Спадчына
23 ліпеня 2024 г. – 80 гадоў з дня стварэння Маларыцкага ваеннага камісарыята (1944)
Да Вялікай Айчыннай вайны ў Маларыце Брэсцкай вобласці існаваў орган ваеннага кіравання, аднак дакументальнага пацверджання гэтаму факту не знайшлося.Брэсцкі абласны ваенны камісарыят быў сфарміраваны па загаду Народнага камісара абароны СССР ад 12 сакавіка 1940 г.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Маларыцкі раён, Маларыта
- Прадметы Ваенкаматы
- Установы Маларыцкі ваенкамат
15 верасня 2024 г. — 30 гадоў з дня стварэння Брэсцкага аддзялення рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Русское общество» (1994)
Напачатку 1990-х у Брэсце грамадскае жыццё кіпела. Ствараліся розныя аб’яднанні, арганізацыі, клубы самага рознага кірунку. Дзейнічалі нядаўна створаныя польскія, украінскія, яўрэйскія культурна-асветныя грамадскія аб’яднанні. Пазней за іншыя нацыянальнасці пра сябе заявілі рускія.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Моладаў Сяргей Міхайлавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Грамадскія аб’яднанні
- Установы «Русское общество» грамадскае аб’ядананне
21 чэрвеня 2024 г. — 10 гадоў з дня адкрыцця Расійскага цэнтра навукі і культуры ў г. Брэсце (2014), аддзялення Прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь
Расійскія цэнтры навукі і культуры адкрыты ў больш чым 60 краінах свету. У Беларусі яны паспяхова працуюць у Мінску, Брэсце, Гомелі і Гродне. Для ўсіх, хто цікавіцца Расіяй, жадае бліжэй пазнаёміцца з яе шматвякавой гісторыяй, унікальнай культурай, адукацыйнымі магчымасцямі і турыстычным патэнцыялам тут створана шматпрофільная культурна-гуманітарная прастора.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Установы культуры
- Установы Расійскі цэнтр навукі і культуры
30 студзеня 2024 г. — 160 гадоў з дня нараджэння Марыі Радзевіч (1864–1944), польскай пісьменніцы, якая большую частку жыцця правяла ў маёнтку Грушава Кобрынскага павета
Марыя Радзевіч (Радзевічуўна) – польская пісьменніца і навелістка, аўтар больш за 30 аповесцей і навел, прысвечаных жыццю палескай шляхты і сялянства, прыродзе і побыту простых людзей, а таксама настальгічнаму патрыятызму, ідэалізацыі патрыярхальнага мінулага. Большую частку жыцця (з 1881 г па 1939 г.) М. Радзевіч правяла ў маёнтку Грушава Кобрынскага павета, дзе пісала свае творы, якія друкаваліся ў Варшаве. На Кобрыншчыне знаходзяцца магiлы самых родных Марыi людзей: дзядулi, бабулi, бацькоў, дзядзькi, сястры. Таму мы смела можам лічыць яе сваёй зямлячкай.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Радзевіч Марыя
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Грушава
- Прадметы Пісьменнікі
- Установы
17 лістапада 2024 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Надзеі Іосіфаўны Місюк (1924–2004), ветэрана Вялікай Айчыннай вайны, ветэрана сельскагаспадарчай вытворчасці
Надзея Іосіфаўна Місюкнарадзілася 17 лістапада 1924 г. у в. Брылёва Кобрынскага павета Палескага ваяводства (цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Вучылася ў Барысаўскай пачатковай школе (1931–1935), скончыла 4 класы.З 1936 г. да 1938 г. працягвала вучобу ў Кобрынскай польскай школе, скончыла 7 класаў.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Місюк Надзея Іосіфаўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Брылёва
- Прадметы Партызаны, Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, Перадавікі сельскагаспадарчай вытворчасці
- Установы Колгас «Новы шлях» Кобрынскага раёна