Спадчына
24 кастрычніка 2023 г. — 80 гадоў з дня выхаду першага нумара падпольнай газеты «Савецкі патрыёт» (1943), якая заклала пачатак ляхавіцкіх СМІ
У гады Вялікай Айчыннай вайны жыхары часова акупаванага Ляхавіцкага раёна Баранавіцкай (цяпер Брэсцкай) вобласці з вялікай цікавасцю сачылі за кожным друкаваным словам, якое зыходзіла ад камуністычнай партыі, клікала на барацьбу супраць фашыцкіх прыгнятальнікаў. У Машукоўскім лесе, дзе дыслацыраваўся партызанскі атрад імя С. Лазо, у верасні 1943 г. з’явілася дастаўленая з Вялікай зямлі партатыўная друкарская машынка з запасам шрыфтоў, паперы і друкарскай фарбы.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Ляхавічы
- Прадметы Газеты, Рэдакцыі
- Установы «Ляхавіцкі веснік»
11 лістапада 2023 г. — 60 гадоў з часу заснавання ўстановы «Занальны дзяржаўны архіў у г. Кобрыне» (1963)
Архіў у г. Кобрыне быў створаны 11 лістапада 1963 г. згодна з пастановай Савета Міністраў БССР «Аб мерах па паляпшэнні архіўнай справы ў БССР» як філіял дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці ў г. Кобрыне.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрын
- Прадметы Архівы
- Установы Занальны дзяржаўны архіў у г. Кобрыне
27 лістапада 2023 г. — 100 гадоў з дня нараджэння Любові Ціханаўны Мазоль (1923–2007), Героя Сацыялістычнай Працы (1971), Ганаровага грамадзяніна Пінскага раёна (2006)
Любоў Ціханаўна Мазоль нарадзілася 27 лістапада 1923 г. у в. Аснежыца Пінскага павета Палескага ваяводства (цяпер аг. Аснежыцы Пінскага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і сялян. У гады Вялікай Айчыннай вайны перажыла нямецка-фашысцкую акупацыю. Пасля вайны працавала ў аднаасобнай сялянскай гаспадарцы.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Мазоль Любоў Ціханаўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Пінскі раён, Аснежыцы
- Прадметы Жывёлаводы, Героі Сацыялістычнай Працы, Ганаровыя грамадзяне
- Установы «Аснежыцкі» ААТ
2023 г. — 460 гадоў з часу першых летапісных звестак пра в. Мацы (Кобрынскі р-н; 1563)
Вёска Мацы Тэвельскага сельсавета Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці раскінулася на паўноўчна-заходнім беразе ракі Шэўня (прыток Мухаўца) за 14 км ад райцэнтра. За гісторыю свайго існавання, гэты населены пункт бачыў многае: уладаранне польскіх, рускіх князёў, непасільную сялянскую працу, нашэсце чужаземных захопнікаў і размеранае жыццё вяскоўцаў у мірны час.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Мацы
- Прадметы Вёскі
- Установы
29 чэрвеня 2023 г. — 10 гадоў з дня асвячэння царквы святога апостала Марка ў аг. Навасёлкі (Камянецкі р-н, 2013)
Дзесяць гадоў таму праваслаўная Камянеччына здабыла новую святыню – царкву святога апостала Марка. Гэта самы заходні храм Беларусі, пабудаваны ў аграгарадку Навасёлкі Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці, купалы якога бачныя і ў суседняй Польшчы.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі Навасёлкаўская царква святога апостала Марка
- Рэгіён Камянецкі раён, Навасёлкі
- Прадметы Цэрквы
- Установы