Спадчына
18 лістапада 2023 г. — 55 гадоў з дня заснавання ландшафтнага заказніка рэспубліканскага значэння «Выганашчанскае» (Івацэвіцкі, Ляхавіцкі, Ганцавіцкі р-ны; 1968)
На мяжы Івацэвіцкага, Ляхавіцкага і Ганцавіцкага, раёнаў Брэсцкай вобласці знаходзіцца ландшафтны заказнік рэспубліканскага значэння «Выганашчанскае». Створаны як гідралагічны заказнік Пастановай Савета Міністраў БССР № 342 ад 18 лістапада 1968 г. з мэтай захавання аднаго з буйнейшых леса-балотных масіваў Еўропы на галоўным еўрапейскім водападзеле рэк Балтыйскага і Чорнага мораў – басейнаў рэк Шчара і Ясельда.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Ганцавіцкі раён, Івацэвіцкі раён, Ляхавіцкі раён, Выганашчы
- Прадметы Заказнікі
- Установы «Выганашчанскае» заказнік
2023 г. — 130 гадоў з дня нараджэння Захара Захаравіча Кавальчука (1893–1937), беларускага савецкага партыйнага і прафсаюзнага дзеяча
Захар Захаравіч Кавальчук нарадзіўся ў 1893 г. у в. Крыўляны Пружанскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Жабінкаўскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і.
У васемнаццацігадовым узросце Захар Кавальчук адправіўся ў Амерыку на заробкі. Дабраўшыся да штата Пенсільванія, уладкаваўся чорнарабочым сталеліцейнага цэха. Хутка перабраўся ў штат Мічыган, у буйны порт Дэтройт. Працуючы на аўтазаводзе знакамітага прадпрыемства Генры Форда, дзе можна было сустрэць эмігрантаў з усяго свету, у тым ліку і з Расійскай імперыі, захапіўся ідэямі ўсеагульнай справядлівасці і стаў актыўным абаронцам правоў рабочых.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Кавальчук Захар Захаравіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Жабінкаўскі раён, Крыўляны
- Прадметы Партыйныя дзеячы, Прафсаюзныя дзеячы
- Установы
1 сакавіка 2023 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Анатоля Васільевіча Ліса (1958), дзяржаўнага дзеяча
Анатоль Васільевіч Ліс нарадзіўся 1 сакавіка 1958 г. у в. Раўкі Мастоўскага раёна Гродзенскай вобласці. З 1975 г. працаваў газаэлектразваршчыкам на аўтабазе № 5 у г. Скідзелі, служыў у Савецкай арміі (1976–1978).
У 1983 г. Анатоль Ліс закончыў Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі па спецыяльснасці «механізацыя сельскай гаспадаркі». Працаваў галоўным інжынерам калгаса «Кастрычнік» Слонімскага раёна, старшым майстрам Скідзельскага СПТУ-199, інструктарам арганізацыйнага аддзела Гродзенскага райкама КПБ, сакратаром парткама і намеснікам старшыні калгаса «Кастрычнік» Гродзенскага раёна. У 1991 г. закончыў Інстытут паліталогіі і сацыяльнага ўпраўлення пры ЦК КПБ па спецыяльнасці «паліталогія». З 1996 г. па 2005 г. – старшыня Навагрудскага райвыканкама.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Ліс Анатоль Васільевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Дзяржаўныя дзеячы, Старшыні
- Установы Брэсцкі аблвыканкам
5 лістапада 2023 г. — 90 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Трафімавіча Кічкайлы (1933), дзяржаўнага дзеяча, заслужанага будаўніка, Ганаровага грамадзяніна Брэсцкай вобласці (2009)
Аляксандр Трафімавіч Кічкайла нарадзіўся 5 лістапада 1933 г. у г. Баранавічы Навагрудскага павета (цяпер Брэсцкай вобласці). Бацька працаваў стрэлачнікам на чыгунцы. У час Вялікай Айчыннай вайны Аляксандр перажыў нямецка-фашыскую акупацыю. Пасля заканчэння сярэдняй школы пастапіў на факультэт прамысловага грамадзянскага будаўніцтва Беларускага палітэхнічнага інстытута.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Кічкайла Аляксандр Трафімавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Баранавічы, Брэст
- Прадметы Будаўнікі, Дзяржаўныя дзеячы, Лаўрэаты прэмій, Заслужаныя дзеячы
- Установы Брэсцкі аблвыканкам
27 кастрычніка 2023 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Марыі Пятроўны Осіпавай (1943), кандыдата педагагінчых навук, прафесара, Ганаровага грамадзяніна Брэсцкай вобласці (2014)
Марыя Пятроўна Осіпава нарадзілася 27 кастрычніка 1943 г. у в. Чэрнава Пінскага раёна Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці ў сялянскай сям’і. Бацька загінуў у час Вялікай Айчыннай вайны. Дзяцінства Марыі прыпала на цяжкія пасляваенныя гады.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Осіпава Марыя Пятроўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пінскі раён, Чэрнава, Брэст
- Прадметы Педагогі, Вучоныя, Прафесары, Ганаровыя грамадзяне
- Установы Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна