Спадчына
2023 г. — 70 гадоў з часу заснавання УП «Кобрынскае прадпрыемства меліярацыйных сістэм» (1953)
УП «Кобрынскае прадпрыемства меліярацыйных систэм» (УП «Кобрынскае ПМС») — адно з найбуйнейшых меліярацыйных прадпрыемстваў Брэстчыны з багатай гісторыяй.
Гісторыя меліярацыі Кобрыншчыны пачалася з першага меліярацыйнага канала, які з'явіўся ў той час, калі тутэйшымі землямі валодала каралева польская і вялікая княгіня літоўская Бона Сфорца. З 1550 г. яна задумала маштабную аграрную рэформу, падчас якой былі зроблены першыя спробы меліярацыі. Канал носіць імя каралевы Боны з сярэднявечча і служыць людзям да нашых дзён. Упадаючы ў межах Кобрына ў Мухавец, з'яўляецца самым старажытным меліярацыйным аб'ектам Беларусі. Аб гэтым сведчыць памятны знак першаму меліярацыйнаму каналу, які ў 2001 г. усталяваны ў Кобрыне. У спісе найстарэйшых гідратэхнічных збудаванняў ёсць яшчэ некалькі каналаў (Кобрынскі, Каралеўскі, Арэхаўскі і г. д.), якія знаходзяцца на тэрыторыі раёна і сёння выконваюць функцыі водапрыёмнікаў меліярацыйных сістэм.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён
- Прадметы Меліяратары, Прадпрыемствы
- Установы Кобрынскае ПМС
15 чэрвеня 2023 г. — 75 гадоў з дня нараджэння Юрыя Іванавіча Сахарчука (1948–2021), заслужанага настаўніка Рэспублікі Беларусь, краязнаўца
Юрый Іванавіч Сахарчук нарадзіўся 15 чэрвеня 1948 г. у г. Высокае Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў 8 класаў Высокаўскай сярэдняй школы. Працаваў электраманцёрам Аршанскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі (1966–1967). Пасля заканчэння Брэсцкага тэхнікума чыгуначнага транспарту працаваў на Паўночнай чыгунцы у г. Волагда, дзе за паўгода стаў старшым механікам.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Сахарчук Юрый Іванавіч
- Падзеі Заслужаныя настаўнікі
- Помнікі Высокаўскі сельскагаспадарчы каледж
- Рэгіён Камянецкі раён, Высокае
- Прадметы Педагогі, Краязнаўцы
- Установы
13 студзеня 2023 г. — 125 гадоў з дня нараджэння Пятра Іванавіча Ратайкі (1898–1982), дзяржаўнага дзеяча БССР, удзельніка Кастрычніцкай рэвалюцыі, Грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войн
Пётр Іванавіч Ратайка нарадзіўся 13 студзеня 1898 г. у в. Пескі Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям'і. У 1912 г. скончыў тры класы мясцовай школы, потым працаваў разам з бацькамі на гаспадарцы. У верасні 1915 г. з набліжэннем германскіх войск сям’я Ратайкаў эвакуіравалася ў г. Арэнбург, там Пётр працаваў на Арэнбургска-Орскай чыгунцы.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Ратайка Пётр Іванавіч
- Падзеі Удзельнікі Грамадзянскай вайны, Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Пескі
- Прадметы Дзяржаўныя дзеячы
- Установы
17 сакавіка 2023 г. — 105 гадоў з дня нараджэння Аляксея Канстанцінавіча Скрылёва (1918–1946), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза
Аляксей Канстанцінавіч Скрылёў нарадзіўся 17 сакавіка 1918 г. у сяле Міхайлаўскае Краснаярскага павета (цяпер Ужурскага раёна Краснаярскага края) у сялянскай сям’і. Бацькі паходзілі з перасяленцаў з Арлоўшчыны. У Міхайлаўскім Аляксей закончыў пачатковую школу. У 1933 г. сям’я пераехала ў г. Ужур, дзе закончыў дзевяць класаў чыгуначнай школы № 39, потым – тры курсы рабфака Краснаярскага лесатэхнічнага інстытута.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Скрылёў Аляксей Канстанцінавіч
- Падзеі Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, Артылерысты, Героі Савецкага Саюза
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Гарнізонныя могілкі г. Брэста
- Установы
1 жніўня 2023 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Дзмітрыя Сцяпанавіча Дацэнкі (1913–1991), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, Героя Савецкага Саюза
Дзмітрый Сцяпанавіч Дацэнка нарадзіўся 1 жніўня 1913 г. у сяле Аннаўка Запарожскай вобласці ў сялянскай сям’і. Яшчэ ў яго дзяцінстве сям’я пераехала ў г. Горлаўка. У 1935 г. закончыў будаўнічы тэхнікум, працаваў на машынабудаўнічым заводзе.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Дацэнка Дзмітрый Сцяпанавіч
- Падзеі Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, Героі Савецкага Саюза
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Гарнізонныя могілкі г. Брэста
- Установы