Спадчына
27 чэрвеня 2014 г. – 75 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Аляксандравіча Нікалаева (1939–1997), мастака, які працаваў у манументальна-дэкаратыўным і станковым жывапісе, а таксама ў галіне сцэнаграфіі
Уладзімір Аляксандравіч Нікалаеў нарадзіўся 27 чэрвеня 1939 года ў г. Адэсе (Украінская ССР). У 1960 годзе скончыў Адэскае мастацкае вучылішча, а ў 1967 годзе – аддзяленне тэатральна-дэкаратыўнага жывапісу Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута. Вучыўся ў народнага мастака Беларусі Аскара Пятровіча Марыкса (1890–1976).
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Нікалаеў Уладзімір Аляксандравіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Мастакі
- Установы
1 жніўня 2014 г. – 70 гадоў з часу стварэння (1944) адкрытага акцыянернага таварыства «Бархім»
Адкрытае акцыянернае таварыства (ААТ) «Бархім» – буйнейшы беларускі вытворца тавараў бытавой хіміі, лідар па вытворчасці сінтэтычных мыючых сродкаў. Гэта адно са старэйшых прадпрыемстваў як у горадзе Баранавічы Брэсцкай вобласці, так і ў Рэспубліцы Беларусь. Яно бярэ свой пачатак з часу вызвалення Заходняй Беларусі, калі ў пачатку 1940 года быў створаны гарадскі прамысловы камбінат.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Баранавічы
- Прадметы Прадпрыемствы
- Установы Баранавіцкае ААТ «Бархім»
21 жніўня 2014 г. – 65 гадоў з дня нараджэння Сцяпана Сцяпанавіча Пясецкага (1949), вучонага ў галіне матэрыялазнаўства
Сцяпан Сцяпанавіч Пясецкі нарадзіўся 21 жніўня 1949 года ў вёсцы Аляксейкі Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1966 годзе скончыў Стайкаўскую сярэднюю школу. У 1971 годзе – выпускнік кафедры тэхналогіі нафтахімічнага сінтэзу і перапрацоўкі палімерных матэрыялаў Беларускага тэхналагічнага інстытута.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Пясецкі Сцяпан Сцяпанавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Івацэвіцкі раён, Аляксейкі
- Прадметы Вучоныя
- Установы
2014 г. – 495 гадоў з часу першага ўпамінання (1519) г. Івацэвічы ў пісьмовых крыніцах
Першая згадка пра Івацэвічы адносіцца да 1519 года і звязана з магнацкім родам Іллінічаў.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Івацэвічы
- Прадметы Гарады, Гісторыя гарадоў
- Установы
19 ліпеня 2014 г. – 60 гадоў з дня нараджэння (1954) Анатоля Іванавіча Шушко, пісьменніка
Анатоль Іванавіч Шушко нарадзіўся 19 ліпеня 1954 года ў вёсцы Сташаны Пінскага раёна Брэсцкай вобласці.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Шушко Анатоль Іванавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пінскі раён, Сташаны
- Прадметы Пісьменнікі
- Установы