Спадчына
26 кастрычніка 2022 г. — 70 гадоў з дня нараджэння Сцяпана Ільіча Шкапіча (1952), дзяржаўнага дзеяча, ганаровага чыгуначніка
Сцяпан Ільіч Шкапіч нарадзіўся 26 кастрычніка 1952 г. у в. Беразляны Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Закончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту. Працоўную дзейнасць пачаў у 1975 г. на пасадзе дзяжурнага па станцыі Брэст-Усходні.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Шкапіч Сцяпан Ільіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Іванаўскі раён, Беразляны, Брэст
- Прадметы Чыгуначнікі, Міністры, Дзяржаўныя дзеячы
- Установы Брэсцкі электратэхнічны завод
7 лістапада 2022 г. — 65 гадоў з дня нараджэння Анатоля Арцёмавіча Брытуна (1957), празаіка, публіцыста, лаўрэата літаратурнай прэміі імя У. А. Калесніка
Анатоль Арцёмавіч Брытун нарадзіўся 7 лістапада 1957 г. у в. Баранцы Жабінкаўскага раёнаБрэсцкай вобласці. З дзяцінства дапамагаў бацькам па гаспадарцы, хадзіў палоць буракі і збіраць бульбу ў мясцовы калгас «Беларусь», дзе маці Анатоля працавала паляводам. Бацька шмат гадоў быў работнікам прадпрыемства меліярацыйных сістэм. Шмат часу хлопчык праводзіў у дзядулі на хутары каля в. Хідры Кобрынскага раёна. З юнацкіх гадоў быў летуценнікам, любіў прыгодніцкія кнігі, з’яўляўся самым адданым чытачом у сельскай бібліятэцы. Любоў да кнігі прывіла яму Соф’я Рыгораўна Карась, якая была бібліятэкарам у Баранцах.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Брытун Анатоль Арцёмавіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Жабінкаўскі раён, Баранцы, Брэст
- Прадметы Пісьменнікі
- Установы
19 лістапада 2022 г. — 45 гадоў з дня нараджэння Івана Мікалаевіча Рамановіча (1977), мастака
Іван Мікалаевіч Рамановіч нарадзіўся 19 лістапада 1977 г. у в. Моталь Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў Беларускі ліцэй мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка (1996), аддзяленне станковага жывапісу Беларускай акадэміі мастацтваў (2002), дзе вучыўся ў народнага мастака Беларусі Мая Данцыга, Віталя Герасімава, Аляксандра Ксяндзова.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Рамановіч Іван Мікалаевіч
- Падзеі
- Помнікі
- Рэгіён Іванаўскі раён, Моталь
- Прадметы Мастакі
- Установы
16 лістапада 2022 г. — 60 гадоў з дня нараджэння Ігара Яўгенавіча Карнелюка (1962), кампазітара, эстраднага спевака, заслужанага дзеяча мастацтваў Расіі (2007)
Ігар Яўгенавіч Карнялюк нарадзіўся 16 лістапада 1962 г. у в. Валынка Брэсцкага раёна (з 1968 г. у межах г. Брэста). Бацька, Яўген Касьянавіч Карнялюк, працаваў дыспетчарам на чыгуначнай станцыі, любіў спяваць, меў харошы голас. Маці, Ніна Афанасьеўна, інжынер на швейнай фабрыцы, таксама любіла спяваць. З шасці гадоў Ігар пачаў вучыцца ў дзіцячай музычнай школе. З дванаццаці гадоў іграў на клавішных у ансамблі на танцпляцоўцы ў Доме культуры. Агульную адукацыю атрымліваў у СШ № 4.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны Карнялюк Ігар Яўгенавіч
- Падзеі Заслужаныя дзеячы
- Помнікі
- Рэгіён Брэст
- Прадметы Кампазітары, Спевакі
- Установы
2022 г. — 25 гадоў з часу пабудовы царквы Раства Прасвятой Багародзіцы ў в. Індычы (Камянецкі р-н; 1997)
У ХІХ ст. Індычы — сяло ў Жыцінскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні, адносілася да маёнтка Пелішча, уласнасці Лышчынскіх. У 1800 г. у Індычах мясцовым землеўласнікам Фамой Кашыеўскім была пабудавана невялікая драўляная ўніяцкая царква Пакрова Багародзіцы са званіцай. Пасля скасавання Уніі (1839) храм стаў праваслаўным.
Дадатковая інфармацыя
- Імёны
- Падзеі
- Помнікі Індыцкая царква Раства Прасвятой Багародзіцы
- Рэгіён Камянецкі раён, Індычы
- Прадметы Цэрквы, Помнікі культавай архітэктуры
- Установы