Спадчына
24 снежня 2022 г. – 120 гадоў з дня нараджэння Ільі Міхайлавіча Падбярэзіна (1902–1990), удзельніка Грамадзянскай вайны, вызвалення Беларусі ў Вялікую Айчынную вайну, Ганаровага грамадзяніна г. Кобрына
Ілья Міхайлавіч (Маісеевіч) Падбярэзін нарадзіўся 24 снежня 1902 г. у г. Навазыбкаў Чарнігаўскай губерні (цяпер Бранскай вобласці). З 8 па 23 лютага 1918 г. знаходзіўся ў Чырвонай гвардыі (партызанскім атрадзе) у раёне г. Унеча, затым служыў у 1-м савецкім Тарашчанскім партызанскім палку. Разведчыкам, камандзірам аддзялення і начальнікам каманды конных разведчыкаў удзельнічаў у баях супраць германскіх войскаў, гайдамакаў і пятлюраўцаў.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Падбярэзін Ілья Міхайлавіч
- Падзеі Удзельнікі Грамадзянскай вайны, Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Помнікі
- Рэгіён Кобрынскі раён, Кобрын
- Прадметы Ваенныя дзеячы, Ганаровыя грамадзяне
- Установы
15 снежня 2022 г. – 100 гадоў з дня нараджэння Івана Іванаваіча Савенкі (1922), удзельніка Вялікай Айчыннай вйаны, заслужанага работніка сельскай гаспадаркі БССР
Іван Іванавіч Савенка нарадзіўся 15 снежня 1922 г. у в. Цёсны Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці ў вялікай сялянскай сям’і. Пасля галодных 1933–1934 гг. з сямі дзяцей засталіся трое. У школе Іван вучыўся толькі на «выдатна». Працоўную дзейнасць пачаў у калгасе «Пралетарый» Лоеўскага раёна.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Савенка Іван Іванавіч
- Падзеі Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Помнікі
- Рэгіён Іванаўскі раён, Яечкавічы
- Прадметы Франтавікі, Старшыні, Заслужаныя работнікі
- Установы
2022 г. – 85 гадоў з дня нараджэння Петра Міхайлавіча Мінюка (1937–1997), кандыдата сельскагаспадарчых навук
Пётр Міхайлавіч Мінюк нарадзіўся ў 1937 г. у в. Моталь Пінскага павета Палескага ваяводства (цяпер Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці). Пасля заканчэння школы працаваў у мясцовым калгасе «40 гадоў Кастрычніка» (1954–1956), вучыўся ў Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (1956–1961) па спецыяльнасці «Агранамія».
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Мінюк Пётр Міхайлавіч
- Падзеі
- Помнікі Брэсцкая абласная вопытная станцыя
- Рэгіён Іванаўскі раён, Моталь, Пружаны
- Прадметы Аграномы, Вучоныя
- Установы
1 снежня 2022 г. – 70 гадоў з дня нараджэння Сцяпана Сцяпанавіча Маргаўчука (1952), спартсмена, педагога, ветэрана органаў унутраных спраў
Сцяпан Сцяпанавіч Маргаўчук нарадзіўся 1 снежня 1952 г. ў в. Кляшчы Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў шматдзетнай сям'і. Бацька быў інвалідам, працаваў на торфапрадпрыемстве ў в. Трудавая, а маці – паляводам у калгасе «Шлях да камунізма». Дзеці дапамагалі бацькам па гаспадарцы, бегалі ў лес у грыбы і чарніцы.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Маргаўчук Сцяпан Сцяпанавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Іванава, Кляшчы, Моталь
- Прадметы Міліцыянеры, Педагогі, Трэнеры, Спартсмены
- Установы
2022 г. – 145 гадоў з часу пабудовы Спаса-Праабражэнскай царквы ў аг. Моталь (Іванаўскі р-н; 1877), помніка архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю
Рэлігійнае жыццёў аг. Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці мае даўнюю гісторыю. Першыя пісьмовыя звесткі аб Мотальскім праваслаўным прыходзе адносяцца да 1561 г. У гэты час тут было чатыры царквы: Спаская, Прачысценская, Пятроўская і Узнясенская. Лёс гэтых храмаў невядомы.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі Мотальская Свята Праабражэнская царква
- Рэгіён Іванаўскі раён, Моталь
- Прадметы Цэрквы, Помнікі культавай архітэктуры
- Установы