Спадчына
2023 г. — 80 гадоў з часу стварэння Баранавіцкага партызанскага злучэння (1943) у гады Вялікай Айчыннай вайны
З лета 1941 г. на тэрыторыі акупіраванай Баранавіцкай вобласці (скасавана ў 1954 г., большасць тэрыторыі ўключана ў Брэсцкую вобласць) дзейнічалі падпольныя і партызанскія групы. У сувязі з масавым прытокам у рады партызан мясцовага насельніцтва, асабліва з мая 1942 г., групы колькасна выраслі. У другой палове 1942 г. у вобласці дзейнічалі 32 партызанскія атрады.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі Вялікая Айчынная вайна
- Помнікі
- Рэгіён Баранавіцкая вобласць, Баранавіцкі раён
- Прадметы Партызанскія атрады, Партызаны
- Установы Баранавіцкае партызанскае злучэнне
15 мая 2023 г. — 130 гадоў з дня нараджэння Пятра Лукіча Рудчука (1893–1969), савецкага ваеннага дзеяча, генерал-маёра
Пётр Лукіч Рудчук нарадзіўся 15 мая 1893 г. у вёсцы Бардзёўка Брэсцкага павета Гродзенскай губерні (цяпер Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці) у беднай сялянскай сям’і. У юнацкім узросце Пётр разам з вясковымі равеснікамі парабкаваў улетку ў маёнтку графіні Патоцкай, а зімой бегаў за некалькі кіламетраў у прыходскую школу ў Высока-Літоўск.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Рудчук Пётр Лукіч
- Падзеі Удзельнікі Першай сусветнай вайны, Удзельнікі Грамадзянскай вайны, Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Помнікі
- Рэгіён Камянецкі раён, Бардзёўка
- Прадметы Ваенныя дзеячы, Генералы
- Установы
11 мая 2023 г. — 140 гадоў з дня нараджэння Мойшы Элія Жарненскага (1883–1949), яўрэйскага пісьменніка, перакладчыка
Мойша Элія (Мошэ Эліяху) Жарненскі нарадзіўся 11 мая 1883 г. у Камянцы-Літоўскім (цяпер г. Камянец Брэсцкай вобласці) у сям'і Давіда Жарненскага і Іехудыт Рабіновіч. Атрымаў традыцыйную яўрэйскую адукацыю. Вучыўся ў іешывах Навагрудка і слабодкі Коўна (цяпер г. Каўнас, Літва).
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Жарненскі Мойша Элія
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Камянецкі раён, Камянец Літоўск
- Прадметы Пісьменнікі, Перакладчыкі
- Установы
16 студзеня 2023 г — 70 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Мікалаевіча Сіпягіна (1953), паэта, рэжысёра дакументальнага кіно
Уладзімір Мікалаевіч Сіпягін нарадзіўся 16 студзеня 1953 г. у вёсцы Селаўшчына Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля заканчэння Першамайскай сярэдняй школы (1970) служыў у Савецкай арміі. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна (1979), вышэйшыя рэжысёрскія курсы пры Усесаюзным дзяржаўным інстытуце кінематаграфіі ў Маскве (1989).
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Сіпягін Уладзімір Мікалаевіч
- Падзеі Паэты, Кінарэжысёры
- Помнікі
- Рэгіён Бярозаўскі раён, Селаўшчына
- Прадметы
- Установы
2023 г. — 415 гадоў з часу выдання паэтычнага твора Яна Пратасовiча «Inventores rerum» (Вiльня; 1608), пісьменніка, філосафа, энцыклапедыста, ураджэнца Iванаўшчыны
Ян-Бенедыкт Пратасовічнарадзіўся ў другой палова XVI ст. ў вёсцы Магільна на Піншчыне (цяпер г. Іванава Брэсцкай вобласці) ў сям’і Бенедыкта Васілевіча Пратасовіча і Марыны з Палубінскіх, сястры наваградскага кашталяна Аляксандра Палубінскага.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Пратасовіч Ян
- Падзеі Вялікае Княства Літоўскае, Магільна
- Помнікі
- Рэгіён Іванаўскі раён, Іванава
- Прадметы Пісьменнікі, Паэты
- Установы