Спадчына
1 мая 2023 г. – 65 гадоў з дня нараджэння Алы Міхайлаўны Мяснянкінай (1958–2019), бібліятэказнаўца, кнігазнаўца, краязнаўца
Ала Міхайлаўна Мяснянкіна (у дзявоцтве Казяўчэнская) нарадзілася 1 мая 1958 г. у г. Слуцку Мінскай вобласці ў сям’і ваеннаслужачага. Вучылася ў розных школах, бо бацьку-афіцэра пераводзілі па службе, сям’я пераязджала разам з ім. У 1971–1975 гг. жылі ў Венгрыі, дзе ў г. Эстэргоме Ала закончыла сярэднюю школу. У школе любіла ўрокі літаратуры, гісторыі, актыўна ўдзельнічала ў грамадскім жыцці. У 1975–1979 гг. вучылася ў Мінскім інстытуце культуры па спецыяльснасці «бібліятэказнаўства і бібліяграфія».
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Мяснянкіна Ала Міхайлаўна
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Бібліятэкары, Краязнаўцы
- Установы Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага
24 студзеня 2023 г. – 70 гадоў з дня нараджэння Уладзiмiра Iванaвiча Дзехцерука (1953), літаратара, паэта, дзеяча беларускай дыяспары ў Эстоніі
Уладзiмiр Iванaвiч Дзехцярук нарадзіўся 24 студзеня 1953 г. у в. Павіцце Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці ў сям'і настаўнікаў.Цёплыя бацькоўскія адносіны, разнастайнасць інтарэсаў бацькі Івана Аляксандравіча – даследчыка, мовазнаўца, і яго патрабавальнасць у выхаванні дзяцей з’явіліся добрым падмуркам для развіцця творчай натуры будучага паэта.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Дзехцярук Уладзiмiр Iванaвiч
- Падзеі Грамадскія дзеячы
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Павіцце
- Прадметы Паэты, Літаратары, Краязнаўцы
- Установы
22 студзеня 2023 г. – 90 гадоў з дня нараджэння Алены Георгіеўны Лось (1933–2013), мастака ў галіне станковага жывапісу і кніжнай графікі
Алена Георгіеўна Лось нарадзілася 22 студзеня 1933 г. у Вільнюсе. Яе бацька, ураджэнец Брэстчыны, скончыў Вiленскi ўнiверсiтэт, працаваў урачом. Любiў маляваць, выпiсваў французскi часопiс, прысвечаны мастацтву. Мацi валодала французскай і нямецкай мовамi, захаплялася рускай паэзiяй «сярэбранага веку». Дзіцячыя гады Алены Лось звязаны з Пружаншчынай, дзе яна амаль шаснаццаць гадоў жыла спачатку ў Лыскава, потым у Магілёўцах і Ружанах.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Лось Алена Георгіеўна
- Падзеі Ілюстратары
- Помнікі
- Рэгіён Пружанскі раён, Лыскава, Магілёўцы, Ружаны
- Прадметы Мастакі
- Установы
25 ліпеня 2023 г. – 125 гадоў з дня нараджэння Мікалая Васільевіча Казюка (1898–1978), партыйнага дзеяча, педагога, рэдактара
Мікалай Васільевіч Казюк нарадзіўся 25 ліпеня 1898 г.у в. Корчыцы Кобрынскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці) у беднай сялянскай сям’і. Усеагульная галеча не дазволіла юнаку атрымаць першапачатковую адукацыю. Мікалай вучыўся грамаце ад дарослых людзей, а потым усяго тры зімы хадзіў у школу.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Казюк Мікалай Васільевіч
- Падзеі Партыйныя дзеячы, Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Корчыцы
- Прадметы Педагогі, Рэдактары
- Установы
8 стузеня 2023 г. – 80 гадоў з дня нараджэння Сцяпана Фёдаравіча Сокала (1943–2020), вучонага-юрыста, гісторыка, філосафа, выдатніка адукацыі, грамадскага дзеяча
Сцяпан Фёдаравіч Сокал нарадзіўся 8 студзеня 1943 г. у в. Шавялі Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Яго бацькі, Хведар Піліпавіч Сокал і Кацярына Паўлаўна (Штундзер) былі звычайнымі сялянамі. Пасля вызвалення Беларусі бацька быў прызваны ў Чырвоную армію і накіраваны на фронт. У лютым 1945 г. пад Кёнігсбергам быў цяжка паранены, доўга лячыўся.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Сокал Сцяпан Фёдаравіч
- Падзеі Юрысты, Вучоныя
- Помнікі
- Рэгіён Ляхавіцкі раён, Шавялі
- Прадметы Прафесары, Грамадскія дзеячы
- Установы