце, быў камандзірам узвода, сакратаром камітэта камсамола палка.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Брыгадзін Пётр Іванавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Моладава, Іванаўскі раён
- Прадметы Навукоўцы, Вучоныя, Заслужаныя работнікі адукацыі
- Установы
2014 г. – 70 гадоў з часу заснавання (1944) ААТ «Баранавіцкая швейная фабрыка»
У горадзе Баранавiчы Баранавіцкай вобласці (з 1954 г. у Брэсцкай вобласці) 8 жніўня 1944 года на базе швейнай майстэрні была афіцыйна зарэгістравана Баранавіцкая дзяржаўная швейная фабрыка.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Баранавічы
- Прадметы Фабрыкі
- Установы Баранавіцкая швейная фабрыка
27 верасня 2014 г. – 90 гадоў з дня нараджэння (1924) Івана Пятровіча Данілава, вучонага ў галіне гематалогіі і трансфузіялогіі, выдатніка аховы здароўя СССР і Мангольскай рэспублікі
Іван Пятровіч Данілаў нарадзіўся 27 верасня 1924 года ў в. Ляжыткавічы Драгічынскай гміны Драгічынскага павета Палескага ваяводства (цяпер ў Драгічынскім раёне Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і.
Вучыўся ў Драгічынскай школе. Бацькі і настаўнікі адразу заўважылі ў кемлівым і разважлівым хлапчуку схільнасць да вучобы і рабілі многае, каб пасадзейнічаць развіццю юнага даравання. Бацьку, Пятру Мікалаевічу, які ў свой час скончыў агульнапрыходскую школу, і маці, Марыі Якаўлеўне, вельмі хацелася, каб іх дзеці вывучылiся. Іван Данілаў на выдатна закончыў сем класаў і марыў аб далейшай вучобе.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Данілаў Іван Пятровіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Драгічынскі раён, Ляжыткавічы
- Прадметы Вучоныя, Навукоўцы, Прафесары
- Установы