Спадчына
1 жніўня 2024 г. — 110 гадоў з пачатку Першай сусветнай вайны (1914–1918), трагічнай старонкі гісторыі беларускага народа
На пачатку ХХ ст. Германія імкнулася дамагчыся панавання ў Еўропе, разграміць Англію, разбіць Францыю і інш. краіны, аслабіць Расію, забраць у яе Польшчу, Беларусь, Украіну, Прыбалтыку. Да Германіі далучыліся яе саюзнікі – Аўстра-Венгрыя, Італія, Турцыя і інш., кожны з якіх меў свае інтарэсы. 1 жніўня 1914 г. Германія аб’явіла вайну Расіі. Усяго ў вайне прынялі ўдзел 38 дзяржаў і народы многіх калоній.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі Першая сусветная вайна
- Помнікі
- Рэгіён Брэст, Баранавічы, Пінск
- Прадметы
- Установы
25 ліпеня 2024 г. — 15 гадоў з пачатку традыцыі ручнога запальвання гарадскіх ліхтароў у г. Брэсце (2009), папулярнай турыстычнай атракцыі
У г. Брэст-Літоўску Гродзенскай губерні першыя вулічныя спіртавыя ліхтары з’явіліся ў 1830-я гг. У 1851 г. былі ўстаноўлены 52 такія ліхтары, якія асвятлялі цэнтральную частку горада. У 1888 г. у службовых памяшканнях і на пероне чыгуначнага вакзала было ўстаноўлена 160 электрычных лямпаў, ток для якіх выраблялі 3 дынама-машыны. Менавіта ў Брэсце ўпершыню на расійскім чыгуначным транспарце з’явілася электрычнае асвятленне.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Кірысюк Віктар Пятровіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Ліхтары
- Установы
4 лютага 2024 г. — 30 гадоў з дня нараджэння Ганны Аляксандраўны Малышчык (1994), лёгкаатлеткі, майстра спорту міжнароднага класа, удзельніцы Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра (2016)
Ганна Аляксандраўна Малышчык (у дзявоцтве Зінчук) нарадзілася 4 лютага 1994 г. у г. Драгічыне Брэсцкай вобласці.Бацькі – Аляксандр Міхайлавіч і Іна Аляксандраўна Зінчук – родам з аддаленай вёскі Малінаўка Драгічынскага раёна, якая знаходзіцца за Дняпроўска-Бугскім каналам і дзе сёння засталося зусім няшмат жыхароў.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Малышчык Ганна Аляксандраўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Драгічынскі раён, Драгічын
- Прадметы Спартсмены
- Установы
16 ліпеня 2024 г. – 80 гадоў з дня вызвалення г. Іванава ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікую Айчынную вайну (1944)
23 чэрвеня 1944 г. разгарнулася Беларуская аперацыя «Баграціён» – адна з буйнейшых стратэгічных наступальных аперацый Чырвонай арміі ў Вялікую Айчынную вайну. Вынікам яе правядзення было поўнае вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 3 ліпеня быў вызвалены Мінск – сталіца Беларускай ССР.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі Вялікая Айчынная вайна, Вызваленне ад нямецка фашысцкіх захопнікаў
- Помнікі
- Рэгіён Іванаўскі раён, Іванава
- Прадметы
- Установы
2024 г. — 85 гадоў з часу стварэння аддзела ўнутраных спраў Кобрынскага райвыканкама (1939)
Міліцыя Брэстчыны бярэ пачатак з 1939 г., з часу аб'яднання заходніх абласцей Беларусі з БССР. Згодна з загадам НКУС СССР ад 2 лістапада 1939 г. «Аб арганізацыі органаў НКУС Заходняй Беларусі» быў створаны НКУС па Пінскай вобласці, якому тады быў падпарадкаваны Кобрынскі аддзел НКУС.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Кобрын
- Прадметы Міліцыя
- Установы Кобрынскі РАУС