Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы

Спадчына

Любоў Іванаўна Канановіч нарадзілася 11 лістапада 1932 г. у в. Галева Пінскага павета Палескага ваяводства (цяпер Аснежыцкага сельсавета Пінскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. У гады Вялікай Айчыннай вайны перажыла нямецка-фашысцкую акупацыю. Бацька ваяваў на фронце, маці дапамагала партызанам. Пасля вайны Люба атрымала няпоўную сярэднюю адукацыю ў мясцовай школе.

Барыс Львовіч Шапашнік нарадзіўся 17 снежня 1902 г. у г. Пінску Мінскай губерні (цяпер Брэсцкай вобласці) у беднай шматдзетнай яўрэйскай сям’і. Бацькі імкнуліся даць дзецям адукацыю. Барыс наведваў пачатковую 4-класную школу, а затым вышэйшае 4-класнае вучылішча, якое не закончыў з-за недахопу сродкаў, але займаўся самаадукацыяй.

Уладзімір Васільевіч Уродніч нарадзіўся 22 мая 1942 г. на хутары Лучкі паблізу в. Вялікія Арлы Давыд-Гарадоцкага раёна Пінскай вобласці (цяпер Столінскага раёна Брэсцкай вобласці) у сялянскай сям’і. Яго бацька, Васіль Мікалаевіч Уродніч, быў у партызанах, загінуў у баю ў лістападзе 1943 г. Дзяцінства Валодзі было азмрочана вайной і цяжкімі пасляваеннымі нягодамі. Яго выхоўвалі маці і дзед. Хлопчыкам спрабаваў свае сілы ў малюнку, захапленне перайшло ў непахіснае рашэнне вучыцца жывапісу.

Дадатковая інфармацыя

Паўлюк (Павел Іосіфавіч) Багрым нарадзіўся 14 лістапада 1812 г. у в. Крошын Навагрудскага павета Гродзенскай губерні (цяпер аграгарадок Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці) у сям’і рамесніка.Пачатковую адукацыю атрымаў у Крошынскай рымска-каталіцкай парафіяльнай школе.З дзяцінства захапляўся мастацкай літаратурай, асабліва паэзіяй. Рана пазнаёміўся з творамі Гамера і Эзопа, якія ўразілі яго прыгажосцю вершаскладання і гуманізмам.

Дадатковая інфармацыя

Мікалай Мікалаевіч Пігулеўскі нарадзіўся 15 кастрычніка 1897 г. у вёсцы Вялікае Падлессе Ляхавіцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні (цяпер Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці). У 1919 г. быў членам Ляхавіцкага валаснога рэўкома.

У 1925 г. Мікалай Пігулеўскі скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, у 1928 г. — Беларускі музычны тэхнікум, у 1933 г. — Беларускую студыю оперы і балета. З 1920 па 1924 гг. — артыст Беларускага дзяржаўнага тэатра, у 1933–1935 гг. працуе салістам Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР.

Дадатковая інфармацыя

Старонка 115 з 427