Спадчына
12 лістапада 2023 г. — 120 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Андрэевіча Вахрушава (1903–1945), ваеннага дзеяча, удзельніка вызвалення Беларусі
Аляксандр Андрэевіч Вахрушаў нарадзіўся 12 лістапада 1903 г. у в. Аўсяннікава Харынскай воласці Тоцемскага павета Валагодскай губерні (цяпер Валагодскай вобласці) у сялянскай сям’і. У хуткім часе сям’я пераехала ў г. Волагду. У 1916 г. Аляксандр скончыў чатырохкласную школу. Працаваў качагарам і матросам на параходзе, на паліўным складзе станцыі Волагда.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Вахрушаў Аляксандр Андрэевіч
- Падзеі Удзельнікі Грамадзянскай вайны, Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Помнікі Генералы
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Гарнізонныя могілкі г. Брэста
- Установы
22 чэрвеня 2023 г. — 110 гадоў з дня нараджэння Аляксандра Аляксеевіча Авечкіна (1913–1980), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны, журналіста, пісьменніка
Аляксандр Аляксеевіч Авечкін нарадзіўся 22 чэрвеня 1913 г. у г. Чудаве Наўгародскай губерні (цяпер Наўгародскай вобласці) у сям’і паштовага служачага. Працаваў рабочым на мясцовай запалкавай фабрыцы (1929–1931). Служыў ў Чырвонай арміі (1931–1936), затым быў інструктарам Чудаўскага аэраклуба.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Авечкін Аляксандр Аляксеевіч
- Падзеі Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Лётчыкі, Журналісты, Пісьменнікі
- Установы
2023 г. — 170 гадоў з дня заснавання царквы Узнясення Гасподняга ў в. Ставок (Пінскі р-н; 1853), помніка драўлянага дойлідства
Цэнтрам духоўнага жыцця для жыхароў вёскі Ставок Пінскага раёна Брэсцкай вобласці і навакольных вёсак з'яўляецца праваслаўны храм Узнясення Гасподняга. Першая праваслаўная царква з’явіласся ў Стаўку ў 1504 г., пабудаваная пінскім князем Фёдарам Іванавічам Яраслававічам. Верагодна, у сярэдзіне ХVІІІ ст. была пабудавана новая царква, якая ў сярэдзіне ХІХ ст. была разабрана з-за старасці.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі Ставоцкая царква Узнясення Гасподняга
- Рэгіён Пінскі раён, Ставок
- Прадметы Цэрквы, Помнікі культавай архітэтуры
- Установы
2023 г. — 310 гадоў з часу пабудовы царквы Раства Прасвятой Багародзіцы ў в. Ляхаўцы (Маларыцкі р-н; 1713), помніка народнага дойлідства
У в. Ляхаўцы Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці праваслаўная царква існавала з другой паловы ХVI ст.. Пісьмовыя згадкі пра Ляхавецкую царкву адносяцца да 1575, 1668, 1704, 1713, 1721, 1786, 1796 гг. Цяперашняя царква Раства Багародзіцы пабудавана ў 1713 г., тады ў яе ўласнасці налічвалася 158 дзесяцін зямлі.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі Ляхавецкая царква Раства Багародзіцы
- Рэгіён Маларыцкі раён, Ляхаўцы
- Прадметы Цэрквы, Помнікі культавай архітэктуры
- Установы
2023 г. — 25 гадоў з часу будаўніцтва храма святой Вялікапакутніцы Параскевы Пятніцы ў аг. Арэхава (Маларыцкі р-н; 1998)
Царква Вялікапакутніцы Параскевы Пятніцы ў в. Арэхава Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці належала да Маларыцкай школы драўлянага дойлідства. Драўляныя цэрквы гэтай школы ўяўляюць сабой збудаванні з вельмі вытанчанымі формамі шатроў і пластычнымі арыгінальнымі абрысамі купалоў. Аб Арэхаўскай царкве згадваецца ў дакументах 1668, 1679, 1724, 1742 гг.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі Арэхаўская царква Параскевы Пятніцы
- Рэгіён Маларыцкі раён, Арэхава
- Прадметы Цэрквы, Помнікі культавай архітэктуры
- Установы