Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы

Спадчына

Translator
 
 
 

Леанід Ібрагімавіч Друян нарадзіўся 26 ліпеня 1944 г. у г. Камянец Брэсцкай вобласці ў сям’і партызанскага ўрача Ібрагіма Леанідавіча Друяна (1916–1988) і партызанскай медыцынскай сястры Марыі Лявонцьеўны (у дзявоцтве Вежнавец). У гэтыя дні ішлі жорсткія баі за вызваленне Камянецкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Першая вядомая царква ў Гарадзішчы (цяпер в. Гарадзішча Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці) была пабудавана ў 1587 г. Чарговую драўляную святыню са званіцай пабудавалі ў 1698 г. мясцовыя землеўладальнікі Аляксандр і Мікалай Махвіцы.

Іван Іванавіч Сычык нарадзіўся 25 красавіка 1954 г. у в. Здзітава Спораўскага сельсавета Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў сялянскай сям’і. З дзяцінства Іван любіў маляваць, пісаць вершы і абразкі. Дасылаў свае творы ў газеты «Піянер Беларусі», «Зорька», часопіс «Бярозка», некаторыя творы былі апублікаваны.

Дадатковая інфармацыя

Аляксандр Кірылавіч Букраба нарадзіўся ў 1914 г. у в. Навасёлкі Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Працаваў на зямлі, вызначаўся актыўнай жыццёвай пазіцыяй.

3 жніўні 1933 г. сяляне Кобрынскага павета пайшлі ў маёнтак паноў Малачэўскіх (в. Булькова), каб тыя заплацілі за палявыя работы. Па дарозе да месца збору разграмілі некалькі сядзіб асаднікаў. Больш за 100 сялян, узброеных паляўнічымі стрэльбамі і наганамі, некалькі гадзін трымалі ў асадзе паліцэйскі ўчастак у Навасёлках. Раніцай 4 жніўня паліцыя, атрымаўшы падмацаванне з Брэста, разагнала сялян.

Паводле некаторых звестак, ужо ў XVI ст. у г. Кобрыне існавала ўстанова накшалт бальніцы. Аднак першае ўпамінанне, якое датычыцца медыцыны, адносіцца да канца XVIII ст.: згодна з рэвізіяй 1792 г. у горадзе пражываў адзін лекар. У 1846 г. узнікла вайсковая часовая бальніца на 100 ложкаў. Першая гарадская бальніца на 15 ложкаў адкрыта ў 1856 г., у штаце было пяць медработнікаў.

Дадатковая інфармацыя

Старонка 62 з 427